https://bel.sputnik.by/20230322/upershynyu-abnarodavany-pershy-dakument-sa-spskam-akhvyar-khatyn-1073498235.html
Абнародаваны першы дакумент са спіскам ахвяр Хатыні
Абнародаваны першы дакумент са спіскам ахвяр Хатыні
У спіску загінулых прадстаўлены прозвішчы членаў 25 сямей, самай малодшай ахвяры карнікаў было ўсяго сем тыдняў. 22.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-22T11:45+0300
2023-03-22T11:45+0300
2023-03-22T12:05+0300
мемарыяльны комплекс "хатынь"
хатынь
гісторыя
гісторыя беларусі
у беларусі
беларусь
навіны
грамадства
генацыд
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478587_0:297:3076:2027_1920x0_80_0_0_a8761539c54d907dbe73aa78cc5b41ce.jpg
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Першы дакумент са спіскам жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных 80 гадоў таму, упершыню абнародаваны і прадстаўлены агенцтвам РІА Навіны ў рамках праекта "Без срока давности".Дакумент, складзены 26 мая 1969 года ў гарадскім пасёлку Лагойск, уяўляе сабой фотакопію акта камісіі, які ўдакладняе дату спалення Хатыні і колькасць забітых жыхароў вёскі.Праверка ўстанавіла, што Хатынь была спалена 22 сакавіка 1943 года ў 14:00.У ім таксама прыводзяцца прозвішчы загінулых членаў 25 сямей, сярод іх было 75 дзяцей. Самаму малодшаму – Толіку Яскевічу – было 7 тыдняў.У гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь стала адной з некалькіх соцень беларускіх вёсак, якія нацысты спалілі разам з насельніцтвам.Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты на месцы спаленай вёскі ў ліпені 1969 года. Год таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне рэканструяваць комплекс. Рэканструкцыя і стварэнне музея памяці на тэрыторыі комплексу праводзіліся да памятнай сумнай даты – 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні, якая адзначаецца ў 2023 годзе.На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу з’явіўся музей, а таксама пабудаваны праваслаўны храм.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
хатынь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478587_225:0:2954:2047_1920x0_80_0_0_cc58c55e5b1ef2a6819c6eda1ef8ca9b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
мемарыяльны комплекс "хатынь", хатынь, гісторыя, гісторыя беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства, генацыд
мемарыяльны комплекс "хатынь", хатынь, гісторыя, гісторыя беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства, генацыд
Абнародаваны першы дакумент са спіскам ахвяр Хатыні
11:45 22.03.2023 (абноўлена: 12:05 22.03.2023) У спіску загінулых прадстаўлены прозвішчы членаў 25 сямей, самай малодшай ахвяры карнікаў было ўсяго сем тыдняў.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Першы дакумент са спіскам жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных 80 гадоў таму, упершыню абнародаваны і прадстаўлены агенцтвам
РІА Навіны ў рамках праекта "Без срока давности".
Дакумент, складзены 26 мая 1969 года ў гарадскім пасёлку Лагойск, уяўляе сабой фотакопію акта камісіі, які ўдакладняе дату спалення Хатыні і колькасць забітых жыхароў вёскі.
Праверка ўстанавіла, што Хатынь была спалена 22 сакавіка 1943 года ў 14:00.
"Спалена 26 дамоў з надворнымі пабудовамі. Усе жыхары былі сагнаны ў калгасны свіран, які быў абліты гаручай сумессю і падпалены, асоб, якія спрабавалі выратавацца, расстрэльвалі. Усяго спалена 149 мірных савецкіх грамадзян", - гаворыцца ў дакуменце.
У ім таксама прыводзяцца прозвішчы загінулых членаў 25 сямей, сярод іх было 75 дзяцей. Самаму малодшаму – Толіку Яскевічу – было 7 тыдняў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь стала адной з некалькіх соцень беларускіх вёсак, якія нацысты спалілі разам з насельніцтвам.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты на месцы спаленай вёскі ў ліпені 1969 года. Год таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне рэканструяваць комплекс. Рэканструкцыя і стварэнне музея памяці на тэрыторыі комплексу праводзіліся да памятнай сумнай даты – 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні, якая адзначаецца ў 2023 годзе.
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу з’явіўся музей, а таксама пабудаваны праваслаўны храм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь