https://bel.sputnik.by/20221110/anatol-katsyan-sygra-barysa-eltsyna--novym-sezone-karony-1068912892.html
Анатоль Кацянёў сыграў Барыса Ельцына ў новым сезоне "Кароны"
Анатоль Кацянёў сыграў Барыса Ельцына ў новым сезоне "Кароны"
Sputnik Беларусь
Пяты сезон папулярнага серыяла аб жыцці брытанскай каралеўскай сям'і выйшаў 9 лістапада на Netflix. 10.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-10T14:39+0300
2022-11-10T14:39+0300
2022-11-10T14:39+0300
кіно
беларусь
анатоль кацянёў
культура
у свеце
кінематограф
netflix
барыс ельцын
лізавета ii
серыялы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0a/1068907665_85:0:1196:625_1920x0_80_0_0_50644e996c30dd38970f7af033220d1a.jpg
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Беларускі і расійскі акцёр Анатоль Кацянёў сыграў першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ў новым сезоне "Кароны".Гістарычны драматычны серыял, які распавядае аб жыцці каралевы Лізаветы II з моманту яе вяселля ў 1947 годзе да цяперашняга часу, выпусціў пяты сезон на стрымінгавай платформе Netflix.Дзеянне новага сезона "Кароны" разгортваецца ў пачатку 1990-х і ўключаюць такія падзеі, як пажар у Віндзорскім замку 1992 года, калі ў будынку выгарэла больш за 100 памяшканняў, шлюбаразводны працэс Чарльза і Дыяны, візіт Лізаветы II у Расію і яе сустрэчу з Барысам Ельцынам.Першага прэзідэнта Расіі ў серыяле сыграў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кацянёў. Доўгі час ён служыў у Тэатры-студыі кінаакцёра ў Мінску, а вядомасць у СССР набыў дзякуючы серыялу "Секретный фарватер" (1986 год).Адзін з самых вядомых беларускіх акцёраў зняўся ў больш чым 160 фільмах і тэлесерыялах: "Время первых", "Метро", "Убойная сила", "Воронины" і іншых.Жонку прэзідэнта Наіну Ельцыну сыграла актрыса Марына Шыманская, вядомая па савецкай кінастужцы фільма "Берегите женщин".Серыял "Карона" высока ацэньваюць і гледачы, і кінакрытыкі. Так, за першыя чатыры сезоны серыял зарабіў 63 намінацыі на прэмію "Эмі", у тым ліку чатыры разы вылучаўся як "Лепшы драматычны серыял" і атрымаў перамогу ў гэтай катэгорыі ў 2021 годзе. На Прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША "Карона" двойчы атрымала ўзнагароду за "Лепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле" (2020 і 2021), а таксама прынесла статуэткі Джону Літгоу за "Лепшую мужчынскую ролю", Клэр Фой (двойчы) і Джыліян Андэрсан – за "Лепшую жаночую ролю".Серыял таксама двойчы выйграваў прэмію "Залаты глобус" у катэгорыі "Лепшы тэлесерыял – драма" (2017 і 2021), у сваю чаргу Фой, Колман, Корын, О’Конар і Андэрсан атрымалі "Залаты глобус" у акцёрскіх катэгорыях.У пятым сезоне каралеву Лізавету II іграе Імельда Стонтан, вядомая па ролі Далорэс Амбрыдж у "Гары Потэры", а прынцэсу Дыяну – аўстралійская актрыса Элізабэт Дэбікі.Вядома, што "Карона" – самы высокабюджэтны праект Netflix. Вытворчасць кожнай гадзіны кінапрадукту каштуе ад 6,5 да 13 мільёнаў долараў. У 2020 годзе Netflix прыняў рашэнне зняць шосты сезон, які стане апошнім.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/0a/1068907665_224:0:1057:625_1920x0_80_0_0_fd600c2edea5b943652d04e5f0fec521.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, беларусь, анатоль кацянёў, культура, у свеце, кінематограф, netflix, барыс ельцын, лізавета ii, серыялы
кіно, беларусь, анатоль кацянёў, культура, у свеце, кінематограф, netflix, барыс ельцын, лізавета ii, серыялы
Анатоль Кацянёў сыграў Барыса Ельцына ў новым сезоне "Кароны"
Пяты сезон папулярнага серыяла аб жыцці брытанскай каралеўскай сям'і выйшаў 9 лістапада на Netflix.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Беларускі і расійскі акцёр Анатоль Кацянёў сыграў першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ў новым сезоне "Кароны".
Гістарычны драматычны серыял, які распавядае аб жыцці каралевы Лізаветы II з моманту яе вяселля ў 1947 годзе да цяперашняга часу, выпусціў пяты сезон на стрымінгавай платформе Netflix.
Дзеянне новага сезона "Кароны" разгортваецца ў пачатку 1990-х і ўключаюць такія падзеі, як пажар у Віндзорскім замку 1992 года, калі ў будынку выгарэла больш за 100 памяшканняў, шлюбаразводны працэс Чарльза і Дыяны, візіт Лізаветы II у Расію і яе сустрэчу з Барысам Ельцынам.
Першага прэзідэнта Расіі ў серыяле сыграў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кацянёў. Доўгі час ён служыў у Тэатры-студыі кінаакцёра ў Мінску, а вядомасць у СССР набыў дзякуючы серыялу "Секретный фарватер" (1986 год).
Адзін з самых вядомых беларускіх акцёраў зняўся ў больш чым 160 фільмах і тэлесерыялах: "Время первых", "Метро", "Убойная сила", "Воронины" і іншых.
Жонку прэзідэнта Наіну Ельцыну сыграла актрыса Марына Шыманская, вядомая па савецкай кінастужцы фільма "Берегите женщин".
Серыял "Карона" высока ацэньваюць і гледачы, і кінакрытыкі. Так, за першыя чатыры сезоны серыял зарабіў 63 намінацыі на прэмію "Эмі", у тым ліку чатыры разы вылучаўся як "Лепшы драматычны серыял" і атрымаў перамогу ў гэтай катэгорыі ў 2021 годзе. На Прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША "Карона" двойчы атрымала ўзнагароду за "Лепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле" (2020 і 2021), а таксама прынесла статуэткі Джону Літгоу за "Лепшую мужчынскую ролю", Клэр Фой (двойчы) і Джыліян Андэрсан – за "Лепшую жаночую ролю".
Серыял таксама двойчы выйграваў прэмію "Залаты глобус" у катэгорыі "Лепшы тэлесерыял – драма" (2017 і 2021), у сваю чаргу Фой, Колман, Корын, О’Конар і Андэрсан атрымалі "Залаты глобус" у акцёрскіх катэгорыях.
У пятым сезоне каралеву Лізавету II іграе Імельда Стонтан, вядомая па ролі Далорэс Амбрыдж у "Гары Потэры", а прынцэсу Дыяну – аўстралійская актрыса Элізабэт Дэбікі.
Вядома, што "Карона" – самы высокабюджэтны праект Netflix. Вытворчасць кожнай гадзіны кінапрадукту каштуе ад 6,5 да 13 мільёнаў долараў. У 2020 годзе Netflix прыняў рашэнне зняць шосты сезон, які стане апошнім.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кіно пра беларускіх кардыяхірургаў
"Ліст чакання" здымае Беларусьфільм