https://bel.sputnik.by/20230116/mnadukatsy-rastlumachyla-chamu-repetytary-khutka-buduts-ne-tak-patrebny-1071225187.html
Мінадукацыі растлумачыла, чаму рэпетытары хутка будуць не так патрэбны
Мінадукацыі растлумачыла, чаму рэпетытары хутка будуць не так патрэбны
У ведамстве лічаць, што дзеці могуць самастойна падрыхтавацца да якаснай здачы экзаменаў як у школе, так і ў ВНУ. 16.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-16T12:57+0300
2023-01-16T12:57+0300
2023-01-16T12:57+0300
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
школа
вну
грамадства
беларусь
выпускнікі
цэ
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104284/01/1042840125_0:116:3071:1843_1920x0_80_0_0_cc6a783c2f106ac9277e53cc1cd24f4f.jpg
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Цікавасць да паслуг рэпетытараў істотна зменшыцца ў сувязі з новым фарматам уступнай кампаніі, заявілі ў Міністэрстве адукацыі.Як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі міністэрства Сяргей Каспяровіч, цэнтралізаваны экзамен, які ўводзіцца з 2023 года як выпускны ў школах і як уступны ў ВНУ, павышае адказнасць як настаўнікаў, так і педагогаў. У сувязі з гэтым месца для рэпетытараў значна скарачаецца.Ён нагадаў, што Мінадукацыі з гэтага года пашырыла магчымасці для многіх абітурыентаў – алімпіяднікаў, выпускнікоў дзіцячага тэхнапарку, якія могуць паступаць у ВНУ без экзаменаў.На думку іншых спецыялістаў з сістэмы адукацыі, цікавасць да рэпетытараў у абітурыентаў і іх бацькоў зніжаецца з-за з’яўлення профільных класаў у школах. Менавіта ў гэтых класах выпускнікоў школ рыхтуюць да якаснай здачы ЦЭ і ЦТ.Можна падрыхтавацца самомуНамеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Беларусі Ірына Каржова ў прэс-цэнтры Sputnik выказала меркаванне, што да тэставых заданняў на ЦЭ і ЦТ можна падрыхтавацца без рэпетытараў."Сёння тэставыя заданні для цэнтралізаванага экзамену арыентаваны выключна на навучальную праграму", - удакладніла яна.Як адзначыла спецыяліст, "наймаць рэпетытараў – гэта права бацькоў, ім гэтага не забароніш"."Але ў той жа час увесь тэставы матэрыял, які будзе выкарыстаны на цэнтралізаваным экзамене, распрацаваны выключна з улікам базавага ўзроўню асваення вучэбных прадметаў. З тэстаў ЦЭ выключаны заданні пятага ўзроўню складанасці. Большую частку тэстаў (да 70%) зоймуць заданні першага-трэцяга ўзроўняў складанасці, уключаны таксама заданні чацвёртага ўзроўню", - казала Каржова.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104284/01/1042840125_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_2b3cafc28f7a882c9862872843fe3f0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
адукацыя, міністэрства адукацыі рб, школа, вну, грамадства, беларусь, выпускнікі, цэ
адукацыя, міністэрства адукацыі рб, школа, вну, грамадства, беларусь, выпускнікі, цэ
Мінадукацыі растлумачыла, чаму рэпетытары хутка будуць не так патрэбны
У ведамстве лічаць, што дзеці могуць самастойна падрыхтавацца да якаснай здачы экзаменаў як у школе, так і ў ВНУ.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Цікавасць да паслуг рэпетытараў істотна зменшыцца ў сувязі з новым фарматам уступнай кампаніі, заявілі ў Міністэрстве адукацыі.
Як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі міністэрства Сяргей Каспяровіч, цэнтралізаваны экзамен, які ўводзіцца з 2023 года як выпускны ў школах і як уступны ў ВНУ, павышае адказнасць як настаўнікаў, так і педагогаў. У сувязі з гэтым месца для рэпетытараў значна скарачаецца.
Ён нагадаў, што Мінадукацыі з гэтага года пашырыла магчымасці для многіх абітурыентаў – алімпіяднікаў, выпускнікоў дзіцячага тэхнапарку, якія могуць паступаць у ВНУ без экзаменаў.
"І тут практычна няма месца рэпетытарам. Мы цудоўна разумеем, што на самай справе новая мадэль уступнай кампаніі істотна змяншае зацікаўленасць у тым, каб такімі паслугамі карыстацца", - сказаў Каспяровіч, яго цытуе БелТА.
На думку іншых спецыялістаў з сістэмы адукацыі, цікавасць да рэпетытараў у абітурыентаў і іх бацькоў зніжаецца з-за з’яўлення профільных класаў у школах. Менавіта ў гэтых класах выпускнікоў школ рыхтуюць да якаснай здачы ЦЭ і ЦТ.
Можна падрыхтавацца самому
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Беларусі Ірына Каржова ў прэс-цэнтры Sputnik выказала меркаванне, што да тэставых заданняў на ЦЭ і ЦТ можна падрыхтавацца без рэпетытараў.
"Сёння тэставыя заданні для цэнтралізаванага экзамену арыентаваны выключна на навучальную праграму", - удакладніла яна.
Як адзначыла спецыяліст, "наймаць рэпетытараў – гэта права бацькоў, ім гэтага не забароніш".
"Але ў той жа час увесь тэставы матэрыял, які будзе выкарыстаны на цэнтралізаваным экзамене, распрацаваны выключна з улікам базавага ўзроўню асваення вучэбных прадметаў. З тэстаў ЦЭ выключаны заданні пятага ўзроўню складанасці. Большую частку тэстаў (да 70%) зоймуць заданні першага-трэцяга ўзроўняў складанасці, уключаны таксама заданні чацвёртага ўзроўню", - казала Каржова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Моладзь Беларусі праяўляе
цікавасць да вучобы ў ВНУ РФ – Рассупрацоўніцтва