https://bel.sputnik.by/20221121/belaruskya-dzyudasty-zavayaval-chatyry-medal-na-turnry--chelyabnsku-1069286021.html
Беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску
Беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску
Sputnik Беларусь
Удзел у турніры ў Чэлябінску прынялі 213 дзюдаістаў з Расіі, Індыі, Узбекістана, Ізраіля, Таджыкістана, Манголіі і Беларусі. 21.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-21T10:23+0300
2022-11-21T10:23+0300
2022-11-21T10:23+0300
спорт
дзюдо
беларусь
чэлябінск
медалі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/15/1069284358_0:0:1024:577_1920x0_80_0_0_e426df06e41f9af053abe8791676c261.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. У другі дзень турніру памяці Рыгора Верычова ў Чэлябінску беларускія дзюдаісты заваявалі сярэбраны і бронзавы медалі, па выніку спаборніцтваў скарбонка нацыянальнай каманды папоўнілася на чатыры ўзнагароды, паведамляе Sрutnik.Медалі былі разыграны ў вагавых катэгорыях да 48, 52 і 57 кілаграмаў у дзяўчат, у хлопцаў свае сілы спрабавалі атлеты ў катэгорыях да 81, 90, 100 і звыш 100 кілаграмаў.Беларуска Ксенія Даніловіч (52) разам з дзюдаісткай з РФ Лізаветай Сцяпанавай занялі трэція месцы. На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася спартсменка з Іркуцка Алеся Кузняцова, другой стала Сабіна Гілязава з Чэлябінскай вобласці.Сярод беларускіх хлопцаў сярэбраным медалём адзначыўся Ягор Варапаеў (90), які ўступіў у фінале расіяніну Іхвану Эдылсултанаву.Бронзавыя медалі заваявалі расіяне Юрый Божа і Аліхан Цачоеў.Раней на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася беларуска Яна Макрэцкая ў вагавой катэгорыі 63 кілаграмы. Бронзавая ўзнагарода на рахунку яшчэ адной спартсменкі з рэспублікі Дар’і Канцавой (78).Удзел у турніры ў Чэлябінску прынялі 213 дзюдаістаў з Расіі, Індыі, Узбекістана, Ізраіля, Таджыкістана, Манголіі і Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
чэлябінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/15/1069284358_67:0:976:682_1920x0_80_0_0_f2e71cec08d3f532b8ee21b880d94f5e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, дзюдо, беларусь, чэлябінск, медалі
спорт, дзюдо, беларусь, чэлябінск, медалі
Беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску
Удзел у турніры ў Чэлябінску прынялі 213 дзюдаістаў з Расіі, Індыі, Узбекістана, Ізраіля, Таджыкістана, Манголіі і Беларусі.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. У другі дзень турніру памяці Рыгора Верычова ў Чэлябінску беларускія дзюдаісты заваявалі сярэбраны і бронзавы медалі, па выніку спаборніцтваў скарбонка нацыянальнай каманды папоўнілася на чатыры ўзнагароды, паведамляе Sрutnik.
Медалі былі разыграны ў вагавых катэгорыях да 48, 52 і 57 кілаграмаў у дзяўчат, у хлопцаў свае сілы спрабавалі атлеты ў катэгорыях да 81, 90, 100 і звыш 100 кілаграмаў.
Беларуска Ксенія Даніловіч (52) разам з дзюдаісткай з РФ Лізаветай Сцяпанавай занялі трэція месцы. На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася спартсменка з Іркуцка Алеся Кузняцова, другой стала Сабіна Гілязава з Чэлябінскай вобласці.
Сярод беларускіх хлопцаў сярэбраным медалём адзначыўся Ягор Варапаеў (90), які ўступіў у фінале расіяніну Іхвану Эдылсултанаву.
Бронзавыя медалі заваявалі расіяне Юрый Божа і Аліхан Цачоеў.
Раней на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася беларуска Яна Макрэцкая ў вагавой катэгорыі 63 кілаграмы. Бронзавая ўзнагарода на рахунку яшчэ адной спартсменкі з рэспублікі Дар’і Канцавой (78).
Удзел у турніры ў Чэлябінску прынялі 213 дзюдаістаў з Расіі, Індыі, Узбекістана, Ізраіля, Таджыкістана, Манголіі і Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фонд Мазепіна падтрымае беларускіх спартсменаў