https://bel.sputnik.by/20230214/savet-kranko-dzyarzha-snd-proydze--kastrychnku--bshkeku-1072250976.html
Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў кастрычніку ў Бішкеку
Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў кастрычніку ў Бішкеку
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі дзяржаў СНД сустрэнуцца ў кыргызскай сталіцы, напярэдадні пройдзе пасяджэнне Савет міністраў замежных спраў. 14.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-14T11:22+0300
2023-02-14T11:22+0300
2023-03-01T16:28+0300
снд
савет кіраўнікоў дзяржаў снд
палітыка
бішкек
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101738/30/1017383070_0:70:3000:1758_1920x0_80_0_0_693c4c1ac4b60f236228d78ab9255e94.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца ў Бішкеку 13 кастрычніка бягучага года, аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Кыргызстана Асеін Ісаеў.Паводле яго слоў, напярэдадні саміту, 12 кастрычніка, пройдзе Савет міністраў замежных спраў. Старшынстваваць на ім будзе кіраўнік МЗС Кыргызстана.Потым 27 кастрычніка адбудзецца Савет кіраўнікоў урадаў. На ім будзе разгледжана работа, праведзеная ў сферы эканомікі, культуры, бяспекі, а таксама намечаны планы на будучыню.Планы СНД на 2023 годРаней генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў расказаў аб планах на гэты год.Старшынстваваць у 2023 годзе будзе Кыргызстан, і канцэпцыя прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі.Першым вялікім форумам па лініі СНД у гэтым годзе стане пасяджэнне эканамічнага савета СНД у Маскве 17 сакавіка. Мерапрыемства адбудзецца адначасова з традыцыйным эканамічным форумам СНД.Пасля гэтага 14 красавіка ў Ташкенце пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД. У праекце парадку дня ўжо 12 пытанняў. У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца пытанні стварэння базавай арганізацыі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных журналісцкіх кадраў і зацвярджэнне культурнай сталіцы СНД у 2024 годзе.У рамках Садружнасці таксама ўпершыню з’явяцца маладзёжныя і спартыўныя сталіцы на наступныя гады.Нагадаем, што папярэдні саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД прайшоў у мінулым годзе ў кастрычніку ў Казахстане. З лідараў краін, якія ўваходзяць у Садружнасць, удзел у мерапрыемстве не прыняла Малдова – там заявілі, што кіраўнік дзяржавы не зможа прыехаць на саміт у Астану з-за загружанасці рабочага графіка, а таксама Украіна, якая ў апошнія гады прыпыніла свой удзел у мерапрыемствах па лініі СНД.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
бішкек
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101738/30/1017383070_329:0:2992:1997_1920x0_80_0_0_d154da1bd0a2d400ffd0fcb0f3961fca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, савет кіраўнікоў дзяржаў снд, палітыка, бішкек, у свеце, навіны
снд, савет кіраўнікоў дзяржаў снд, палітыка, бішкек, у свеце, навіны
Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў кастрычніку ў Бішкеку
11:22 14.02.2023 (абноўлена: 16:28 01.03.2023) Кіраўнікі дзяржаў СНД сустрэнуцца ў кыргызскай сталіцы, напярэдадні пройдзе пасяджэнне Савет міністраў замежных спраў.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца ў Бішкеку 13 кастрычніка бягучага года, аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Кыргызстана Асеін Ісаеў.
"Савет кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца, гэта ўжо зацверджана, 13 кастрычніка. Усе кіраўнікі дзяржаў СНД збяруцца ў Бішкеку", - паведаміў дыпламат.
Паводле яго слоў, напярэдадні саміту, 12 кастрычніка, пройдзе Савет міністраў замежных спраў. Старшынстваваць на ім будзе кіраўнік МЗС Кыргызстана.
Потым 27 кастрычніка адбудзецца Савет кіраўнікоў урадаў. На ім будзе разгледжана работа, праведзеная ў сферы эканомікі, культуры, бяспекі, а таксама намечаны планы на будучыню.
Раней генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў расказаў аб планах на гэты год.
Старшынстваваць у 2023 годзе будзе Кыргызстан, і канцэпцыя прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі.
Першым вялікім форумам па лініі СНД у гэтым годзе стане пасяджэнне эканамічнага савета СНД у Маскве 17 сакавіка. Мерапрыемства адбудзецца адначасова з традыцыйным эканамічным форумам СНД.
Пасля гэтага 14 красавіка ў Ташкенце пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД. У праекце парадку дня ўжо 12 пытанняў. У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца пытанні стварэння базавай арганізацыі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных журналісцкіх кадраў і зацвярджэнне культурнай сталіцы СНД у 2024 годзе.
У рамках Садружнасці таксама ўпершыню з’явяцца маладзёжныя і спартыўныя сталіцы на наступныя гады.
Нагадаем, што папярэдні саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД прайшоў у мінулым годзе ў кастрычніку ў Казахстане. З лідараў краін, якія ўваходзяць у Садружнасць, удзел у мерапрыемстве не прыняла Малдова – там заявілі, што кіраўнік дзяржавы не зможа прыехаць на саміт у Астану з-за загружанасці рабочага графіка, а таксама Украіна, якая ў апошнія гады прыпыніла свой удзел у мерапрыемствах па лініі СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь