https://bel.sputnik.by/20230126/mnadukatsy-zatsverdzla-shkalu-peravodu-adznak-na-tse-1071591493.html
Мінадукацыі зацвердзіла шкалу пераводу адзнак на ЦЭ
Мінадукацыі зацвердзіла шкалу пераводу адзнак на ЦЭ
Sputnik Беларусь
Балы ад 1 да 100, атрыманыя на экзамене, будуць фіксавацца ў сертыфікаце – ён спатрэбіцца пры паступленні ў ВНУ. А ў атэстат пойдзе адзнака ад 1 да 10. 26.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-26T11:58+0300
2023-01-26T11:58+0300
2023-03-14T18:50+0300
цэ
тэсціраванне
выпускнікі
школы
вну
грамадства
беларусь
цэнтралізаваны экзамен
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063621664_0:171:3035:1878_1920x0_80_0_0_7eb09a877c5d1986817dd24a3f235460.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла шкалы пераводу балаў на цэнтралізаваным экзамене па кожным прадмеце – са 100-бальнай сістэмы ў 10-бальную. Пастанова №509 ад 30 снежня 2022 года апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Паколькі цэнтралізаваны экзамен будзе праводзіцца ў форме тэсціравання, балы на ім будуць выстаўляцца ад 1 да 100. Далей гэтыя балы будуць пераводзіцца ў адзнаку па дзесяцібальнай шкале – для выстаўлення ў атэстат.Шкалы пераводу апублікаваны па 11 прадметах – беларускай, рускай і замежнай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, геаграфіі і сусветнай гісторыі.Напрыклад, на экзамене па рускай і беларускай мовах каб атрымаць "дзесятку", трэба набраць 82-100 балаў. А 54-67 балаў будзе раўняцца адзнацы "8".Важны нюанс: у кожнага прадмета свае шкалы пераводу. Каб атрымаць максімальную адзнаку па матэматыцы, трэба нарашаць на 77-100 балаў. Па фізіцы – 79-100, па хіміі – 85-100.Самы нізкі парог у "Гісторыі Беларусі" – для "дзесяткі" неабходна набраць 70 балаў.Нагадаем, што ў атэстат будзе выстаўляцца сярэдняе арыфметычнае паміж гадавой адзнакай па канкрэтным прадмеце і ацэнкай, атрыманай на экзамене. У спрэчных выпадках адзнака будзе акругляцца на карысць вучня.Новы экзаменЦэнтралізаваны экзамен – гэта новаўвядзенне ў беларускай адукацыйнай сістэме. Выпрабаванне будзе праводзіцца штогод у выпускнікоў школ, пачынаючы з 2023 года. ЦЭ заменіць выпускныя экзамены ў школе, а таксама ЦТ па двух прадметах.Здаваць на ЦЭ школьнікі будуць у абавязковым парадку рускую або беларускую мову (каму якая больш падабаецца) і другі прадмет на выбар – фізіку, матэматыку, біялогію і гэтак далей.Дапускаць да ЦЭ плануюць выпускнікоў школ, у якіх гадавая адзнака па прадмеце будзе не ніжэйшая за 3 балы.Цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў сярэдзіне мая, а 28 студзеня ўсе 11-класнікі краіны пройдуць выпрабавальны іспыт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063621664_152:0:2883:2048_1920x0_80_0_0_4c14f28f47b2167fe531ec5b12068b13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэ, тэсціраванне, выпускнікі, школы, вну, грамадства, беларусь, цэнтралізаваны экзамен, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, у беларусі, навіны , абітурыент – 2023
цэ, тэсціраванне, выпускнікі, школы, вну, грамадства, беларусь, цэнтралізаваны экзамен, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, у беларусі, навіны , абітурыент – 2023
Мінадукацыі зацвердзіла шкалу пераводу адзнак на ЦЭ
11:58 26.01.2023 (абноўлена: 18:50 14.03.2023) Балы ад 1 да 100, атрыманыя на экзамене, будуць фіксавацца ў сертыфікаце – ён спатрэбіцца пры паступленні ў ВНУ. А ў атэстат пойдзе адзнака ад 1 да 10.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла шкалы пераводу балаў на цэнтралізаваным экзамене па кожным прадмеце – са 100-бальнай сістэмы ў 10-бальную. Пастанова №509 ад 30 снежня 2022 года апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паколькі цэнтралізаваны экзамен будзе праводзіцца ў форме тэсціравання, балы на ім будуць выстаўляцца ад 1 да 100. Далей гэтыя балы будуць пераводзіцца ў адзнаку па дзесяцібальнай шкале – для выстаўлення ў атэстат.
Шкалы пераводу апублікаваны па 11 прадметах – беларускай, рускай і замежнай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, геаграфіі і сусветнай гісторыі.
Напрыклад, на экзамене па рускай і беларускай мовах каб атрымаць "дзесятку", трэба набраць 82-100 балаў. А 54-67 балаў будзе раўняцца адзнацы "8".
Важны нюанс: у кожнага прадмета свае шкалы пераводу. Каб атрымаць максімальную адзнаку па матэматыцы, трэба нарашаць на 77-100 балаў. Па фізіцы – 79-100, па хіміі – 85-100.
Самы нізкі парог у "Гісторыі Беларусі" – для "дзесяткі" неабходна набраць 70 балаў.
Нагадаем, што ў атэстат будзе выстаўляцца сярэдняе арыфметычнае паміж гадавой адзнакай па канкрэтным прадмеце і ацэнкай, атрыманай на экзамене. У спрэчных выпадках адзнака будзе акругляцца на карысць вучня.
Цэнтралізаваны экзамен – гэта новаўвядзенне ў беларускай адукацыйнай сістэме. Выпрабаванне будзе праводзіцца штогод у выпускнікоў школ, пачынаючы з 2023 года. ЦЭ заменіць выпускныя экзамены ў школе, а таксама ЦТ па двух прадметах.
Здаваць на ЦЭ школьнікі будуць у абавязковым парадку рускую або беларускую мову (каму якая больш падабаецца) і другі прадмет на выбар – фізіку, матэматыку, біялогію і гэтак далей.
Дапускаць да ЦЭ плануюць выпускнікоў школ, у якіх гадавая адзнака па прадмеце будзе не ніжэйшая за 3 балы.
Цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў сярэдзіне мая, а 28 студзеня ўсе 11-класнікі краіны пройдуць выпрабавальны іспыт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь