https://bel.sputnik.by/20230316/ltsenzavanne-na-ekspart-lnovalakna-vyal--belarus-1073263375.html
Ліцэнзаванне на экспарт ільновалакна ўвялі ў Беларусі
Ліцэнзаванне на экспарт ільновалакна ўвялі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі льновалакна будзе выдаваць МАРГ, але толькі пасля ўзгаднення з канцэрнам "Беллегпрам". 16.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-16T09:12+0300
2023-03-16T09:12+0300
2023-03-16T09:15+0300
лён
марг
пастанова
эканоміка
у беларусі
беларусь
беллегпрам
навіны
савет міністраў рб
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103875/65/1038756544_0:32:1200:707_1920x0_80_0_0_28d8d86c0b64cf7a4566c9e7395113d1.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна ўвялі ў Беларусі, аб гэтым гаворыцца ў пастанове ўрада краіны №183 ад 14 сакавіка, якая афіцыйна апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.Ліцэнзаванне будзе часовым і ўводзіцца на паўгода.Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі гэтай прадукцыі будзе выдаваць МАРГ, але толькі пасля ўзгаднення з канцэрнам "Беллегпрам". Такім чынам будзе ажыццяўляцца вываз ільновалакна ў дзяржавы ЕАЭС, а таксама ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, "пры змяшчэнні беларускага льновалакна пад мытную працэдуру экспарту"."Пойдзе за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь у дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, ільновалакно, што паходзіць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры яго змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту", - гаворыцца ў дакуменце.Каб атрымаць такую ліцэнзію, зацікаўленыя ў гэтым асобы павінны прадаставіць "Беллегпраму" ліст, дзе неабходна ўказаць вытворцу льновалакна, прапанаваны аб’ём экспартнай пастаўкі, ці ёсць гэты аб’ём ільновалакна ў наяўнасці, краіны яго прызначэння, а таксама ўмовы пастаўкі і аплаты.Акрамя таго, неабходна будзе прадаставіць канцэрну копію знешнегандлёвага кантракта.Потым "Беллегпрам" будзе ўзгадняць з Мінсельгасхарчам пастаўку льновалакна на экспарт. Прычым ведамства можа не ўзгадніць экспартную пастаўку, калі па адпаведнай галіне не выконваецца графік пастаўкі льновалакна для дзяржпатрэб, або калі ў зацікаўленай асобы на складах няма заяўленага да продажу аб’ёму льновалакна.Прыняць рашэнне аб выдачы ліцэнзіі канцэрн "Беллегпрам" павінен на працягу пяці працоўных дзён.У дакуменце таксама гаворыцца, што ў ліцэнзіі могуць і адмовіць, калі ёсць патрэба ў гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку. Акрамя таго, профільны канцэрн можа звярнуцца ў МАРГ з прапановамі прыпыніць або спыніць дзеянні ліцэнзій, але гэтыя прапановы павінны быць абгрунтаваныя.МАРГ у сваю чаргу будзе кожны месяц інфармаваць "Беллегпрам" і Мінсельгасхарч аб выдадзеных ліцэнзіях.Пастанова будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.Нагадаем, беларускі ўрад у канцы ліпеня мінулага года ўжо ўводзіў ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна таксама на паўгода.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103875/65/1038756544_69:0:1136:800_1920x0_80_0_0_660f6a3d5dc4c1539619d386075e417b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лён, марг, пастанова, эканоміка, у беларусі, беларусь, беллегпрам, навіны , савет міністраў рб, экспарт, ліцэнзія
лён, марг, пастанова, эканоміка, у беларусі, беларусь, беллегпрам, навіны , савет міністраў рб, экспарт, ліцэнзія
Ліцэнзаванне на экспарт ільновалакна ўвялі ў Беларусі
09:12 16.03.2023 (абноўлена: 09:15 16.03.2023) Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі льновалакна будзе выдаваць МАРГ, але толькі пасля ўзгаднення з канцэрнам "Беллегпрам".
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна ўвялі ў Беларусі, аб гэтым гаворыцца ў пастанове ўрада краіны №183 ад 14 сакавіка, якая афіцыйна апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.
Ліцэнзаванне будзе часовым і ўводзіцца на паўгода.
Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі гэтай прадукцыі будзе выдаваць МАРГ, але толькі пасля ўзгаднення з канцэрнам "Беллегпрам". Такім чынам будзе ажыццяўляцца вываз ільновалакна ў дзяржавы ЕАЭС, а таксама ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, "пры змяшчэнні беларускага льновалакна пад мытную працэдуру экспарту".
"Пойдзе за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь у дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, ільновалакно, што паходзіць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры яго змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту", - гаворыцца ў дакуменце.
Каб атрымаць такую ліцэнзію, зацікаўленыя ў гэтым асобы павінны прадаставіць "Беллегпраму" ліст, дзе неабходна ўказаць вытворцу льновалакна, прапанаваны аб’ём экспартнай пастаўкі, ці ёсць гэты аб’ём ільновалакна ў наяўнасці, краіны яго прызначэння, а таксама ўмовы пастаўкі і аплаты.
Акрамя таго, неабходна будзе прадаставіць канцэрну копію знешнегандлёвага кантракта.
Потым "Беллегпрам" будзе ўзгадняць з Мінсельгасхарчам пастаўку льновалакна на экспарт. Прычым ведамства можа не ўзгадніць экспартную пастаўку, калі па адпаведнай галіне не выконваецца графік пастаўкі льновалакна для дзяржпатрэб, або калі ў зацікаўленай асобы на складах няма заяўленага да продажу аб’ёму льновалакна.
Прыняць рашэнне аб выдачы ліцэнзіі канцэрн "Беллегпрам" павінен на працягу пяці працоўных дзён.
У дакуменце таксама гаворыцца, што ў ліцэнзіі могуць і адмовіць, калі ёсць патрэба ў гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку. Акрамя таго, профільны канцэрн можа звярнуцца ў МАРГ з прапановамі прыпыніць або спыніць дзеянні ліцэнзій, але гэтыя прапановы павінны быць абгрунтаваныя.
МАРГ у сваю чаргу будзе кожны месяц інфармаваць "Беллегпрам" і Мінсельгасхарч аб выдадзеных ліцэнзіях.
Пастанова будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, беларускі ўрад у канцы ліпеня мінулага года ўжо ўводзіў ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна таксама на паўгода.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь