Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі

© AP / David ZalubowskiФорвард хакейнага клуба "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін
Форвард хакейнага клуба Вашынгтон Кэпіталз Аляксандр Авечкін - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2023
Падпісацца
А ў спіску найлепшых снайпераў НХЛ расіянін скараціў адставанне ад канадца да 83 галоў.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Форвард хакейнага клуба "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін пабіў рэкорд легендарнага канадца Уэйна Грэцкі па закінутых шайбах у гасцявых матчах у рэгулярных чэмпіянатах і плей-оф НХЛ, паведамляе TSN.
"Вашынгтон" у аўторак пацярпеў выязное паражэнне ад "Каларада" з лікам 2:3 У гаспадароў галамі адзначыліся Артуры Лехконен (9-я хвіліна), Эндру Кагліана (23) і Алекс Ньюхук (36). У гасцей вызначыліся Конар Шыры (25) і Аляксандр Авечкін (50).
Расіянін закінуў сваю 447-ю шайбу ў гасцявых матчах НХЛ з улікам рэгулярных чэмпіянатаў і плей-оф. Такім чынам, Авечкін стаў новым рэкардсменам Лігі па гэтым паказчыку, апярэдзіўшы Грэцкі (446).
А ў спіску лепшых снайпераў НХЛ расіянін – другі. На яго рахунку 811 шайб у рэгулярных чэмпіянатах. Ад Грэцкі ён адстае на 83 галы.
"Вашынгтон" (56 ачкоў, 50 матчаў) займае пятае месца ў Сталічным дывізіёне Усходняй канферэнцыі. "Каларада" (55 балаў, 46 гульняў), які атрымаў шостую перамогу запар, ідзе на трэцім радку ў Цэнтральным дывізіёне на Захадзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Шаранговіч закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ
"Дынама" паказала характар: Вудкрафт аб перамозе над "Северсталью"
У "Дынама" расказалі, ці будуць з’язджаць канадскія хакеісты з Мінска
Стужка навiн
0