https://bel.sputnik.by/20230313/marg-spazhytsam-zanadta-chasta-stal-navyazvats-dadatkovyya-paslug-1073169083.html
МАРГ: спажыўцам занадта часта сталі навязваць дадатковыя паслугі
МАРГ: спажыўцам занадта часта сталі навязваць дадатковыя паслугі
Sputnik Беларусь
Улады Беларусі лічаць, што занадта часта пакупнікам навязваюць пашыраную гарантыю на розную тэхніку. 13.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-13T15:57+0300
2023-03-13T15:57+0300
2023-03-13T15:57+0300
марг
міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг)
эканоміка
паслуга
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102510/58/1025105835_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_e1b66a550c82a60a2db312062a6c3282.jpg
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Некаторыя прадаўцы патрабуюць ад кліентаў, каб тыя плацілі за пашыраную гарантыю на тэхніку, паведаміла журналістам начальнік упраўлення абароны праў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іна Гаўрыльчык.Бываюць выпадкі, калі чалавека ставяць перад выбарам: акцыйная цана дзейнічае толькі пры аплаце за дадатковую гарантыю.Яна нагадала, што гарантыя ад вытворцы ў любым выпадку ёсць. Плаціць за пашыраную трэба, уважліва прачытаўшы ўмовы. Яна можа ахопліваць не ўсе віды паломак.Прадстаўнік МАРГ успомніла і аб нядаўняй праблеме з платным вяртаннем тавараў на маркетплэйсе Wildberries. Раней міністэрства неаднаразова папярэджвала гэтую кампанію і патрабавала адмяніць плату за вяртанне.Маркетплэйс зрабіў гэта, у тым ліку пасля рашэнняў суда па заяве МАРГ. У пачатку лютага 2023 ггода адбыліся перагаворы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з топ-менеджарамі Wildberries.У міністэрстве тады нагадалі, што па беларускіх нормах вяртанне тавараў належнай якасці павінна быць бясплатным (за выключэннем спіска, які зацверджаны ўладамі). Напрыклад, гэта выпадкі, калі не падышла па памеры вопратка.З-за палітыкі Wildberries у 2022 годзе, па словах Іны Гаўрыльчык, быў рэзкі рост зваротаў спажыўцоў у МАРГ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102510/58/1025105835_337:0:3000:1997_1920x0_80_0_0_de0e27b8925abbfbf37c2bbe0d89e609.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), эканоміка, паслуга, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
марг, міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю беларусі (марг), эканоміка, паслуга, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
МАРГ: спажыўцам занадта часта сталі навязваць дадатковыя паслугі
Улады Беларусі лічаць, што занадта часта пакупнікам навязваюць пашыраную гарантыю на розную тэхніку.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Некаторыя прадаўцы патрабуюць ад кліентаў, каб тыя плацілі за пашыраную гарантыю на тэхніку, паведаміла журналістам начальнік упраўлення абароны праў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іна Гаўрыльчык.
Бываюць выпадкі, калі чалавека ставяць перад выбарам: акцыйная цана дзейнічае толькі пры аплаце за дадатковую гарантыю.
"Вось гэта прамое парушэнне заканадаўства аб абароне праў спажыўцоў. Гэта навязванне дадатковых платных паслуг", - адзначыла Іна Гаўрыльчык.
Яна нагадала, што гарантыя ад вытворцы ў любым выпадку ёсць. Плаціць за пашыраную трэба, уважліва прачытаўшы ўмовы. Яна можа ахопліваць не ўсе віды паломак.
Прадстаўнік МАРГ успомніла і аб нядаўняй праблеме з платным вяртаннем тавараў на маркетплэйсе Wildberries. Раней міністэрства неаднаразова папярэджвала гэтую кампанію і патрабавала адмяніць плату за вяртанне.
Маркетплэйс зрабіў гэта, у тым ліку пасля рашэнняў суда па заяве МАРГ. У пачатку лютага 2023 ггода адбыліся перагаворы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з топ-менеджарамі Wildberries.
У міністэрстве тады нагадалі, што па беларускіх нормах вяртанне тавараў належнай якасці павінна быць бясплатным (за выключэннем спіска, які зацверджаны ўладамі). Напрыклад, гэта выпадкі, калі не падышла па памеры вопратка.
З-за палітыкі Wildberries у 2022 годзе, па словах Іны Гаўрыльчык, быў рэзкі рост зваротаў спажыўцоў у МАРГ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь