https://bel.sputnik.by/20221220/prezdent-budze-vystupats-sa-shtogadovym-paslannem-na-uns-1070316071.html
Прэзідэнт будзе выступаць са штогадовым пасланнем на УНС
Прэзідэнт будзе выступаць са штогадовым пасланнем на УНС
Sputnik Беларусь
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект закона "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь". 20.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-20T17:44+0300
2022-12-20T17:44+0300
2022-12-20T17:44+0300
унс
усебеларускі народны сход
нацыянальны сход рб
прэзідэнт
грамадства
палітыка
беларусь
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
законапраект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046881722_45:0:1156:625_1920x0_80_0_0_e47649fd63b33f4fb62410525ff4d502.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб Нацыянальным сходзе", у адпаведнасці з якім Прэзідэнт будзе выступаць са штогадовым пасланнем не ў Парламенце, а на Усебеларускім народным сходзе.Акрамя таго, гэтым законапраектам зацвярджаецца норма аб тым, што тэрмін Парламента Беларусі будзе не чатыры гады, а пяць гадоў. Гэтыя нормы не новыя, яны былі ўнесены і прыняты ў абноўленай Канстытуцыі Беларусі.Як адзначыў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка, у ходзе дапрацоўкі да другога чытання ў праект закона ўнесены дапаўненні, якія прадугледжваюць новыя паўнамоцтвы палат Нацсхода па ўнясенні прапановы аб скліканні пазачарговага пасяджэння Усебеларускага народнага схода.Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца, што пытанне аб унясенні кіраўніку дзяржавы прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму будзе разглядацца дэпутатамі і сенатарамі на іх раздзельных пасяджэннях.Таксама ў гэтым праекце закона змяшчаецца норма з Канстытуцыі аб тым, што прапанова аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту і зняцці яго з пасады ўносіцца УНС па ініцыятыве не менш як адной трэці ад поўнага складу ніжняй палаты парламента.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046881722_313:0:1146:625_1920x0_80_0_0_fe58bfbb3bc985fbe2481e6c3a6b4e42.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
унс, усебеларускі народны сход, нацыянальны сход рб, прэзідэнт, грамадства, палітыка, беларусь, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, законапраект
унс, усебеларускі народны сход, нацыянальны сход рб, прэзідэнт, грамадства, палітыка, беларусь, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, законапраект
Прэзідэнт будзе выступаць са штогадовым пасланнем на УНС
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект закона "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь".
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб Нацыянальным сходзе", у адпаведнасці з якім Прэзідэнт будзе выступаць са штогадовым пасланнем не ў Парламенце, а на Усебеларускім народным сходзе.
Акрамя таго, гэтым законапраектам зацвярджаецца норма аб тым, што тэрмін Парламента Беларусі будзе не чатыры гады, а пяць гадоў. Гэтыя нормы не новыя, яны былі ўнесены і прыняты ў абноўленай Канстытуцыі Беларусі.
Як адзначыў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка, у ходзе дапрацоўкі да другога чытання ў праект закона ўнесены дапаўненні, якія прадугледжваюць новыя паўнамоцтвы палат Нацсхода па ўнясенні прапановы аб скліканні пазачарговага пасяджэння Усебеларускага народнага схода.
Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца, што пытанне аб унясенні кіраўніку дзяржавы прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму будзе разглядацца дэпутатамі і сенатарамі на іх раздзельных пасяджэннях.
Таксама ў гэтым праекце закона змяшчаецца норма з Канстытуцыі аб тым, што прапанова аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту і зняцці яго з пасады ўносіцца УНС па ініцыятыве не менш як адной трэці ад поўнага складу ніжняй палаты парламента.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе
Лукашэнка канстатаваў, што "людзі часам
не зусім разумеюць сутнасць УНС"