https://bel.sputnik.by/20230217/vytvorchasts-ranskkh-atamablya-mozha-vyarnutstsa--belarus-1072406114.html
Вытворчасць іранскіх аўтамабіляў можа вярнуцца ў Беларусь
Вытворчасць іранскіх аўтамабіляў можа вярнуцца ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Для абмеркавання, у прыватнасці, і гэтага пытання, у Мінск прыбудзе намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана. 17.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-17T14:21+0300
2023-02-17T14:21+0300
2023-03-01T17:06+0300
іран
беларусь
інтэрв'ю
саід яры
аўто
sputnik
sputnik беларусь
пасол
эканоміка
вытворчасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/14/1068190513_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_544faa795ac342c3e5ae7bae1171cc49.jpg
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Іранскія аўтамабілі зноў могуць пачаць вырабляць у Беларусі, пра гэта ў інтэрв’ю Sputnik паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саід Яры."На наступным тыдні, у аўторак, прыбудзе ў Мінск намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана, прадстаўнікі розных аўтавытворчасцей Ірана будуць у складзе дэлегацыі. І плануюцца перагаворы ў сферы вытворчасці і зборкі аўтамабіляў у Мінску. Спадзяемся, што гэты візіт будзе пачаткам аднаўлення адносін менавіта ў сферы зборкі і вытворчасці сумесных аўтамабіляў", - распавёў іранскі дыпламат.Ён адзначыў, што Іран вядзе перагаворы з Беларуссю па шэрагу сумесных праектаў, і адзін з іх – зборка аўтамабіляў у рэспубліцы. Планы дастаткова шырокія – з выхадам на рынкі краін-членаў ЕАЭС і дзяржаў Заходняй Азіі.Аўтамабілі Iran Khodro Samand (мадэль створана ў выніку супрацоўніцтва з французскім аўтавытворцам Peugeot) вырабляліся ў Беларусі з 2006 года на магутнасцях СП ЗАТ "Юнисон" у пасёлку Абчак пад Мінскам. Вытворчасць была згорнута ў 2013-м з-за сусветнага фінансавага крызісу.На дадзены момант Iran Khodro выпускае шэраг аўтамабіляў, якія б маглі быць цікавыя беларусам. Гэта седан Tara, красовер Haima 7S і 8S і бюджэтны аўтамабільчык Dena.Поўная версія інтэрв’ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саіда Яры агенцтву Sputnik рыхтуецца да публікацыі. Сачыце за абнаўленнямі партала.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
іран
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/14/1068190513_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_5eef2d650f4ed5ac1fc978beb202836f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іран, беларусь, інтэрв'ю, саід яры, аўто, sputnik, sputnik беларусь, пасол, эканоміка, вытворчасць, меркаванне
іран, беларусь, інтэрв'ю, саід яры, аўто, sputnik, sputnik беларусь, пасол, эканоміка, вытворчасць, меркаванне
Вытворчасць іранскіх аўтамабіляў можа вярнуцца ў Беларусь
14:21 17.02.2023 (абноўлена: 17:06 01.03.2023) Для абмеркавання, у прыватнасці, і гэтага пытання, у Мінск прыбудзе намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Іранскія аўтамабілі зноў могуць пачаць вырабляць у Беларусі, пра гэта ў інтэрв’ю Sputnik паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саід Яры.
"На наступным тыдні, у аўторак, прыбудзе ў Мінск намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана, прадстаўнікі розных аўтавытворчасцей Ірана будуць у складзе дэлегацыі. І плануюцца перагаворы ў сферы вытворчасці і зборкі аўтамабіляў у Мінску. Спадзяемся, што гэты візіт будзе пачаткам аднаўлення адносін менавіта ў сферы зборкі і вытворчасці сумесных аўтамабіляў", - распавёў іранскі дыпламат.
Ён адзначыў, што Іран вядзе перагаворы з Беларуссю па шэрагу сумесных праектаў, і адзін з іх – зборка аўтамабіляў у рэспубліцы. Планы дастаткова шырокія – з выхадам на рынкі краін-членаў ЕАЭС і дзяржаў Заходняй Азіі.
"Мы бачым гэта як сумесную вытворчасць па зборцы гэтых аўтамабіляў для далейшага выкарыстання і на ўнутраным рынку, і на рынках трэціх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Заходняй Азіі. Я думаю, што якраз зараз беларускі рынак аўтамабіляў таксама патрабуе, каб аўтамабілі дружалюбных краін напоўнілі яго. Тое, што было ў мінулым, гэта як вопыт для новага паспяховага пачатку будучыні", - падкрэсліў Саід Яры.
Аўтамабілі Iran Khodro Samand (мадэль створана ў выніку супрацоўніцтва з французскім аўтавытворцам Peugeot) вырабляліся ў Беларусі з 2006 года на магутнасцях СП ЗАТ "Юнисон" у пасёлку Абчак пад Мінскам. Вытворчасць была згорнута ў 2013-м з-за сусветнага фінансавага крызісу.
На дадзены момант Iran Khodro выпускае шэраг аўтамабіляў, якія б маглі быць цікавыя беларусам. Гэта седан Tara, красовер Haima 7S і 8S і бюджэтны аўтамабільчык Dena.
Поўная версія інтэрв’ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саіда Яры агенцтву Sputnik рыхтуецца да публікацыі. Сачыце за абнаўленнямі партала.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь