https://bel.sputnik.by/20221227/belarusk-turbznes-pachynae-ekspansyu-na-rynak-ras-1070589670.html
Беларускі турбізнес пачынае экспансію на рынак Расіі
Беларускі турбізнес пачынае экспансію на рынак Расіі
Sputnik Беларусь
Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі канстатуе рэзкі рост патокаў кліентаў з Расійскай Федэрацыі, і гэта не толькі масквічы. 27.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-27T12:21+0300
2022-12-27T12:21+0300
2023-09-12T16:15+0300
турызм
беларусь
расія
грамадства
піліп гулый
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102928/78/1029287872_0:0:1680:945_1920x0_80_0_0_5d7b4a9d49501630be136324c12e7d64.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Гэты год даў Беларусі магутны паток турыстаў з боку Расійскай Федэрацыі, паведаміў журналістам старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Піліп Гулый, перадае Sputnik.Паводле слоў Гулага, гэта стабілізавала прысутнасць беларускага турпрадукту на рынку Расіі, і не толькі ў буйных гарадах і Цэнтральнай федэральнай акрузе, але і ў рэгіёнах.З Расіі стала прыязджаць больш моладзі. Вырас попыт на дарагія атэлі, на туры не толькі выходнага дня, але і больш працяглыя.Пры гэтым змянілася сістэма дыстрыбуцыі турпрадукту. Роля буйных тураператараў крыху знізілася. На першы план пасля знікнення заходніх сэрвісаў браніравання атэляў выходзяць расійскія аналагі.Гулый станоўча адазваўся і аб прадаўжэнні бязвіза для грамадзян краін Балтыі і Польшчы.Ёсць і добрая дынаміка з краінамі ШАС, у ліку якіх Індыя і Кітай. Пачалі прыязджаць у Беларусь жыхары Узбекістана. Гэта краіна ўжо не патэнцыяльны, а мэтавы рынак для беларускага экспарту турпаслуг. Набіраюць папулярнасць туры выхаднога дня ў Беларусі для жыхароў Ташкента нараўне з такімі ж паездкамі ў Турцыю і ЕС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102928/78/1029287872_57:0:1317:945_1920x0_80_0_0_099a6f512ac27c379f57d141ddb0abda.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, беларусь, расія, грамадства, піліп гулый
турызм, беларусь, расія, грамадства, піліп гулый
Беларускі турбізнес пачынае экспансію на рынак Расіі
12:21 27.12.2022 (абноўлена: 16:15 12.09.2023) Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі канстатуе рэзкі рост патокаў кліентаў з Расійскай Федэрацыі, і гэта не толькі масквічы.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Гэты год даў Беларусі магутны паток турыстаў з боку Расійскай Федэрацыі, паведаміў журналістам старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Піліп Гулый, перадае Sputnik.
Паводле слоў Гулага, гэта стабілізавала прысутнасць беларускага турпрадукту на рынку Расіі, і не толькі ў буйных гарадах і Цэнтральнай федэральнай акрузе, але і ў рэгіёнах.
"Гэта сур’ёзнае дасягненне, якое патрабуе далейшага развіцця і, я нават сказаў бы экспансіі", - заявіў Гулый.
З Расіі стала прыязджаць больш моладзі. Вырас попыт на дарагія атэлі, на туры не толькі выходнага дня, але і больш працяглыя.
Пры гэтым змянілася сістэма дыстрыбуцыі турпрадукту. Роля буйных тураператараў крыху знізілася. На першы план пасля знікнення заходніх сэрвісаў браніравання атэляў выходзяць расійскія аналагі.
Гулый станоўча адазваўся і аб прадаўжэнні бязвіза для грамадзян краін Балтыі і Польшчы.
Ёсць і добрая дынаміка з краінамі ШАС, у ліку якіх Індыя і Кітай. Пачалі прыязджаць у Беларусь жыхары Узбекістана. Гэта краіна ўжо не патэнцыяльны, а мэтавы рынак для беларускага экспарту турпаслуг. Набіраюць папулярнасць туры выхаднога дня ў Беларусі для жыхароў Ташкента нараўне з такімі ж паездкамі ў Турцыю і ЕС.
"Гэта значыць, што горад Мінск, з той турыстычнай інфраструктурай, якая ёсць, можа канкурыраваць і данесці турыстычны прадукт да тамашняга спажыўца", - лічыць Гулый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Генеалагічны турызм: што гэта і чаму становіцца мега папулярным
Колькі расіяне ляталі ў Беларусь у 2022 годзе