https://bel.sputnik.by/20221222/sharangovch-zaknu-peramozhnuyu-shaybu--matchy-nkhl-1070377427.html
Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ
Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ
Sputnik Беларусь
Беларускі форвард аформіў пераможны гол, правёў на лёдзе каля 10 хвілін і стаў трэцяй зоркай матча. 22.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-22T11:55+0300
2022-12-22T11:55+0300
2022-12-22T11:55+0300
спорт
ягор шаранговіч
хакей
у свеце
нхл
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/12/1069208442_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_e41c2be6c2c7dde86012b86d6a69d20a.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Адзін з нямногіх беларусаў, якія выступаюць у НХЛ, Ягор Шаранговіч закінуў пераможную шайбу за "Нью-Джэрсі" ў матчы супраць "Фларыды" (4:2).За 10 хвілін да канца матча лік на табло і гульня на пляцоўцы была роўнай – 2:2. У адзін з момантаў Ягор вызваліўся ад сапернікаў, выехаў на ўдарную пазіцыю і стрэліў з самай сярэдзіны пляцоўкі. Шайба адскокам уляцела ў вароты. Чацвёртую шайбу ў вароты "Фларыды" закінуў Томаш Татар.Беларускі форвард правёў на пляцоўцы 10 хвілін. За ўвесь матч Шаранговіч нанёс па варотах саперніка ўсяго адзін кідок, прайграў укідванне і зарабіў паказчык карыснасці "+2". Яго прызналі трэцяй зоркай сустрэчы. У гэтым сезоне ў нашага хакеіста 16 ачкоў (9 галоў і 7 асістаў) у 33 гульнях, 6 хвілін штрафу і ККД "-1"."Д’яблы", за якіх выступае Ягор Шаранговіч, ідуць на трэцім месцы ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі НХЛ. У наступным матчы 24 снежня яго каманда сустрэнецца з лідарам Нацыянальнай хакейнай лігі "Бостан Бруінз".Зараз у наймацнейшай хакейнай лізе свету выступаюць толькі два беларусы – Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас. Апошні гуляе за "Вашынгтон Кэпіталз", дзе капітан – расіянін Аляксандр Авечкін.Раней паведамлялася, што Авечкін стаў галоўнай зоркай мінулага тыдня. На рахунку расійскага хакеіста 800 шайб у НХЛ – яго апярэджваюць толькі Гордзі Хоу (801) і Уэйн Грэцкі (894).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/12/1069208442_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_e7261903e6684ed5b58e4fb7347fff41.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, ягор шаранговіч, хакей, у свеце, нхл
спорт, ягор шаранговіч, хакей, у свеце, нхл
Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ
Беларускі форвард аформіў пераможны гол, правёў на лёдзе каля 10 хвілін і стаў трэцяй зоркай матча.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Адзін з нямногіх беларусаў, якія выступаюць у НХЛ, Ягор Шаранговіч закінуў пераможную шайбу за "Нью-Джэрсі" ў матчы супраць "Фларыды" (4:2).
За 10 хвілін да канца матча лік на табло і гульня на пляцоўцы была роўнай – 2:2. У адзін з момантаў Ягор вызваліўся ад сапернікаў, выехаў на ўдарную пазіцыю і стрэліў з самай сярэдзіны пляцоўкі. Шайба адскокам уляцела ў вароты. Чацвёртую шайбу ў вароты "Фларыды" закінуў Томаш Татар.
Беларускі форвард правёў на пляцоўцы 10 хвілін. За ўвесь матч Шаранговіч нанёс па варотах саперніка ўсяго адзін кідок, прайграў укідванне і зарабіў паказчык карыснасці "+2". Яго прызналі трэцяй зоркай сустрэчы. У гэтым сезоне ў нашага хакеіста 16 ачкоў (9 галоў і 7 асістаў) у 33 гульнях, 6 хвілін штрафу і ККД "-1".
"Д’яблы", за якіх выступае Ягор Шаранговіч, ідуць на трэцім месцы ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі НХЛ. У наступным матчы 24 снежня яго каманда сустрэнецца з лідарам Нацыянальнай хакейнай лігі "Бостан Бруінз".
Зараз у наймацнейшай хакейнай лізе свету выступаюць толькі два беларусы – Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас. Апошні гуляе за "Вашынгтон Кэпіталз", дзе капітан – расіянін Аляксандр Авечкін.
Раней паведамлялася, што Авечкін стаў галоўнай зоркай мінулага тыдня. На рахунку расійскага хакеіста 800 шайб у НХЛ – яго апярэджваюць толькі Гордзі Хоу (801) і Уэйн Грэцкі (894).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларускія
дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску