https://bel.sputnik.by/20230228/es-pamylsya--pragnozakh-zakharava-ab-chargovym-paketse-antyrasyskkh-sanktsyy-1072743769.html
ЕС памыліўся ў прагнозах: Захарава аб чарговым пакеце антырасійскіх санкцый
ЕС памыліўся ў прагнозах: Захарава аб чарговым пакеце антырасійскіх санкцый
Sputnik Беларусь
Чарговыя рэстрыкцыі з боку Захаду закранулі як эканамічную сферу, так і СМІ, а таксама фізічныя асобы і арганізацыі. 28.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-28T15:44+0300
2023-02-28T15:44+0300
2023-03-01T18:19+0300
марыя захарава
расія
санкцыі
мзс рф
палітыка
захад
ес
смі
эканоміка
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/01/1071787370_0:0:3120:1756_1920x0_80_0_0_9c6165f306e77a3fba4f6c1d5be20f7d.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Кожны наступны пакет антырасійскіх санкцый дэманструе, што рэстрыкцыі ў дачыненні да Расіі – гэта інструмент, які не спрацаваў, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.У лютым Еўрасаюз увёў дзесяты пакет санкцый супраць Расіі."Еўрасаюз, які застаецца ў палоне сваіх фанабэрыстых уяўленняў аб Расіі, памыліўся ва ўсіх прагнозах аб наступствах "задушлівых" санкцый. Так будзе і на гэты раз", - сказала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.Захарава мяркуе, што складана не пагадзіцца з пазіцыяй кіраўніка еўрадыпламатыі Жазэпам Барэлем, які заяўляў, што санкцыі – "яд запаволенага дзеяння".Яна мяркуе, што Еўрасаюз можа накладваць любую колькасць абмежаванняў у частцы гандлю з Расіяй. Аднак гэтыя дзеянні будуць толькі ўзмацняць яго залежнасць ад прамых канкурэнтаў.Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ выказала ўпэўненасць у тым, што, пашыраючы свае санкцыйныя спіскі, Еўрасаюз тым самым толькі дадаткова адгароджваецца ад Расіі – у прыватнасці, парушаецца свабода перамяшчэння.Захарава таксама адзначыла, што абмежаваннямі ў адрас расійскіх СМІ Еўрасаюз спрабуе цэнзураваць інфармацыйную прастору. Ён не толькі пакідае сваё грамадства без альтэрнатыўнага пункту гледжання, але і "забараняе рэтрансляцыю расійскіх тэлеканалаў у трэціх краінах, навязваючы ім свой фальшывы "наратыў".Паводле яе слоў, астатні свет не падтрымаў ніводны пакет антырасійскіх санкцый.Дзесяты пакет санкцыйДзесяты па ліку пакет антырасійскіх санкцый быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС 18 лютага, рэстрыкцыі набылі моц.Санкцыі ў тым ліку закранулі журналістаў і СМІ Расіі. У прыватнасці, пад санкцыі трапілі медыягрупа "Россия сегодня", выканаўчы дырэктар медыягрупы Кірыл Вышынскі, галоўны рэдактар агенцтва Regnum Марына Ахмедава, журналіст Аляксандр Коц, тэлевядучы, намеснік гендырэктара Першага канала Кірыл Кляйменаў і намеснік гендырэктара "Национальной Медиа Группы" Аляксандр Акопаў, тэлевядучы і першы намеснік гендырэктара УДТРК Андрэй Кандрашоў, а таксама галоўрэд тэлеканала "Россия 24" Яўген Бекасаў.У спісак персанальных санкцый уключаны фізічныя асобы і арганізацыі, у тым ліку палітыкі, сілавікі. Рэстрыкцыі не абышлі нават упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Таццяну Маскалькову і вядомага расійскага хірурга Леаніда Рашаля.Новыя абмежаванні таксама закранулі электроніку, спецтранспартныя сродкі, запчасткі для грузавікоў і авіярухавікоў, тавары падвойнага прызначэння, будаўнічы сектар (уключаючы грузапад’ёмныя краны), рэдказямельныя матэрыялы, цеплавізійныя камеры, высокатэхналагічныя тавары, уключаючы кампаненты, якія могуць выкарыстоўвацца ў дронах, ракетах і верталётах.У расійскім МЗС заявілі, што санкцыі накіраваны на падрыў прамысловага і фінансавага патэнцыялу і выключэнне Расіі з сусветных гаспадарчых сувязей. У знешнепалітычным ведамстве паведамілі, што Масква са свайго боку рыхтуе меры ў адказ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/01/1071787370_281:0:3012:2048_1920x0_80_0_0_d74fb9e0f83302e93254c5c8446de65f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, расія, санкцыі, мзс рф, палітыка, захад, ес, смі, эканоміка, меркаванне
марыя захарава, расія, санкцыі, мзс рф, палітыка, захад, ес, смі, эканоміка, меркаванне
ЕС памыліўся ў прагнозах: Захарава аб чарговым пакеце антырасійскіх санкцый
15:44 28.02.2023 (абноўлена: 18:19 01.03.2023) Чарговыя рэстрыкцыі з боку Захаду закранулі як эканамічную сферу, так і СМІ, а таксама фізічныя асобы і арганізацыі.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Кожны наступны пакет антырасійскіх санкцый дэманструе, што рэстрыкцыі ў дачыненні да Расіі – гэта інструмент, які не спрацаваў, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
У лютым Еўрасаюз увёў дзесяты пакет санкцый супраць Расіі.
"Еўрасаюз, які застаецца ў палоне сваіх фанабэрыстых уяўленняў аб Расіі, памыліўся ва ўсіх прагнозах аб наступствах "задушлівых" санкцый. Так будзе і на гэты раз", - сказала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
Захарава мяркуе, што складана не пагадзіцца з пазіцыяй кіраўніка еўрадыпламатыі Жазэпам Барэлем, які заяўляў, што санкцыі – "яд запаволенага дзеяння".
"Вось толькі "забіваюць" яны, перш за ўсё, эканамічны суверэнітэт Еўрасаюза", - падкрэсліла расійскі дыпламат.
Яна мяркуе, што Еўрасаюз можа накладваць любую колькасць абмежаванняў у частцы гандлю з Расіяй. Аднак гэтыя дзеянні будуць толькі ўзмацняць яго залежнасць ад прамых канкурэнтаў.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ выказала ўпэўненасць у тым, што, пашыраючы свае санкцыйныя спіскі, Еўрасаюз тым самым толькі дадаткова адгароджваецца ад Расіі – у прыватнасці, парушаецца свабода перамяшчэння.
Захарава таксама адзначыла, што абмежаваннямі ў адрас расійскіх СМІ Еўрасаюз спрабуе цэнзураваць інфармацыйную прастору. Ён не толькі пакідае сваё грамадства без альтэрнатыўнага пункту гледжання, але і "забараняе рэтрансляцыю расійскіх тэлеканалаў у трэціх краінах, навязваючы ім свой фальшывы "наратыў".
"Але праўда прабівае сабе дарогу. Менавіта таму ў Еўропе ўзрасла цікавасць да расійскіх старонак у сацсетках. ЕС, ЗША і іх сатэліты аказаліся адзінокія ў сваіх антырасійскіх санкцыях", - мяркуе дыпламат.
Паводле яе слоў, астатні свет не падтрымаў ніводны пакет антырасійскіх санкцый.
Дзесяты па ліку пакет антырасійскіх санкцый быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС 18 лютага, рэстрыкцыі набылі моц.
Санкцыі ў тым ліку закранулі журналістаў і СМІ Расіі. У прыватнасці, пад санкцыі трапілі медыягрупа "Россия сегодня", выканаўчы дырэктар медыягрупы Кірыл Вышынскі, галоўны рэдактар агенцтва Regnum Марына Ахмедава, журналіст Аляксандр Коц, тэлевядучы, намеснік гендырэктара Першага канала Кірыл Кляйменаў і намеснік гендырэктара "Национальной Медиа Группы" Аляксандр Акопаў, тэлевядучы і першы намеснік гендырэктара УДТРК Андрэй Кандрашоў, а таксама галоўрэд тэлеканала "Россия 24" Яўген Бекасаў.
У спісак персанальных санкцый уключаны фізічныя асобы і арганізацыі, у тым ліку палітыкі, сілавікі. Рэстрыкцыі не абышлі нават упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Таццяну Маскалькову і вядомага расійскага хірурга Леаніда Рашаля.
Новыя абмежаванні таксама закранулі электроніку, спецтранспартныя сродкі, запчасткі для грузавікоў і авіярухавікоў, тавары падвойнага прызначэння, будаўнічы сектар (уключаючы грузапад’ёмныя краны), рэдказямельныя матэрыялы, цеплавізійныя камеры, высокатэхналагічныя тавары, уключаючы кампаненты, якія могуць выкарыстоўвацца ў дронах, ракетах і верталётах.
У расійскім МЗС заявілі, што санкцыі накіраваны на падрыў прамысловага і фінансавага патэнцыялу і выключэнне Расіі з сусветных гаспадарчых сувязей. У знешнепалітычным ведамстве паведамілі, што Масква са свайго боку рыхтуе меры ў адказ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь РФ прапануе свету мадэль развіцця, арыентаваную на будучыню – Грызлоў
Пуцін: пасля знікнення сусветных брэндаў
у Расіі нічога не абрушылася