https://bel.sputnik.by/20230323/eks-zhurnalsta-prezdentskaga-pula-semchanku-prygavaryl-da-3-gado-pazbalennya-vol-1073545735.html
Экс-журналіста прэзідэнцкага пула Семчанку прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі
Экс-журналіста прэзідэнцкага пула Семчанку прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі
Sputnik Беларусь
Дзяржаўнае абвінавачанне прасіла прызнаць яго вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці. 23.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-23T11:42+0300
2023-03-23T11:42+0300
2023-03-23T12:02+0300
суд
мінскі гарадскі суд
злачынства
грамадства
пратэсты пасля выбараў у беларусі
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/17/1073544129_0:0:921:519_1920x0_80_0_0_597f13def6f4d97bb7cb760aaa10bec6.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Мінскі гарадскі суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор былому карэспандэнту тэлеканала АНТ Дзмітрыю Семчанку – 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.Суд пастанавіў улічыць тэрмін пакарання ў час знаходжання пад вартай. Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўным судзе.Як заявіла журналістам пасля абвяшчэння прыгавору дзяржаўны абвінаваўца, пракурор аддзела пракуратуры Мінска Аліна Касьянчык, падчас судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны Семчанка з верасня 2020 па люты 2022 года размясціў у сетцы Інтэрнэт публікацыі, якія ўтрымлівалі скажоную інфармацыю аб дзеяннях супрацоўнікаў сілавых структур, накіраваную на распальванне варожасці і звады ў стаўленні да прадстаўнікоў сілавых структур."Семчанка, больш за 11 гадоў прапрацаваўшы на адным з тэлеканалаў у аддзеле палітычнай інфармацыі, пасля выбарчай кампаніі ў 2020 годзе паддаўся знешняму агрэсіўнаму інфармацыйнаму націску. У судовым пасяджэнні ён прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым", - сказала пракурор.Суд прызнаў яго вінаватым. Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку, адзначыла дзяржабвінаваўца.На абвяшчэнні прыгавору прысутнічалі сваякі і блізкія абвінавачанага. Яны з прэсай не размаўлялі.Семчанка спакойна выслухаў прыгавор і на пытанне суддзі, ці зразумела яму рашэнне суда, адказаў: "Так, зразумела".Семчанку затрымалі ў пачатку кастрычніка 2022 года разам з 20 работнікамі кампаніі "Белагра".Былы журналіст працаваў на тэлеканале АНТ з 2009 па 2020 год, у тым ліку ў складзе прэзідэнцкага пула асвятляў дзейнасць кіраўніка рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/17/1073544129_22:0:895:655_1920x0_80_0_0_20fec5662e0e8455717892547e74fea7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
суд, мінскі гарадскі суд, злачынства, грамадства, пратэсты пасля выбараў у беларусі, беларусь, у беларусі, навіны
суд, мінскі гарадскі суд, злачынства, грамадства, пратэсты пасля выбараў у беларусі, беларусь, у беларусі, навіны
Экс-журналіста прэзідэнцкага пула Семчанку прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі
11:42 23.03.2023 (абноўлена: 12:02 23.03.2023) Дзяржаўнае абвінавачанне прасіла прызнаць яго вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Мінскі гарадскі суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор былому карэспандэнту тэлеканала АНТ Дзмітрыю Семчанку – 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Суд пастанавіў улічыць тэрмін пакарання ў час знаходжання пад вартай. Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўным судзе.
Як заявіла журналістам пасля абвяшчэння прыгавору дзяржаўны абвінаваўца, пракурор аддзела пракуратуры Мінска Аліна Касьянчык, падчас судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны Семчанка з верасня 2020 па люты 2022 года размясціў у сетцы Інтэрнэт публікацыі, якія ўтрымлівалі скажоную інфармацыю аб дзеяннях супрацоўнікаў сілавых структур, накіраваную на распальванне варожасці і звады ў стаўленні да прадстаўнікоў сілавых структур.
"Семчанка, больш за 11 гадоў прапрацаваўшы на адным з тэлеканалаў у аддзеле палітычнай інфармацыі, пасля выбарчай кампаніі ў 2020 годзе паддаўся знешняму агрэсіўнаму інфармацыйнаму націску. У судовым пасяджэнні ён прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым", - сказала пракурор.
Суд прызнаў яго вінаватым. Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку, адзначыла дзяржабвінаваўца.
На абвяшчэнні прыгавору прысутнічалі сваякі і блізкія абвінавачанага. Яны з прэсай не размаўлялі.
Семчанка спакойна выслухаў прыгавор і на пытанне суддзі, ці зразумела яму рашэнне суда, адказаў: "Так, зразумела".
Семчанку затрымалі ў пачатку кастрычніка 2022 года разам з 20 работнікамі кампаніі "Белагра".
Былы журналіст працаваў на тэлеканале АНТ з 2009 па 2020 год, у тым ліку ў складзе прэзідэнцкага пула асвятляў дзейнасць кіраўніка рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA* зрабілі адкрытым
Суд у Мінску прыгаварыў
Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі