https://bel.sputnik.by/20230118/dynama-pakazala-kharaktar-vudkraft-ab-peramoze-nad-severstalyu-1071308131.html
"Дынама" паказала характар: Вудкрафт аб перамозе над "Северсталью"
"Дынама" паказала характар: Вудкрафт аб перамозе над "Северсталью"
Sputnik Беларусь
Наступную сустрэчу "зубры" зноў правядуць супраць гульцоў "Северстали", але на гэты раз будзе выязны матч. 18.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-18T09:44+0300
2023-01-18T09:44+0300
2023-03-01T13:05+0300
спорт
хакей
хк дынама (мінск)
хк "северсталь" (чарапавец)
крэйг вудкрафт
кхл
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/15/1056614064_0:95:1280:816_1920x0_80_0_0_bed97b9188a4bd03b106551aa9d1a193.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. У матчы мінскага хакейнага клуба "Дынама" супраць чарапавецкай "Северстали" ўсё вырашылі дэталі, лічыць галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт, паведамляе прэс-служба мінчан.У гэтай сустрэчы лік быў адкрыты толькі пад канец другога перыяду: шайбу ў вароты "Северстали" забіў форвард мінчан Дзмітрый Сакалоў. А ў трэцім перыядзе "Дынама" павялічыла адрыў – гол забіў Седрык Пакет. Праўда, шайбу ён забіў ужо ў пустыя вароты: сапернікі абмянялі варатара на яшчэ аднаго палявога хакеіста, каб паспрабаваць зраўняць лік.У чарапаўчан будзе шанс адыграцца ўжо ў нядзелю 22 студзеня – у "Дынама" выязная серыя пачнецца ў гэты дзень менавіта з сустрэчы з "Северсталью"."Думаю, нас чакае такі ж складаны матч у Чарапаўцы праз некалькі дзён. Ужо хутка пачнем падрыхтоўку да гэтай гульні. У наступным матчы нам трэба будзе захоўваць кантроль і самавалоданне, выконваць тое, што ад нас патрабуецца", - сказаў Вудкрафт.Добрая гульня варатараВароты ў гэтай сустрэчы, як і ў папярэдняй супраць каманды "Автомобилист", у мінчан абараняў Канстанцін Шостак. Галоўны трэнер "Дынама" лічыць, што гэты варатар адыграў важную ролю ў перамозе ў матчах.Такім чынам, пасля двух апошніх перамог у актыве "зуброў" 53 ачкі пасля 53 гульняў, яны ідуць на восьмым радку заходняй канферэнцыі КХЛ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/15/1056614064_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_86095838a79055d403051a7549e8a1b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, хакей, хк дынама (мінск), хк "северсталь" (чарапавец), крэйг вудкрафт, кхл, навіны
спорт, хакей, хк дынама (мінск), хк "северсталь" (чарапавец), крэйг вудкрафт, кхл, навіны
"Дынама" паказала характар: Вудкрафт аб перамозе над "Северсталью"
09:44 18.01.2023 (абноўлена: 13:05 01.03.2023) Наступную сустрэчу "зубры" зноў правядуць супраць гульцоў "Северстали", але на гэты раз будзе выязны матч.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. У матчы мінскага хакейнага клуба "Дынама" супраць чарапавецкай "Северстали" ўсё вырашылі дэталі, лічыць галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт, паведамляе прэс-служба мінчан.
"Гульня атрымалася такой, як я і чакаў: шмат эмоцый і барацьбы. Усе вырашылі дэталі. Каманда паказала характар, самааддана гуляла ў абароне. Дзякуючы надзейнай гульні ззаду стварылі добрыя моманты ў нападзенні", - адзначыў хакейны настаўнік.
У гэтай сустрэчы лік быў адкрыты толькі пад канец другога перыяду: шайбу ў вароты "Северстали" забіў форвард мінчан Дзмітрый Сакалоў. А ў трэцім перыядзе "Дынама" павялічыла адрыў – гол забіў Седрык Пакет. Праўда, шайбу ён забіў ужо ў пустыя вароты: сапернікі абмянялі варатара на яшчэ аднаго палявога хакеіста, каб паспрабаваць зраўняць лік.
У чарапаўчан будзе шанс адыграцца ўжо ў нядзелю 22 студзеня – у "Дынама" выязная серыя пачнецца ў гэты дзень менавіта з сустрэчы з "Северсталью".
"Думаю, нас чакае такі ж складаны матч у Чарапаўцы праз некалькі дзён. Ужо хутка пачнем падрыхтоўку да гэтай гульні. У наступным матчы нам трэба будзе захоўваць кантроль і самавалоданне, выконваць тое, што ад нас патрабуецца", - сказаў Вудкрафт.
Вароты ў гэтай сустрэчы, як і ў папярэдняй супраць каманды "Автомобилист", у мінчан абараняў Канстанцін Шостак. Галоўны трэнер "Дынама" лічыць, што гэты варатар адыграў важную ролю ў перамозе ў матчах.
"Ён надаў упэўненасць усім. Шостак быў спакойны, прымаў правільныя рашэнні, выдатна рухаўся ў варотах. Уся каманда гуляла выдатна. Заблакіравалі шмат кідкоў. Косця адбіў 20 кідкоў. Значыць, усе гульцы дапамагалі варатару. Важна, каб абодва нашы варатары паказвалі сваю лепшую гульню", - падсумаваў Вудкрафт.
Такім чынам, пасля двух апошніх перамог у актыве "зуброў" 53 ачкі пасля 53 гульняў, яны ідуць на восьмым радку заходняй канферэнцыі КХЛ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінскае
"Дынама" перамагло ў КХЛ пасля 8 пройгрышаў