https://bel.sputnik.by/20230103/deputat-udakladnla-shto-takoe-zdrada-dzyarzhave--prapaganda-teraryzmu-1070824618.html
Дэпутат удакладніла, што такое здрада дзяржаве і прапаганда тэрарызму
Дэпутат удакладніла, што такое здрада дзяржаве і прапаганда тэрарызму
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады асцерагаюцца ўмяшання ва ўнутраныя справы з боку замежных дзяржаў, таму ўзмацняюць адказнасць для дзяржслужачых. 03.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-03T09:21+0300
2023-01-03T09:21+0300
2023-03-01T10:13+0300
адказнасць
тэрарызм
крымінальны кодэкс
грамадства
бяспека
беларусь
у беларусі
навіны
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_69784e6f0b4d94f54057297e21240444.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Уносячы змены ў Крымінальны кодэкс, дзяржава выбудоўвае дакладныя чырвоныя лініі, расказала дэпутат парламента Марына Лянчэўская ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі.Паводле яе слоў, ваенная і палітычная абстаноўка вакол рэспублікі абвостраная, а дэструктыўныя сілы не страчваюць надзей дэстабілізаваць жыццё ў краіне. Гэта ў сваю чаргу нясе пагрозу для дзяржавы і грамадзян.Не – прапагандзе тэрарызму"Мы правялі вялікую працу. Некаторыя артыкулы былі дададзены ў КК, напрыклад, "Прапаганда тэрарызму" ці "Парушэнне патрабаванняў да абароны дзяржаўнай тайны", - нагадала дэпутат.Пры гэтым яна ўдакладніла, што крымінальнае заканадаўства мае прафілактычны характар і прэвентыўна па сваёй сутнасці. Таму ў заканадаўства і ўводзіцца такі артыкул, як "Прапаганда тэрарызму".На яе думку, Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай, чым могуць скарыстацца дэструктыўныя сілы, каб нанесці ўрон нацыянальнай бяспецы."Таму мы павінны выбудаваць дакладныя бар’еры, акрэсліць канкрэтныя чырвоныя лініі", - упэўнена дэпутат ніжняй палаты парламента.Здрада дзяржавеМарына Лянчэўская канстатавала, што "замежныя спецслужбы і нашы дэструктыўныя сілы не пакідаюць спроб знайсці здраднікаў сярод нас. На жаль, такія здраднікі знаходзяцца".Пасля чаго нагадала, што раней адказнасць за здраду дзяржаве неслі толькі дзяржслужачыя на адказным становішчы. Цяпер здрадзіць дзяржаве можа любы дзяржслужачы.Пры гэтым яна ўдакладніла, што дзяржаўныя пасады займаюць і дэпутаты, і дзяржслужачыя, і супрацоўнікі праваахоўных органаў у шырокім сэнсе гэтага паняцця."Здрада Радзіме, перш за ўсё, наносіць урон дзяржаўнасці, а значыць кожнаму з нас", - асабліва адзначыла Лянчэўская.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_866ac22430926316391fb0025d0de0ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адказнасць, тэрарызм, крымінальны кодэкс, грамадства, бяспека, беларусь, у беларусі, навіны , меркаванне
адказнасць, тэрарызм, крымінальны кодэкс, грамадства, бяспека, беларусь, у беларусі, навіны , меркаванне
Дэпутат удакладніла, што такое здрада дзяржаве і прапаганда тэрарызму
09:21 03.01.2023 (абноўлена: 10:13 01.03.2023) Беларускія ўлады асцерагаюцца ўмяшання ва ўнутраныя справы з боку замежных дзяржаў, таму ўзмацняюць адказнасць для дзяржслужачых.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Уносячы змены ў Крымінальны кодэкс, дзяржава выбудоўвае дакладныя чырвоныя лініі, расказала дэпутат парламента Марына Лянчэўская ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі.
Паводле яе слоў, ваенная і палітычная абстаноўка вакол рэспублікі абвостраная, а дэструктыўныя сілы не страчваюць надзей дэстабілізаваць жыццё ў краіне. Гэта ў сваю чаргу нясе пагрозу для дзяржавы і грамадзян.
Не – прапагандзе тэрарызму
"Мы правялі вялікую працу. Некаторыя артыкулы былі дададзены ў КК, напрыклад, "Прапаганда тэрарызму" ці "Парушэнне патрабаванняў да абароны дзяржаўнай тайны", - нагадала дэпутат.
Пры гэтым яна ўдакладніла, што крымінальнае заканадаўства мае прафілактычны характар і прэвентыўна па сваёй сутнасці. Таму ў заканадаўства і ўводзіцца такі артыкул, як "Прапаганда тэрарызму".
"Нам вельмі важна не дапусціць распаўсюджванне інфармацыі, якая рэабілітуе тэрарызм. Сёння ідэалогія тэрарызму ў некаторых дзяржавах нават папулярызуецца. Ёсць і такія дзяржавы, дзе тэрарызм становіцца часткай іх дзяржаўнай палітыкі", - лічыць Лянчэўская.
На яе думку, Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай, чым могуць скарыстацца дэструктыўныя сілы, каб нанесці ўрон нацыянальнай бяспецы.
"Таму мы павінны выбудаваць дакладныя бар’еры, акрэсліць канкрэтныя чырвоныя лініі", - упэўнена дэпутат ніжняй палаты парламента.
Марына Лянчэўская канстатавала, што "замежныя спецслужбы і нашы дэструктыўныя сілы не пакідаюць спроб знайсці здраднікаў сярод нас. На жаль, такія здраднікі знаходзяцца".
Пасля чаго нагадала, што раней адказнасць за здраду дзяржаве неслі толькі дзяржслужачыя на адказным становішчы. Цяпер здрадзіць дзяржаве можа любы дзяржслужачы.
"На жаль, такія прэцэдэнты былі. Таму сёння да адказнасці могуць быць прыцягнуты службовыя асобы, якія займаюць дзяржаўныя пасады, і тыя асобы, якія маюць статус ваеннаслужачых", - нагадала заканадавец.
Пры гэтым яна ўдакладніла, што дзяржаўныя пасады займаюць і дэпутаты, і дзяржслужачыя, і супрацоўнікі праваахоўных органаў у шырокім сэнсе гэтага паняцця.
"Здрада Радзіме, перш за ўсё, наносіць урон дзяржаўнасці, а значыць кожнаму з нас", - асабліва адзначыла Лянчэўская.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія выдала Беларусі сем чалавек, якія маюць дачыненне да экстрэмізму
Амаль 200 гадоў на 12 чалавек: суд абвясціў
прыгавор па справе аб тэрарызмеЗа замах на ўчыненне тэрарызму ў Беларусі
могуць увесці пакаранне смерцю