Гуманитарное разминирование Авдеевки отдельной инженерной бригадой ЦВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Войскі Украіны панеслі значныя страты – Шайгу

© Sputnik / Виктор Антонюк / Перайсці ў медыябанкБаец Расгвардыі падчас спецаперацыі РФ ва Украіне
Баец Расгвардыі падчас спецаперацыі РФ ва Украіне - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2022
Падпісацца
Па словах расійскага міністра абароны, істотная частка ўзбраення і тэхнікі, якія былі на пачатак спецаперацыі, знішчаны.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Узброеныя сілы Украіны панеслі значныя страты, заявіў кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу на выніковай калегіі ведамства, дзе таксама выступіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.
Ён падкрэсліў, што для папаўнення страт краіны НАТА павялічылі ваенную дапамогу кіеўскаму рэжыму. На пастаўкі зброі 27 краін ужо патрацілі 97 мільярдаў долараў, што нашмат больш, чым кінутае амерыканцамі ўзбраенне ў Афганістане.
Паводле яго слоў, у зоне баявых дзеянняў ва Украіне знаходзяцца натаўскія афіцэры, артылерысты і іншыя вайсковыя спецыялісты. У інтарэсах УСУ працуе больш за 500 касмічных апаратаў ЗША і НАТА, з іх звыш 70 – вайскоўцы, астатнія – двайнога прызначэння.

"Ясна, што сітуацыя, якая склалася (ва Украіне) выгадна ў першую чаргу ЗША, якія імкнуцца выкарыстоўваць яе для захавання глабальнага дамінавання і паслаблення іншых краін, у тым ліку сваіх саюзнікаў у Еўропе. Асаблівую занепакоенасць выклікае нарошчванне ваеннага патэнцыялу каля меж РФ і Беларусі. А таксама імкненне Захаду максімальна зацягнуць ваенныя дзеянні ва Украіне ў мэтах аслаблення нашай краіны", - сказаў Шайгу.

Масіраваныя ўдары па Украіне

Міністр заявіў, што расійскія войскі працягваюць знішчаць ваенныя мэты ва Украіне, наносячы высокадакладныя ўдары па сетцы ваеннага кіравання, прадпрыемствам абаронна-прамысловага комплексу і звязаных з імі аб’ектам энергетыкі.
"Разбураецца ланцужок паставак замежнага ўзбраення, руйнуецца ваенны патэнцыял Украіны. Пры гэтым прымаюцца вычарпальныя меры па выключэнні гібелі грамадзянскага насельніцтва", - канстатаваў кіраўнік Мінабароны РФ.

Аб частковай мабілізацыі

Шайгу звярнуў увагу, што мабілізацыйныя планы не ўводзіліся ў дзеянне з часоў ВАВ. Таму з пачатку частковай мабілізацыі ў РФ у верасні гэтага года ваенкаматы сутыкнуліся з цяжкасцямі апавяшчэння і прызыву грамадзян, усе недахопы прыйшлося выпраўляць аператыўна.
"Мерапрыемствы частковай мабілізацыі выкананы своечасова і ў поўным аб’ёме, на службу прызвана 300 тысяч ваеннаслужачых", - праінфармаваў міністр.
Ён асабліва адзначыў актыўную грамадзянскую пазіцыю расіян: не чакаючы павестак, больш за 20 тысяч чалавек запісаліся на перадавую ў якасці добраахвотнікаў. Для падтрымання эканомікі краіны ад прызыву былі вызвалены 830 тысяч грамадзян, якія працуюць на прадпрыемствах абаронна-прамысловага комплексу і ў шэрагу іншых сацыяльна-значных сфер.

Новыя героі Расіі

Паводле інфармацыі Шайгу, за час спецаперацыі дзяржузнагародамі ўзнагароджаны больш за 100 тысяч чалавек, 120 – прысвоена званне Героя РФ.
Усяго з пачатку моманту ваеннай аперацыі ва Украіне баявы вопыт атрымалі каля 250 тысяч кадравых вайскоўцаў.

Пастаўкі ўзбраення ў войскі

Ён таксама адзначыў, што ў бягучым годзе асаблівасцю выканання дзяржаўнага абароннага заказу стала забеспячэнне ўзбраеннем і тэхнікай груповак войск, якія вырашаюць задачы спецаперацыі.
Для нарошчвання іх баявых магчымасцей ажыццявілі перанос паставак найбольш запатрабаваных узораў з 2024 і 2025 гадоў на 2023 год.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ракеты "Сармат" у бліжэйшы час заступяць на баявое дзяжурства – Пуцін
Армія Расіі працягвае нарошчваць баявы патэнцыял – Пуцін
Пуцін правёў пашыранае пасяджэнне калегіі Мінабароны РФ (відэа)
Расійскія войскі збілі яшчэ тры самалёты і два верталёты УСУ
ЗША прыступілі б да знішчэння Расіі, калі б быў спосаб – Захарава
Стужка навiн
0