https://bel.sputnik.by/20230111/praekt-zakona-ab-uns-rykhtuyuts-da-drugoga-chytannya--avalnay-zale-1071071645.html
Праект закона аб УНС рыхтуюць да другога чытання ў Авальнай зале
Праект закона аб УНС рыхтуюць да другога чытання ў Авальнай зале
Sputnik Беларусь
На пашыранае пасяджэнне профільнай камісіі ў парламент былі запрошаны прадстаўнікі шэрага ведамстваў, у тым ліку Савета бяспекі, Мінпрацы, Мінабароны... 11.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-11T12:28+0300
2023-01-11T12:28+0300
2023-03-01T11:17+0300
унс
усебеларускі народны сход
грамадства
палітыка
закон
беларусь
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061316126_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_f8d9490a2fdbf21cbdf16eb23b96b055.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" рыхтуюць да другога чытання ў Авальнай зале. Плануецца, што ён будзе разгледжаны на найбліжэйшым пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода 25 студзеня.У першым чытанні ён быў разгледжаны і прыняты 20 снежня 2022 года. У Авальнай зале праект закона прадставіла яго распрацоўшчык – старшыня камісіі па заканадаўстве ніжняй палаты беларускага парламента Святлана Любецкая.Да гэтага дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне. У ім адлюстраваны нормы, якія прынялі на канстытуцыйным рэферэндуме.Пасля прыняцця ў першым чытанні было вырашана ўлічыць заўвагі, якія былі агучаны падчас разгляду.Заўвагі разгледжаныУ рамках падрыхтоўкі праекта закона да другога чытання ў парламенце прайшло пасяджэнне рабочай групы профільнай камісіі. На яго былі запрошаны прадстаўнікі шэрага ведамстваў, у тым ліку Мінабароны, сакратарыята Савета бяспекі, ЦВК, Мінюста.Як паведамілі Sputnik у камісіі па заканадаўстве, у прыватнасці, былі абмеркаваны такія прапановы, як прававы статус дэлегата Усебеларускага народнага схода. Падчас другога чытання таксама будзе абмяркоўвацца норма аб тым, ад каго (якіх слаёў насельніцтва) могуць выбірацца дэлегаты на УНС.У першым чытанні праекта закона была прынята норма аб тым, што ад палітычных партый дэлегаты УНС вылучацца не могуць. Таксама дэлегатам з’езда не можа быць асоба, якая не мае беларускага грамадзянства.Як расказалі ў камісіі, падчас другога чытання будуць абмеркаваны палажэнні законапраекта, якія датычацца прадстаўніцтва ў складзе Усебеларускага народнага схода дэлегатаў ад выканаўчай улады.Акрамя гэтага, як адзначылі ў камісіі, на пасяджэнні рабочай групы былі абмеркаваны нормы праекта закона аб тым, каб надзяліць УНС правам разглядаць пытанні накіравання ваеннаслужачых за межы Беларусі для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру.Таксама падчас другога чытання праекта закона будзе разгледжана ўдакладненне да нормы аб тым, каб надзяліць УНС правам устанаўліваць у Беларусі памятныя даты.Усебеларускі народны сходУ лютым 2022 года Усебеларускі народны сход (УНС) стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.Так, УНС зможа зняць прэзідэнта з пасады, калі сістэматычна ці груба парушаецца Канстытуцыя, або пры дзяржздрадзе ці іншым цяжкім злачынстве.У склад УНС можа ўваходзіць да 1,2 тысяч чалавек, у тым ліку дзеючы і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовыя дэпутаты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061316126_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_28f975911972b67886eb550e01aa646e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
унс, усебеларускі народны сход, грамадства, палітыка, закон, беларусь, навіны , у беларусі
унс, усебеларускі народны сход, грамадства, палітыка, закон, беларусь, навіны , у беларусі
Праект закона аб УНС рыхтуюць да другога чытання ў Авальнай зале
12:28 11.01.2023 (абноўлена: 11:17 01.03.2023) На пашыранае пасяджэнне профільнай камісіі ў парламент былі запрошаны прадстаўнікі шэрага ведамстваў, у тым ліку Савета бяспекі, Мінпрацы, Мінабароны, Цэнтрвыбаркама.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" рыхтуюць да другога чытання ў Авальнай зале. Плануецца, што ён будзе разгледжаны на найбліжэйшым пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода 25 студзеня.
У першым чытанні ён быў разгледжаны і прыняты 20 снежня 2022 года. У Авальнай зале праект закона прадставіла яго распрацоўшчык – старшыня камісіі па заканадаўстве ніжняй палаты беларускага парламента Святлана Любецкая.
Да гэтага дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне. У ім адлюстраваны нормы, якія прынялі на канстытуцыйным рэферэндуме.
Пасля прыняцця ў першым чытанні было вырашана ўлічыць заўвагі, якія былі агучаны падчас разгляду.
У рамках падрыхтоўкі праекта закона да другога чытання ў парламенце прайшло пасяджэнне рабочай групы профільнай камісіі. На яго былі запрошаны прадстаўнікі шэрага ведамстваў, у тым ліку Мінабароны, сакратарыята Савета бяспекі, ЦВК, Мінюста.
Як паведамілі Sputnik у камісіі па заканадаўстве, у прыватнасці, былі абмеркаваны такія прапановы, як прававы статус дэлегата Усебеларускага народнага схода. Падчас другога чытання таксама будзе абмяркоўвацца норма аб тым, ад каго (якіх слаёў насельніцтва) могуць выбірацца дэлегаты на УНС.
У першым чытанні праекта закона была прынята норма аб тым, што ад палітычных партый дэлегаты УНС вылучацца не могуць. Таксама дэлегатам з’езда не можа быць асоба, якая не мае беларускага грамадзянства.
Як расказалі ў камісіі, падчас другога чытання будуць абмеркаваны палажэнні законапраекта, якія датычацца прадстаўніцтва ў складзе Усебеларускага народнага схода дэлегатаў ад выканаўчай улады.
Акрамя гэтага, як адзначылі ў камісіі, на пасяджэнні рабочай групы былі абмеркаваны нормы праекта закона аб тым, каб надзяліць УНС правам разглядаць пытанні накіравання ваеннаслужачых за межы Беларусі для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру.
Таксама падчас другога чытання праекта закона будзе разгледжана ўдакладненне да нормы аб тым, каб надзяліць УНС правам устанаўліваць у Беларусі памятныя даты.
Усебеларускі народны сход
У лютым 2022 года Усебеларускі народны сход (УНС) стаў вышэйшым прадстаўнічым органам і атрымаў статус канстытуцыйнага органа, а таксама дадатковыя паўнамоцтвы.
Так, УНС зможа зняць прэзідэнта з пасады, калі сістэматычна ці груба парушаецца Канстытуцыя, або пры дзяржздрадзе ці іншым цяжкім злачынстве.
У склад УНС можа ўваходзіць да 1,2 тысяч чалавек, у тым ліку дзеючы і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, грамадзянскай супольнасці, а таксама мясцовыя дэпутаты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе