https://bel.sputnik.by/20221222/antona-slovy-vashyngtona-ab-nezhadann-kanflktavats-z-maskvoy--pusty-guk-1070370451.html
Антонаў: словы Вашынгтона аб нежаданні канфліктаваць з Масквой – пусты гук
Антонаў: словы Вашынгтона аб нежаданні канфліктаваць з Масквой – пусты гук
Sputnik Беларусь
Масква неаднаразова падкрэслівала, што правакацыйныя дзеянні Вашынгтона няўхільна вядуць да эскалацыі, наступствы якой цяжка ўявіць. 22.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-22T09:49+0300
2022-12-22T09:49+0300
2022-12-22T09:49+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
анатоль антонаў
вашынгтон
масква
расія
зша
пасол
украіна
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/14/1047931565_0:52:3072:1780_1920x0_80_0_0_b28e11a0fe6b188d807a40b0604af6b8.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Амерыканскае кіраўніцтва і Уладзімір Зяленскі не жадаюць міру і не гатовы да яго, пра гэта заявіў пасол Расіі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў.Паводле яго слоў, паездка Зяленскага ў ЗША паказала, што словы Белага дома аб нежаданні ўступаць у прамы канфлікт з Расіяй – насамрэч пусты гук.На думку дыпламата, візіт Зяленскага – гэта аб’ява неабходнасці давесці канфлікт вакол Украіны да поўнай перамогі над Расіяй. На гэта Вашынгтон кідае вялізныя рэсурсы, узбраенне і разведвальныя магчымасці.Расійскі пасол адзначыў, што Кіеў і ЗША нацэлены на канфлікт, гібель салдат і "далейшае прывязванне ўкраінскага рэжыму да патрэб Вашынгтона".Антонаў нагадаў, што пазіцыя Расія адносна дасягнення міру агучвалася неаднаразова, у тым ліку прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным.Пастаўкі PatriotКіраўнік расійскай дыпмісіі таксама пракаменціраваў заяўлены Вашынгтонам намер паставіць Кіеву сістэмы Patriot. Пра гэта паведаміў напярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Такім чынам, па словах Блінкена, агульны аб’ём амерыканскай ваеннай дапамогі Кіеву складзе 21,9 мільярда долараў.Антонаў нагадаў, што заходняя зброя сістэматычна знішчаецца на Украіне расійскай арміяй, а Масква неаднаразова падкрэслівала, што правакацыйныя дзеянні ЗША няўхільна вядуць да эскалацыі, наступствы якой немагчыма нават уявіць.Раней намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў выпадку, калі НАТА адправіць комплексы Patriot разам з натаўскім персаналам ва Украіну, яны адразу стануць законнай цэллю Узброеных сіл Расіі.Адказнасць на ЗШАРасійскі дыпламат таксама заявіў, што "ўся паўната адказнасці за развязванне ўкраінскага канфлікту ў 2014 годзе" ляжыць на ЗША.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
масква
расія
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/14/1047931565_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_6a843d50c824198f2f3f71ad2ee16075.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
анатоль антонаў, вашынгтон, масква, расія, зша, пасол, украіна, у свеце, палітыка, бяспека, спецаперацыя
анатоль антонаў, вашынгтон, масква, расія, зша, пасол, украіна, у свеце, палітыка, бяспека, спецаперацыя
Антонаў: словы Вашынгтона аб нежаданні канфліктаваць з Масквой – пусты гук
Масква неаднаразова падкрэслівала, што правакацыйныя дзеянні Вашынгтона няўхільна вядуць да эскалацыі, наступствы якой цяжка ўявіць.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Амерыканскае кіраўніцтва і Уладзімір Зяленскі не жадаюць міру і не гатовы да яго, пра гэта заявіў пасол Расіі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў.
Паводле яго слоў, паездка Зяленскага ў ЗША паказала, што словы Белага дома аб нежаданні ўступаць у прамы канфлікт з Расіяй – насамрэч пусты гук.
"Візіт Зяленскага сюды, размовы ў Вашынгтоне паказалі, што ні адміністрацыя, ні Зяленскі да міру не гатовы", - гаворыцца ў заяве Антонава.
На думку дыпламата, візіт Зяленскага – гэта аб’ява неабходнасці давесці канфлікт вакол Украіны да поўнай перамогі над Расіяй. На гэта Вашынгтон кідае вялізныя рэсурсы, узбраенне і разведвальныя магчымасці.
Расійскі пасол адзначыў, што Кіеў і ЗША нацэлены на канфлікт, гібель салдат і "далейшае прывязванне ўкраінскага рэжыму да патрэб Вашынгтона".
Антонаў нагадаў, што пазіцыя Расія адносна дасягнення міру агучвалася неаднаразова, у тым ліку прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным.
Кіраўнік расійскай дыпмісіі таксама пракаменціраваў заяўлены Вашынгтонам намер паставіць Кіеву сістэмы Patriot. Пра гэта паведаміў напярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Такім чынам, па словах Блінкена, агульны аб’ём амерыканскай ваеннай дапамогі Кіеву складзе 21,9 мільярда долараў.
Антонаў нагадаў, што заходняя зброя сістэматычна знішчаецца на Украіне расійскай арміяй, а Масква неаднаразова падкрэслівала, што правакацыйныя дзеянні ЗША няўхільна вядуць да эскалацыі, наступствы якой немагчыма нават уявіць.
Раней намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў выпадку, калі НАТА адправіць комплексы Patriot разам з натаўскім персаналам ва Украіну, яны адразу стануць законнай цэллю Узброеных сіл Расіі.
Расійскі дыпламат таксама заявіў, што "ўся паўната адказнасці за развязванне ўкраінскага канфлікту ў 2014 годзе" ляжыць на ЗША.
"Усе гэтыя гады Вашынгтон упарта не звяртаў увагі або рабіў выгляд, што не заўважае бесчалавечных злачынстваў кіеўскага рэжыму ў адносінах да рускага насельніцтва Украіны", - мяркуе расійскі пасол.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: у нашых стратэгічных праціўнікаў
стаіць мэта дэзінтэграцыі Расіі