https://bel.sputnik.by/20230211/pamzh-mnskam--ufoy-z-6-sakavka-adnalyayutstsa-pramyya-avyaznosny-1072084382.html
Паміж Мінскам і Уфой з 6 сакавіка аднаўляюцца прамыя авіязносіны
Паміж Мінскам і Уфой з 6 сакавіка аднаўляюцца прамыя авіязносіны
Sputnik Беларусь
Беларусь і Башкортастан цесна супрацоўнічаюць, у 2022 годзе 18 буйных башкірскіх дэлегацый былі ў рэспубліцы, не лічачы іншых дзелавых візітаў на ўзроўні... 11.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-11T14:48+0300
2023-02-11T14:48+0300
2023-03-01T16:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
мінск
уфа
башкортастан
самалёт
турызм
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067023272_0:134:2560:1574_1920x0_80_0_0_4babac9d07b6692ace96692f8e1cbd5f.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Прамы рэйс Мінск-Уфа пачне лятаць з 6 сакавіка, выконвацца ён будзе па панядзелках, паведаміла пасольства Беларусі ў РФ.Вылет з Уфы намечаны ў 15:50 па мясцовым часе (13:50 па мінскім часе), самалёт прыляціць у беларускую сталіцу ў 16:45.З Мінска рэйс адправіцца ў 18:25, ва Уфе ён будзе ў 23:10.Кошт білета "туды-назад" (з багажом) складзе каля 14 тысяч расійскіх рублёў (каля 536 беларускіх). Час у дарозе зойме менш як тры гадзіны. Розніца ў часе паміж Мінскам і Уфой складае +2 гадзіны ва Уфе.Да 2021 года прамыя рэйсы кампаніі "Белавія" з Беларусі ў Башкортастан былі. Самалёты ляталі адзін раз на тыдзень, пасля чаго колькасць палётаў павялічылася да двух. Аднак з 18 кастрычніка рэйс адмянілі з-за не вельмі добрай запаўняльнасці.Пакуль што дабрацца да сталіцы Башкортастана можна з перасадкай у Маскве.На дадзены момант прамы рэйс на 6 сакавіка Мінск-Уфа Sputnik знайшоў на сайце расійскай кампаніі Red Wings. Кошт білета складае 5 338 расійскіх рублёў у адзін бок.Раней кіраўнік Башкортастана Радый Хабіраў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь заяўляў, што без прамых авіязносін немагчыма інтэнсіўна развіваць бізнес-сувязі.На яго думку, ёсць перспектывы і ў турызме. Жыхарам Башкортастана вельмі цікава Беларусь. Гэта і ўнікальныя гістарычныя аб’екты, і прырода. А Мінск, па словах Хабірава, – помнік савецкай класіцы.Як распавялі Sputnik у прэс-службе "Белавія", на дадзены момант авіякампанія не плануе аднаўляць рэйс Мінск-Уфа.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
мінск
уфа
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/14/1067023272_142:0:2418:1707_1920x0_80_0_0_d53505ddfc2307fa4768ed8e16152f39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, мінск, уфа, башкортастан, самалёт, турызм, грамадства, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, мінск, уфа, башкортастан, самалёт, турызм, грамадства, навіны
Паміж Мінскам і Уфой з 6 сакавіка аднаўляюцца прамыя авіязносіны
14:48 11.02.2023 (абноўлена: 16:06 01.03.2023) Беларусь і Башкортастан цесна супрацоўнічаюць, у 2022 годзе 18 буйных башкірскіх дэлегацый былі ў рэспубліцы, не лічачы іншых дзелавых візітаў на ўзроўні прадпрыемстваў.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Прамы рэйс Мінск-Уфа пачне лятаць з 6 сакавіка, выконвацца ён будзе па панядзелках, паведаміла пасольства Беларусі ў РФ.
Вылет з Уфы намечаны ў 15:50 па мясцовым часе (13:50 па мінскім часе), самалёт прыляціць у беларускую сталіцу ў 16:45.
З Мінска рэйс адправіцца ў 18:25, ва Уфе ён будзе ў 23:10.
Кошт білета "туды-назад" (з багажом) складзе каля 14 тысяч расійскіх рублёў (каля 536 беларускіх). Час у дарозе зойме менш як тры гадзіны. Розніца ў часе паміж Мінскам і Уфой складае +2 гадзіны ва Уфе.
Да 2021 года прамыя рэйсы кампаніі "Белавія" з Беларусі ў Башкортастан былі. Самалёты ляталі адзін раз на тыдзень, пасля чаго колькасць палётаў павялічылася да двух. Аднак з 18 кастрычніка рэйс адмянілі з-за не вельмі добрай запаўняльнасці.
Пакуль што дабрацца да сталіцы Башкортастана можна з перасадкай у Маскве.
На дадзены момант прамы рэйс на 6 сакавіка Мінск-Уфа Sputnik знайшоў на сайце расійскай кампаніі Red Wings. Кошт білета складае 5 338 расійскіх рублёў у адзін бок.
Раней кіраўнік Башкортастана Радый Хабіраў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь заяўляў, што без прамых авіязносін немагчыма інтэнсіўна развіваць бізнес-сувязі.
На яго думку, ёсць перспектывы і ў турызме. Жыхарам Башкортастана вельмі цікава Беларусь. Гэта і ўнікальныя гістарычныя аб’екты, і прырода. А Мінск, па словах Хабірава, – помнік савецкай класіцы.
Як распавялі Sputnik у прэс-службе "Белавія", на дадзены момант авіякампанія не плануе аднаўляць рэйс Мінск-Уфа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь