https://bel.sputnik.by/20230109/180-tamo-spravy-u-mnsku-pachasya-sud-pa-sprave-tut-bay-1070991510.html
180 тамоў справы: у Мінску пачаўся суд па справе "ТУТ БАЙ"*
180 тамоў справы: у Мінску пачаўся суд па справе "ТУТ БАЙ"*
Sputnik Беларусь
Чатыры з пяці абвінавачаных восенню мінулага года ўнесены ў тэрарыстычны спісак КДБ Беларусі. 09.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-09T11:11+0300
2023-01-09T11:11+0300
2023-04-18T16:49+0300
мінск
суд
мінскі гарадскі суд
пратэсты пасля выбараў у беларусі
бяспека
грамадства
крымінальны кодэкс
беларусь
тэрарыстычны спісак
тэрарызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/09/1070990367_0:178:1261:887_1920x0_80_0_0_30612afd873182f3fd4d08dcb4394306.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Мінскі гарадскі суд сёння пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да пяці былых супрацоўніц "ТУТ БАЙ МЕДЫА", перадае карэспандэнт Sputnik.Суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Сярод абвінавачаных пяць чалавек – былая дырэктар Людміла Чэкіна, экс-галоўрэд Марына Золатава, экс-рэдактар эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, былы карэспандэнт Алена Талкачова і былы юрысконсульт Кацярына Ткачэнка. Чатыры з пяці абвінавачаных (акрамя Ткачэнкі) унесены ў тэрарыстычны спісак КДБ Беларусі.Як перадае карэспандэнт Sputnik, на суд пад канвоем дастаўлены Золатава і Чэкіна. Лойка, Талкачова і Ткачэнка знаходзяцца пад паручыцельствам, на судзе іх сёння няма. Суд праходзіць за зачыненымі дзвярама.Праз 20 хвілін пасля пачатку працэсу ў судзе быў абвешчаны перапынак – для таго, каб знайсці замену аднаму з адвакатаў, які не з'явіўся.Пазней у эфіры тэлеканала СТБ паведамілі, што трое абвінавачаных па справе "ТУТ БАЙ" з'ехалі з Беларусі."Галоўрэд палітыка-эканамічнага блока навін (Вольга Лойка - Sputnik), рэдактар (Алена Талкачова - Sputnik) і юрысконсульт (Кацярына Ткачэнка - Sputnik) знаходзяцца пад паручыцельствам і не прыйшлі ў суд, збегшы за мяжу", - распавялі ў эфіры ТБ.Сутнасць абвінавачанняБылыя супрацоўніцы "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" абвінавачваюцца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса – у прыватнасці, за заклікі да санкцый, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або звады; ухіленне ад выплаты падаткаў.З матэрыялаў справы вынікае, што кампанія "ТУТ БАЙ", будучы рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій, мела шэраг падатковых ільгот. Устаноўлена, напрыклад, што сэрвіс kupi.tut.bу не быў уласнай распрацоўкай ТАА, а для яго працы выкарыстоўвалася праграмнае забеспячэнне іншай фірмы.Сцвярджаецца, што кампанія стварыла ценявую фірму, якая займалася распрацоўкай, вырабам і размяшчэннем рэкламы ў інтэрнэце. Як адзначалі раней у Генпракуратуры, схема была несумяшчальная з рэзідэнцтвам у Парку высокіх тэхналогій. Гэта значыць, што не было падстаў для падатковых ільгот. З-за гэтага ў 2019-2021 гадах бюджэт недаатрымаў тры мільёны рублёў.Таксама адзначаецца, што Чэкіна, Золатава, Лойка і Талкачова мелі дачыненне да публікацый у 2020-2021 гадах на рэсурсе tut.by і звязаных з ім акаўнтах у сацсетках, якія змяшчаюць заведама пазітыўную адзнаку аб дзеяннях апазіцыі.*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі. У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/09/1070990367_0:0:1261:946_1920x0_80_0_0_a80f8a7818ac7ed8f186f2bf4cce199d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, суд, мінскі гарадскі суд, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека, грамадства, крымінальны кодэкс, беларусь, тэрарыстычны спісак, тэрарызм, крымінальная справа, кдб рб, навіны , у беларусі
мінск, суд, мінскі гарадскі суд, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека, грамадства, крымінальны кодэкс, беларусь, тэрарыстычны спісак, тэрарызм, крымінальная справа, кдб рб, навіны , у беларусі
180 тамоў справы: у Мінску пачаўся суд па справе "ТУТ БАЙ"*
11:11 09.01.2023 (абноўлена: 16:49 18.04.2023) Чатыры з пяці абвінавачаных восенню мінулага года ўнесены ў тэрарыстычны спісак КДБ Беларусі.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Мінскі гарадскі суд сёння пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да пяці былых супрацоўніц "ТУТ БАЙ МЕДЫА", перадае карэспандэнт Sputnik.
Суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Сярод абвінавачаных пяць чалавек – былая дырэктар Людміла Чэкіна, экс-галоўрэд Марына Золатава, экс-рэдактар эканомікі і палітыкі Вольга Лойка, былы карэспандэнт Алена Талкачова і былы юрысконсульт Кацярына Ткачэнка. Чатыры з пяці абвінавачаных (акрамя Ткачэнкі) унесены ў тэрарыстычны спісак КДБ Беларусі.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, на суд пад канвоем дастаўлены Золатава і Чэкіна. Лойка, Талкачова і Ткачэнка знаходзяцца пад паручыцельствам, на судзе іх сёння няма. Суд праходзіць за зачыненымі дзвярама.
Праз 20 хвілін пасля пачатку працэсу ў судзе быў абвешчаны перапынак – для таго, каб знайсці замену аднаму з адвакатаў, які не з'явіўся.
Пазней у эфіры тэлеканала СТБ паведамілі, што трое абвінавачаных па справе "ТУТ БАЙ" з'ехалі з Беларусі.
"Галоўрэд палітыка-эканамічнага блока навін (Вольга Лойка - Sputnik), рэдактар (Алена Талкачова - Sputnik) і юрысконсульт (Кацярына Ткачэнка - Sputnik) знаходзяцца пад паручыцельствам і не прыйшлі ў суд, збегшы за мяжу", - распавялі ў эфіры ТБ.
Былыя супрацоўніцы "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" абвінавачваюцца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса – у прыватнасці, за заклікі да санкцый, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або звады; ухіленне ад выплаты падаткаў.
З матэрыялаў справы вынікае, што кампанія "ТУТ БАЙ", будучы рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій, мела шэраг падатковых ільгот. Устаноўлена, напрыклад, што сэрвіс kupi.tut.bу не быў уласнай распрацоўкай ТАА, а для яго працы выкарыстоўвалася праграмнае забеспячэнне іншай фірмы.
Сцвярджаецца, што кампанія стварыла ценявую фірму, якая займалася распрацоўкай, вырабам і размяшчэннем рэкламы ў інтэрнэце. Як адзначалі раней у Генпракуратуры, схема была несумяшчальная з рэзідэнцтвам у Парку высокіх тэхналогій. Гэта значыць, што не было падстаў для падатковых ільгот. З-за гэтага ў 2019-2021 гадах бюджэт недаатрымаў тры мільёны рублёў.
Таксама адзначаецца, што Чэкіна, Золатава, Лойка і Талкачова мелі дачыненне да публікацый у 2020-2021 гадах на рэсурсе tut.by і звязаных з ім акаўнтах у сацсетках, якія змяшчаюць заведама пазітыўную адзнаку аб дзеяннях апазіцыі.
*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі. У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь СК завяршыў завочнае следства па справах Цапкалы і Астапенкі