Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія войскі збілі яшчэ тры самалёты і два верталёты УСУ

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкБаявое зладжванне падраздзялення ПДВ РФ
Баявое зладжванне падраздзялення ПДВ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2022
Падпісацца
З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі расійская авіяцыя, а таксама супрацьпаветраная абарона знішчылі больш за 340 самалётаў, 180 верталётаў і каля 2 700 беспілотнікаў.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Узброеныя сілы РФ у рамках спецаперацыі ва Украіне знішчылі за мінулыя суткі тры ваенныя самалёты – два знішчальнікі МіГ-29 і штурмавік Су-25, а таксама два верталёты Мі-8, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
Паветраныя цэлі былі знішчаны ў ДНР. Акрамя таго, у ЛНР, ДНР і ў Херсонскай вобласці пашкоджаны пяць беспілотнікаў. У раёне населенага пункта Украінка ў Данбасе знішчаны дзве РЛС украінскіх зенітных ракетных комплексаў С-300. У той жа час каля Канстанцінаўкі ўзарвана амерыканская радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы.

Наступленне на данецкім напрамку

Расійскія войскі працягнулі наступальныя дзеянні на данецкім напрамку. Ваенныя РФ узялі ўкраінскіх вайскоўцаў літаральна ў кола – знішчана больш за 100 салдат УСУ, чатыры БМП і два пікапа.
На купянскім напрамку знішчана да 30 украінскіх баевікоў, на чырвоналіманскім страты Украіны склалі да 50 вайскоўцаў.
На паўднёва-данецкім участку былі знішчаны пункты часовай дыслакацыі падраздзяленняў 61-й і 72-й механізаваных брыгад УСУ, а таксама адна ДРГ. Украінскія войскі пазбавіліся за суткі на гэтым напрамку каля 70 чалавек з асабовага складу.
Авіяцыя, ракетчыкі і артылерыя УС РФ таксама ліквідавалі склад з боепрыпасамі ў раёне пасёлка Неўскае ў ЛНР. Акрамя таго, на агнявых пазіцыях знішчаны 64 артылерыйскія падраздзяленні Украіны.
З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі расійская авіяцыя, а таксама супрацьпаветраная абарона знішчылі больш за 340 самалётаў, 180 верталётаў і каля 2 700 беспілотнікаў. З дапамогай артылерыі і высокадакладных ракет знішчаны 398 ЗРК, 7 168 танкаў, 931 машына РСЗА, 3 693 гарматы палявой артылерыі і 7 674 спецаўтамабілі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Чатыры ракеты HARM збілі над Белгарадам
Стопрацэнтны вынік: ЗРГК "Панцирь" перахапіў ракету УСУ – відэа
Расійская армія ўзяла пад кантроль сяло Вадзяное ў ДНР
Прапаноў па навагоднім перамір’і ад Кіева не паступала – Пяскоў
Ваенныя РФ знішчылі склад боепрыпасаў УСУ ў Запарожскай вобласці
Стужка навiн
0