https://bel.sputnik.by/20230206/lukashenka-padpsa-ukaz-ab-stvarenn-kams-pa-vyartann-paltemgranta-1071943400.html
Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі па вяртанні палітэмігрантаў
Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі па вяртанні палітэмігрантаў
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт раней неаднаразова агучваў ідэю аб вяртанні дадому грамадзян, якія з’ехалі з краіны. 06.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-06T12:05+0300
2023-02-06T12:05+0300
2023-03-01T15:40+0300
аляксандр лукашэнка
указ
пратэсты пасля выбараў у беларусі
грамадства
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_0:162:3065:1886_1920x0_80_0_0_ab136693ba20635571d8b36c77e301b2.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з беларусамі, якія на хвалі пратэстаў пакінулі краіну, а зараз жадаюць вярнуцца.Звяртаючыся да генеральнага пракурора Андрэя Шведа, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо вывучыў склад камісіі, якая будзе разглядаць звароты гэтых грамадзян."Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора для таго, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэтую праблему з тымі збеглымі", - цытуе Лукашэнку БелТА.Праект гэтага ўказа рыхтавала рабочая група на чале з генеральным пракурорам.Лукашэнка не раз узнімаў пытанне аб тым, што краіна гатова прыняць назад тых, хто з'ехаў з Беларусі ў 2020-2021 гадах. Ён адзначаў, што тыя, хто выехаў, хто ўчыніў правапарушэнні, павінны пакаяцца і панесці пакаранне.Прэзідэнт таксама заяўляў, што ўжо паступіла шмат заяў ад апазіцыянераў, якія хацелі б вярнуцца ў Беларусь.На адной з нарад, дзе прысутнічалі прадстаўнікі розных галін улады, Лукашэнка паабяцаў зрабіць "крок насустрач" беларусам, якія з'ехалі, якія ўсвядомілі, што іх падтрымка акцый пратэсту апазіцыі была памылкай. Там таксама было агучанае рашэнне стварыць міжведамасную камісію для працы з грамадзянамі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_169:0:2897:2046_1920x0_80_0_0_e2a1610b14b2687631a625d9aaa223a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, указ, пратэсты пасля выбараў у беларусі, грамадства, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, указ, пратэсты пасля выбараў у беларусі, грамадства, беларусь, навіны
Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі па вяртанні палітэмігрантаў
12:05 06.02.2023 (абноўлена: 15:40 01.03.2023) Беларускі прэзідэнт раней неаднаразова агучваў ідэю аб вяртанні дадому грамадзян, якія з’ехалі з краіны.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з беларусамі, якія на хвалі пратэстаў пакінулі краіну, а зараз жадаюць вярнуцца.
"Я сёння падпісаў указ (…) аб разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў", - сказаў Лукашэнка.
Звяртаючыся да генеральнага пракурора Андрэя Шведа, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо вывучыў склад камісіі, якая будзе разглядаць звароты гэтых грамадзян.
"Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора для таго, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэтую праблему з тымі збеглымі", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Праект гэтага ўказа рыхтавала рабочая група на чале з генеральным пракурорам.
Лукашэнка не раз узнімаў пытанне аб тым, што краіна гатова прыняць назад тых, хто з'ехаў з Беларусі ў 2020-2021 гадах. Ён адзначаў, што тыя, хто выехаў, хто ўчыніў правапарушэнні, павінны пакаяцца і панесці пакаранне.
Прэзідэнт таксама заяўляў, што ўжо паступіла шмат заяў ад апазіцыянераў, якія хацелі б вярнуцца ў Беларусь.
На адной з нарад, дзе прысутнічалі прадстаўнікі розных галін улады, Лукашэнка паабяцаў зрабіць "крок насустрач" беларусам, якія з'ехалі, якія ўсвядомілі, што іх падтрымка акцый пратэсту апазіцыі была памылкай. Там таксама было агучанае рашэнне стварыць міжведамасную камісію для працы з грамадзянамі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пра
склад камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі, расказаў генпракурор