Пад’ём захворвання на ВРВІ: Міністэрства аховы здароўя нагадала аб мерах прафілактыкі
© Sputnik / Александр Кряжев
/ Падпісацца
Гэты эпідэмічны сезон, як і ў папярэднія пандэмійныя гады, пройдзе пад знакам трыдэміі – адначасовай цыркуляцыі каронавіруса, грыпу і ВРВІ.
МІНСК, 17 сне – Sputnik. З сярэдзіны снежня ў Беларусі адзначаецца ўздым захворвання на розныя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У сувязі з эпідстановішчам у ведамстве нагадалі, як сябе ўберагчы ад інфекцый і вірусаў і што рабіць, калі вы адчулі недамаганне.
У групу рызыкі па каронавірусе, грыпе і іншых ВРВІ трапляюць цяжарныя жанчыны, пажылыя людзі, людзі з хранічнымі захворваннямі (астма, дыябет, сардэчныя захворванні), а таксама са зніжаным імунітэтам (якія прымаюць імунасупрэсары – цытастатыкі, стэроіды).
"Адначасовае заражэнне такімі інфекцыямі, як COVID-19 і грып, небяспечна цяжкімі ўскладненнямі для здароўя", - нагадваюць у Міністэрстве аховы здароўя.
Калі вы выявілі ў сябе сімптомы вірусных захворванняў (высокая тэмпература, кашаль, боль у горле, насмарк, ламота ў целе, галаўны боль, дрыжыкі, слабасць, страта апетыту, дыярэя і рвота, цяжкасць дыхання ці пачуццё недахопу паветра, раптоўнае галавакружэнне), то неабходна выклікаць медработніка дадому па тэлефоне 103 ці праз рэгістратуру вашай паліклінікі.
Урач зможа вызначыць далейшую тактыку лячэння, прызначыць здаць неабходныя аналізы, выпіша лекі, а пры цяжкіх выпадках, у тым ліку пры пнеўманіі, адправіць у стацыянар на лячэнне.
Як абараніць сябе ад каронавіруса, грыпу і прастуды?
Мінздароўя нагадвае, што хворыя могуць быць заразныя прыкладна да 7 дзён ад пачатку захворвання, а дзеці – яшчэ даўжэй. Таму трэба выконваць простыя правілы:
прыкрывайце рот і нос хусткай (сурвэткай) пры чханні ці кашлі;
часцей мыйце рукі з мылам, асабліва, калі вы імі прыкрываліся пры кашлі або чханні;
выкарыстоўвайце антысептыкі;
не чапайце бруднымі рукамі вочы, нос і рот – так распаўсюджваюцца мікробы;
старайцеся не кантактаваць з хворымі;
часцей працірайце ручкі дзвярэй і іншыя паверхні з дапамогай дэзсродкаў;
своечасова вакцынуйцеся.
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе штогод рабіць прышчэпку, кожныя паўгода – рэвакцынавацца, асабліва людзям, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Што з каронавірусам у Беларусі?
Апошні раз у Беларусі статыстыку па хворых на каронавірус агучвалі ў пачатку ліпеня. Але ў пачатку снежня міністр аховы здароўя намякнуў, колькі ў краіне можа быць хворых.
"Колькасць пацыентаў з COVID-19 на стацыянарным этапе складае да 3% ад асенне-зімовага максімуму перыяду 2021-2022", - цытуе міністра прэс-служба Мінздароўя.
Нагадаем, абсалютны антырэкорд па хворых на каронавірус быў зафіксаваны 13 лютага 2022 года – 8 921 новых выпадкаў за суткі. Колькі пацыентаў у асенне-зімовы перыяд пабывала ў стацыянарах на лячэнні, сказаць складана. Але тады ўжо зімой Мінздароўя паведамляла аб тым, што частка бальніц паступова вяртаецца да свайго звычайнага рэжыму працы, перапрафілюючыся назад з інфекцыйных.
У гэтам годзе сталі актыўна казаць аб галоўнай небяспецы эпідсезона – трыдэміі: адначасовай цыркуляцыі каронавіруса, грыпу і іншых ВРВІ. Але такая карціна ў прынцыпе назіралася і ўсе папярэднія эпідсезоны з моманту цыркуляцыі каронавіруса (хоць грып часам "слабеў і ўступаў месца" каронавірусу).
"Але праблема цяперашняга эпідсезона можа заключацца і будзе заключацца ў так званай трыдэміі, калі эпідпрацэс вызначаецца некалькімі відамі ўзбуджальнікаў вірусаў", - заяўляў Дзмітрый Піневіч.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ўдакладніў, што гэтымі ўзбуджальнікамі з’яўляюцца штам каронавіруса "амікрон", вірус грыпу і рэспіраторны вірус (ВРВІ), "якія характэрны для нашых сезонаў былі заўсёды".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лекі ад каронавіруса практычна распрацавалі ў Беларусі
Міністэрства аховы здароўя намякнула, колькі ў краіне хварэюць на COVID-19
Мінздароўя: з ВРВІ можна не хадзіць на заняткі без даведкі 5 дзён
У Беларусі рэгіструецца рост захворвання на COVID-19 – Піневіч
Мінздароўя дазволіла вакцынаваць ад каронавіруса дзяцей з 5 гадоў