Лукашэнка заклапаціўся памілаваннем тых, хто спатыкнуўся ў 2020-м

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2023
Падпісацца
Па назіраннях прэзідэнта, у грамадстве зараз ёсць запыт, каб "падвесці рысу" пад пытаннямі, звязанымі з падзеямі пасля выбараў 2020 года.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі павінна заняцца вырашэннем пытання з памілаваннем і прабачэннем тым, хто ў 2020 годзе "аступіўся і ўсвядоміў гэта", такое даручэнне даў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Гэта тэма стала адной з галоўных тэм нарады ў прэзідэнта аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне.
Як адзначыў Лукашэнка, у цэнтры ўвагі – абарона праў і інтарэсаў грамадзян, на гэту праблему ў краіне цяпер "звяртаюць мала ўвагі". Адно з пытанняў – як быць з тымі, хто быў не згодны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

"У сувязі з гэтым я хацеў бы сёння абмеркаваць з вамі, як быць з тымі, хто яшчэ ўчора выступаў супраць дзяржавы (мы ўсе памятаем 2020 год), пакінуў краіну (нехта ў месцах не гэтак аддаленых), а сёння раскаяўся, але баіцца вярнуцца назад ці звяртаецца да мяне з просьбай аб памілаванні. Я адчуваю, што ў асобнай частцы нашага грамадства з’явіўся запыт на дадзеную тэму", - заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што даручыў прапрацаваць гэтае пытанне Адміністрацыі.

Ён у чарговы раз адзначыў, што ў грамадстве не варта ствараць кропкі напружання. Пытанне аб вяртанні ў краіну тых, хто з’ехаў пасля падзей 2020 года, трэба прапрацаваць адміністрацыі.

Каму гатоў дараваць Лукашэнка

Прэзідэнт падкрэсліў, што калі ўлада мае "прыкметы мудрасці", то не варта закрывацца ад тых, хто "спатыкнуўся, усвядоміў гэта", "стаў на шлях выпраўлення і хоча загладзіць сваю віну". Да іх трэба зрабіць крок насустрач. Аднак прабачэння заслугоўваюць не ўсе.

"Ну, а хто свядома пераступіў рысу закона, паставіў пад пагрозу чалавечыя жыцці, пры падтрымцы заходніх спецслужбаў працягвае дэструктыўную дзейнасць супраць нашай краіны, будзе адказваць перад законам. Закон мы прывялі ў адпаведнасць і дастаткова ўзмацнілі жорсткасць", - заявіў Лукашэнка.

Да пытання аб прабачэнні трэба падысці вельмі індывідуальна, лічыць ён, такімі крокамі насустрач могуць скарыстацца тыя, хто па-ранейшаму хоча нанесці ўрон дзяржаве.
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што "мы не дапусцім гэтага хістання 2020 года" і нагадаў, што беларусам трэба з'яднацца, каб "тут не ляталі ракеты і не кідалі на нас бомбы". Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра знешнія пагрозы з боку Украіны, Польшчы, Літвы – праблем хапае.
"Дай бог утрымаць усё гэта. А яшчэ ўнутры нам нехта будзе ствараць? Таму рэакцыя на вось гэтую ўнутраную не апазіцыю, а экстрэмістаў – вылезлі з-пад плінтуса, не вылезлі – будзе жорсткая. І няхай не крыўдзяцца: мы папярэджвалі", - падсумаваў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лаўроў пракаменціраваў сітуацыю з Сафіяй Сапегай
Завочны суд над Ціханоўскай пачаўся ў Мінску
Заклікі да санкцый і экстрэмізм: СК завяршыў расследаванне справы адваката Данілевіча
180 тамоў справы: у Мінску пачаўся суд па справе "ТУТ БАЙ"
Нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага пачалі судзіць у Мінску
КДБ абнавіў "тэрарыстычны спісак" яшчэ пяццю прозвішчамі
СК завяршыў завочнае следства па справах Цапкалы і Астапенкі
Справа аб змове: Вярхоўны суд пакінуў прыгавор ў сіле
Стужка навiн
0