Стаўка рэфінансавання зніжаецца з 3 красавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацбанк Беларусі
Нацбанк Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2023
Падпісацца
Трэці раз за год Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання, прычым па прагнозах экспертаў гэтае зніжэнне можа быць не апошнім у гэтым годзе.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Стаўка рэфінансавання з 3 красавіка 2023 года змяншаецца, пра гэта паведаміла ў пятніцу прэс-служба Нацбанка Беларусі.
З 3 красавіка стаўка рэфінансавання складзе 10,5%. Пакуль стаўка складае 11%, і гэта будзе ўжо трэцяе за год зніжэнне.
"Стаўка па крэдыце авернайт знізіцца з 12 да 11,5% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт – з 10 да 9, %", - таксама паведаміў рэгулятар.
У Нацбанку лічаць, што інфляцыя ідзе паблізу ад чаканай траекторыі. Там нагадалі, што ў лютым гадавы ўзровень запаволіўся да 11,7% (было 12%). Але захоўваюцца рызыкі росту цэн. У тым ліку гэта ўзровень інфляцыйных чаканняў, інтэнсіўнасць зберажэнняў у беларускіх рублях. Яшчэ адзін фактар, які прызнаюць у Нацбанку – рост актыўнага складальніка грашовай масы.
"Цяпер гэтыя рызыкі ацэньваюцца як умераныя", - адзначаюць у Нацбанку.
Рэгулятар не выключае далейшай змены стаўкі. Будуць улічвацца дынаміка інфляцыі, а таксама ўнутраныя і знешнія рызыкі.
Раней Нацбанк паніжаў стаўку з 23 студзеня і з 1 сакавіка. Эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) мяркуюць, што значэнне можа дайсці да 10%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%
Ніякага безгранічча і парог інфляцыі 7%: Лукашэнка паставіў мэты міністрам
Даходы беларусаў за 11 месяцаў 2022 года знізіліся на 3,7%
Стужка навiн
0