https://bel.sputnik.by/20230110/stuk-nazva-kolkasts-asudzhanykh-za-sproby-stupts-u-polk-kalnoskaga-1071046024.html
Стук назваў колькасць асуджаных за спробы ўступіць у "полк Каліноўскага"
Стук назваў колькасць асуджаных за спробы ўступіць у "полк Каліноўскага"
Sputnik Беларусь
Паводле звестак кіраўніка МУС Кубракова, ужо ўстаноўлены асобы 160 грамадзян Беларусі, якія паехалі ваяваць за кіеўскі рэжым. 10.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-10T17:28+0300
2023-01-10T17:28+0300
2023-03-01T11:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
украіна
беларусь
наёмнікі
бяспека
грамадства
генеральная пракуратура беларусі
аляксей стук
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062861536_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_e14384d71575bc167935f32a262319b0.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларускімі судамі прыгавораны да рэальных тэрмінаў у 2022 годзе сем беларусаў, якія спрабавалі ўступіць у "полк Каліноўскага" і ваяваць на тэрыторыі Украіны, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.Асобнае фарміраванне – "Полк імя Кастуся Каліноўскага", а таксама яго структуры, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўкраінскім баку, у Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі, іх дзейнасць у краіне забаронена.Паводле яго слоў, гэтыя людзі не змаглі рэалізаваць сваю задуму, таму што былі затрыманы супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў.Адказваючы на пытанне аб тым, што ўяўляюць з сябе фігуранты такіх крымінальных спраў, намеснік генпракурора паведаміў, што яны адносяцца да розных сацыяльных і ўзроставых груп.Ён удакладніў, што сярод асуджаных ёсць студэнт, айцішнік, камерсант, беспрацоўны. Малодшаму няма і 20 гадоў, а старэйшаму 50 гадоў. Пераважная большасць асуджаных была затрымана ў прыгранічнай зоне, калі "ішлі" ваяваць у складзе "палка Каліноўскага".Гаворачы аб матывах, якія агучылі абвінавачаныя, Стук расказаў, што, як правіла, інфармацыю аб падзеях ва Украіне яны атрымлівалі з розных Telegram-каналаў.Як раней заяўляў у эфіры АНТ кіраўнік МУС Іван Кубракоў, міліцыя з пачатку 2022 года ўстанавіла асобы 160 грамадзян краіны, якія паехалі ваяваць за кіеўскі рэжым."Гэта 160 асоб, якіх мы ўстанавілі, якія так ці інакш былі замяшаны ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. На самай справе палова разбеглася, хтосьці ўжо загінуў", - сказаў Кубракоў.Паводле яго слоў, аператыўнікі ГУБАЗ МУС, іншых падраздзяленняў устанаўліваюць асобы тых, хто з’ехаў і ўступіў у "полк Каліноўскага". А тых, хто спрабуе ўступіць ці агітуе гэта зрабіць, прыцягваюць да адказнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062861536_200:0:2931:2048_1920x0_80_0_0_fc43b3bcd28dfd9f35c9980ac153bc7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, украіна, беларусь, наёмнікі, бяспека, грамадства, генеральная пракуратура беларусі, аляксей стук, навіны , у беларусі
спецаперацыя, украіна, беларусь, наёмнікі, бяспека, грамадства, генеральная пракуратура беларусі, аляксей стук, навіны , у беларусі
Стук назваў колькасць асуджаных за спробы ўступіць у "полк Каліноўскага"
17:28 10.01.2023 (абноўлена: 11:14 01.03.2023) Паводле звестак кіраўніка МУС Кубракова, ужо ўстаноўлены асобы 160 грамадзян Беларусі, якія паехалі ваяваць за кіеўскі рэжым.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларускімі судамі прыгавораны да рэальных тэрмінаў у 2022 годзе сем беларусаў, якія спрабавалі ўступіць у "полк Каліноўскага" і ваяваць на тэрыторыі Украіны, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.
Асобнае фарміраванне – "Полк імя Кастуся Каліноўскага", а таксама яго структуры, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўкраінскім баку, у Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі, іх дзейнасць у краіне забаронена.
"У 2022 годзе суды вынеслі абвінаваўчыя прыгаворы ў дачыненні да семярых грамадзян Беларусі, якія спрабавалі прыняць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне ў складзе так званага "палка Каліноўскага", - паведаміў Аляксей Стук у інтэрв’ю выданню "СБ. Беларусь Сегодня".
Паводле яго слоў, гэтыя людзі не змаглі рэалізаваць сваю задуму, таму што былі затрыманы супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў.
Адказваючы на пытанне аб тым, што ўяўляюць з сябе фігуранты такіх крымінальных спраў, намеснік генпракурора паведаміў, што яны адносяцца да розных сацыяльных і ўзроставых груп.
Ён удакладніў, што сярод асуджаных ёсць студэнт, айцішнік, камерсант, беспрацоўны. Малодшаму няма і 20 гадоў, а старэйшаму 50 гадоў. Пераважная большасць асуджаных была затрымана ў прыгранічнай зоне, калі "ішлі" ваяваць у складзе "палка Каліноўскага".
Гаворачы аб матывах, якія агучылі абвінавачаныя, Стук расказаў, што, як правіла, інфармацыю аб падзеях ва Украіне яны атрымлівалі з розных Telegram-каналаў.
"Пэўныя пасылы ў іх заахвоцілі грамадзян заняць "украінскую пазіцыю" адносна ўзброенага канфлікту і сфарміравалі жаданне нібыта аказаць дапамогу ўзброеным сілам гэтай краіны", - сказаў намеснік генеральнага пракурора Беларусі.
Як раней заяўляў у эфіры АНТ кіраўнік МУС Іван Кубракоў, міліцыя з пачатку 2022 года ўстанавіла асобы 160 грамадзян краіны, якія паехалі ваяваць за кіеўскі рэжым.
"Гэта 160 асоб, якіх мы ўстанавілі, якія так ці інакш былі замяшаны ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. На самай справе палова разбеглася, хтосьці ўжо загінуў", - сказаў Кубракоў.
Паводле яго слоў, аператыўнікі ГУБАЗ МУС, іншых падраздзяленняў устанаўліваюць асобы тых, хто з’ехаў і ўступіў у "полк Каліноўскага". А тых, хто спрабуе ўступіць ці агітуе гэта зрабіць, прыцягваюць да адказнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь СК РФ агучыў колькасць краін, з якіх
ва Украіну з’язджаюцца наёмнікі