https://bel.sputnik.by/20221219/chatyry-rakety-harm-zbl-nad-belgaradam-1070273961.html
Чатыры ракеты HARM збілі над Белгарадам
Чатыры ракеты HARM збілі над Белгарадам
Sputnik Беларусь
Украінскія войскі рэгулярна абстрэльваюць расійскую прыгранічную тэрыторыю, за гэты час загінула некалькі мірных жыхароў, пашкоджаны домаўладанні і гарадская... 19.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-19T18:58+0300
2022-12-19T18:58+0300
2022-12-19T18:58+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
белгародская вобласць
белгарад
расія
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0c/1064649808_0:0:3118:1754_1920x0_80_0_0_0d8be7bff8c64ece1d81426faac27746.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расійскія сістэмы СПА збілі чатыры амерыканскія ракеты HARM у паветранай прасторы Белгародскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў удакладніў, што ў выніку чарговага абстрэлу па горадзе і вобласці загінуў адзін чалавек, а дзесяць атрымалі раненні. Таксама былі пашкоджаны жылыя пабудовы, прамысловыя збудаванні і каля 40 аўтамабіляў. Пачаліся аднаўленчыя работы, пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога.Акрамя таго, паводле інфармацыі міністэрства абароны Расіі, за апошнія суткі Узброеныя сілы знішчылі восем беспілотнікаў УСУ ў ЛНР, ДНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях, а таксама шэсць снарадаў РСЗА HIMARS і "Ураган" у Данбасе і Запарожжы.Сітуацыя ў зоне СВАРасійскія войскі працягваюць наступальныя дзеянні на стратэгічных кірунках у зоне спецаперацыі. На данецкім напрамку ваенным УС РФ удалося заняць больш выгадныя рубяжы. За суткі на гэтым участку было знішчана больш за 130 украінскіх вайскоўцаў і тэхніка – два танкі, тры браніраваныя "самаходкі" і тры спецаўтамабілі.На паўднёва-данецкім напрамку артылерыяй знішчана некалькі тактычных груп 72-й механізаванай брыгады і 108-й брыгады тэраабароны УСУ. У гэты ж час на купянскім напрамку артылерыйскім агнём ліквідаваны больш як 20 украінскіх салдат, БМП і два аўто. Красналіманскі ўчастак таксама не застаўся без страт ваенных Украіны – 70 чалавек з асабовага складу, дзве бронемашыны і два пікапа.Таксама аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя расійскіх груповак знішчылі пункты часовай дыслакацыі падраздзяленняў 61-й пяхотна-егерскай брыгады, 124-й брыгады тэрытарыяльнай абароны, а таксама групы цэнтра спецыяльных аперацый "Поўдзень" Узброеных сіл Украіны.З пачатку спецаперацыі расійскія войскі знішчылі 344 украінскія самалёты, 184 верталёты, 2 684 беспілотнікі, 398 ЗРК, 7 159 танкаў і іншых бронемашын, 931 баявую машыну РСЗА, 3 691 гармату палявой артылерыі і мінамёта, а таксама 7 664 адзінкі спецыяльнай ваеннай аўтатэхнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
белгародская вобласць
белгарад
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0c/1064649808_342:0:3073:2048_1920x0_80_0_0_f68d2ee1a8f5d7bd578947f463000d7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, белгародская вобласць, белгарад, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, данбас, белгародская вобласць, белгарад, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
Чатыры ракеты HARM збілі над Белгарадам
Украінскія войскі рэгулярна абстрэльваюць расійскую прыгранічную тэрыторыю, за гэты час загінула некалькі мірных жыхароў, пашкоджаны домаўладанні і гарадская інфраструктура.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расійскія сістэмы СПА збілі чатыры амерыканскія ракеты HARM у паветранай прасторы Белгародскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў удакладніў, што ў выніку чарговага абстрэлу па горадзе і вобласці загінуў адзін чалавек, а дзесяць атрымалі раненні. Таксама былі пашкоджаны жылыя пабудовы, прамысловыя збудаванні і каля 40 аўтамабіляў. Пачаліся аднаўленчыя работы, пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога.
Акрамя таго, паводле інфармацыі міністэрства абароны Расіі, за апошнія суткі Узброеныя сілы знішчылі восем беспілотнікаў УСУ ў ЛНР, ДНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях, а таксама шэсць снарадаў РСЗА HIMARS і "Ураган" у Данбасе і Запарожжы.
Расійскія войскі працягваюць наступальныя дзеянні на стратэгічных кірунках у зоне спецаперацыі. На данецкім напрамку ваенным УС РФ удалося заняць больш выгадныя рубяжы. За суткі на гэтым участку было знішчана больш за 130 украінскіх вайскоўцаў і тэхніка – два танкі, тры браніраваныя "самаходкі" і тры спецаўтамабілі.
На паўднёва-данецкім напрамку артылерыяй знішчана некалькі тактычных груп 72-й механізаванай брыгады і 108-й брыгады тэраабароны УСУ. У гэты ж час на купянскім напрамку артылерыйскім агнём ліквідаваны больш як 20 украінскіх салдат, БМП і два аўто. Красналіманскі ўчастак таксама не застаўся без страт ваенных Украіны – 70 чалавек з асабовага складу, дзве бронемашыны і два пікапа.
Таксама аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя расійскіх груповак знішчылі пункты часовай дыслакацыі падраздзяленняў 61-й пяхотна-егерскай брыгады, 124-й брыгады тэрытарыяльнай абароны, а таксама групы цэнтра спецыяльных аперацый "Поўдзень" Узброеных сіл Украіны.
З пачатку спецаперацыі расійскія войскі знішчылі 344 украінскія самалёты, 184 верталёты, 2 684 беспілотнікі, 398 ЗРК, 7 159 танкаў і іншых бронемашын, 931 баявую машыну РСЗА, 3 691 гармату палявой артылерыі і мінамёта, а таксама 7 664 адзінкі спецыяльнай ваеннай аўтатэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ваенныя РФ
знішчылі склад боепрыпасаў УСУ ў Запарожскай вобласці