https://bel.sputnik.by/20230112/bank-danykh-dlya-abturyenta-metavko-zyavtstsa--belarus-1071129362.html
Банк даных для абітурыентаў-мэтавікоў з’явіцца ў Беларусі
Банк даных для абітурыентаў-мэтавікоў з’явіцца ў Беларусі
У гэтым годзе мэтавікоў чакаюць вялікія змены: зараз яны будуць паступаць у іншыя даты і здаваць толькі адзін экзамен. 12.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-12T17:44+0300
2023-01-12T17:44+0300
2023-01-12T17:44+0300
абітурыенты
грамадства
школы
вну
экзамены
цэнтралізаваны экзамен
выпускнікі
грамадства
беларусь
адукацыя
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1f/1045313558_0:161:3069:1887_1920x0_80_0_0_87ccb29113608a710fd1c81fbc871687.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Міністэрства адукацыі плануе стварыць базу даных арганізацый-заказчыкаў кадраў, якія выдаюць мэтавыя накіраванні абітурыентам, паведамілі ў ведамстве.Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі профільнага міністэрства Сяргей Каспяровіч, у гэтай базе будуць таксама ВНУ і каледжы, якія рыхтуюць навучэнцаў па "мэтавых" спецыяльнасцях.Мэтавае накіраванне прадугледжвае бясплатнае навучанне ў ВНУ або каледжы. Праўда, пасля атрымання дыплома выпускніку трэба адпрацаваць па спецыяльнасці пяць гадоў. Зрэшты, тэрміны ў розных арганізацыях, куды маладыя спецыялісты прыходзяць на размеркаванне, адрозніваюцца.Як будуць паступаць мэтавікі ў 2023 годзе?Нагадаем, з 2023 года для абітурыентаў, якія будуць паступаць у ВНУ па мэтавым накіраванні, плануюцца вялікія змены. У прыватнасці, зараз будучыя мэтавікі будуць паступаць не ў звыклыя даты – у канцы ліпеня, а ў пачатку чэрвеня – адразу пасля атрымання атэстата ў школе.Для гэтых абітурыентаў распрацаваны асаблівы парадак прыёму. Здаваць ЦТ ім не давядзецца – замест гэтага будзе адзін унутраны экзамен па профільным прадмеце спецыяльнасці. Яго абітурыенты здадуць у перыяд 8-10 чэрвеня. Да 12-13 чэрвеня пройдзе залічэнне на мэтавую форму навучання.Адзнака за ўступны экзамен будзе падсумоўвацца з сярэднім балам атэстата – такім чынам фарміруецца конкурс.У наступным годзе кантрольныя лічбы прыёму студэнтаў па мэтавым накіраванні павялічацца: да 80% – на медыцынскіх спецыяльнасцях, да 70% – на аграрных, да 60% – на іншых. У 2022-м, як раней інфармавала Мінадукацыі, было прынята па мэтавым накіраванні больш за дзве тысячы чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1f/1045313558_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_fb52fe57ce448b6e672245b83894dd23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
абітурыенты, грамадства, школы, вну, экзамены, цэнтралізаваны экзамен, выпускнікі, грамадства, беларусь, адукацыя, міністэрства адукацыі рб
абітурыенты, грамадства, школы, вну, экзамены, цэнтралізаваны экзамен, выпускнікі, грамадства, беларусь, адукацыя, міністэрства адукацыі рб
Банк даных для абітурыентаў-мэтавікоў з’явіцца ў Беларусі
У гэтым годзе мэтавікоў чакаюць вялікія змены: зараз яны будуць паступаць у іншыя даты і здаваць толькі адзін экзамен.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Міністэрства адукацыі плануе стварыць базу даных арганізацый-заказчыкаў кадраў, якія выдаюць мэтавыя накіраванні абітурыентам, паведамілі ў ведамстве.
Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі профільнага міністэрства Сяргей Каспяровіч, у гэтай базе будуць таксама ВНУ і каледжы, якія рыхтуюць навучэнцаў па "мэтавых" спецыяльнасцях.
"Міністэрства адукацыі плануе, што ў будучым з’явіцца інфармацыйная сістэма – база даных арганізацый, якія жадаюць аформіць мэтавае накіраванне, і ўстаноў адукацыі, якія рыхтуюць па адпаведных спецыяльнасцях. Работа ўжо пачата", - цытуе яго выданне "СБ. Беларусь сегодня".
Мэтавае накіраванне прадугледжвае бясплатнае навучанне ў ВНУ або каледжы. Праўда, пасля атрымання дыплома выпускніку трэба адпрацаваць па спецыяльнасці пяць гадоў. Зрэшты, тэрміны ў розных арганізацыях, куды маладыя спецыялісты прыходзяць на размеркаванне, адрозніваюцца.
Як будуць паступаць мэтавікі ў 2023 годзе?
Нагадаем, з 2023 года для абітурыентаў, якія будуць паступаць у ВНУ па мэтавым накіраванні, плануюцца вялікія змены. У прыватнасці, зараз будучыя мэтавікі будуць паступаць не ў звыклыя даты – у канцы ліпеня, а ў пачатку чэрвеня – адразу пасля атрымання атэстата ў школе.
Для гэтых абітурыентаў распрацаваны асаблівы парадак прыёму. Здаваць ЦТ ім не давядзецца – замест гэтага будзе адзін унутраны экзамен па профільным прадмеце спецыяльнасці. Яго абітурыенты здадуць у перыяд 8-10 чэрвеня. Да 12-13 чэрвеня пройдзе залічэнне на мэтавую форму навучання.
Адзнака за ўступны экзамен будзе падсумоўвацца з сярэднім балам атэстата – такім чынам фарміруецца конкурс.
У наступным годзе кантрольныя лічбы прыёму студэнтаў па мэтавым накіраванні павялічацца: да 80% – на медыцынскіх спецыяльнасцях, да 70% – на аграрных, да 60% – на іншых. У 2022-м, як раней інфармавала Мінадукацыі, было прынята па мэтавым накіраванні больш за дзве тысячы чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Моладзь Беларусі праяўляе
цікавасць да вучобы ў ВНУ РФ – Рассупрацоўніцтва