https://bel.sputnik.by/20230328/budze-kholadna-belgdramet-abnadze-z-nadvorem-1073712016.html
Будзе холадна: Белгідрамет "абнадзеіў" з надвор'ем
Будзе холадна: Белгідрамет "абнадзеіў" з надвор'ем
Sputnik Беларусь
У найбліжэйшыя пару дзён у краіне чакаецца фарміраванне часовага снежнага покрыва. 28.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-28T10:03+0300
2023-03-28T10:03+0300
2023-03-28T10:03+0300
прагноз надвор'я
надвор'е
у беларусі
беларусь
навіны
прырода
белгідрамет
снег
снегапад
мокры снег
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/16/1071477322_0:195:2820:1781_1920x0_80_0_0_e670777851c77d462e659eb41f0af487.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я як мінімум у найбліжэйшыя пару дзён у Беларусі.Палярныя паветраныя масы прынеслі ў Беларусь снегапады пасля па-вясноваму цёплага тыдня. Паўднёвы цыклон, сфарміраваны на тэрыторыі Румыніі, вярнуў у Беларусь зіму ў трэцяй дэкадзе сакавіка.Паводле слоў сіноптыкаў, на асноўнай частцы Беларусі заўтра прагназуецца снег, мокры снег, ноччу па ўсходзе з дажджом.У Белгідрамеце папярэдзілі, што ў начны час на поўначы краіны чакаецца моцны снег, па ўсходзе – галалёд. Не абыдзецца без завірух і ўзмацнення паўночна-заходняга ветру."Уначы будзе –5..+1°С, днём чакаецца –2..+3°С, у паўднёвых рэгіёнах да +5°С", - сказалі сіноптыкіУ чацвер ноччу ў Беларусі будзе холадна, падмарозіць да –2…–8°С, пры праясненнях да –12°С, паведамілі ў Белгідрамеце.Атмасферны фронт прынясе ў Беларусь новую порцыю ападкаў у выглядзе мокрага снегу і дажджу, але тэмпературны фон будзе павышацца, расказалі сіноптыкі.Паводле іх слоў, днём у чацвер тэрмометры пакажуць +1..+8°С, у заходніх раёнах магчыма павышэнне да +9..+11°С.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/16/1071477322_89:0:2820:2048_1920x0_80_0_0_d389a8a7274c73af299c9e62eca088b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прагноз надвор'я, надвор'е, у беларусі, беларусь, навіны , прырода, белгідрамет, снег, снегапад, мокры снег, дождж
прагноз надвор'я, надвор'е, у беларусі, беларусь, навіны , прырода, белгідрамет, снег, снегапад, мокры снег, дождж
Будзе холадна: Белгідрамет "абнадзеіў" з надвор'ем
У найбліжэйшыя пару дзён у краіне чакаецца фарміраванне часовага снежнага покрыва.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я як мінімум у найбліжэйшыя пару дзён у Беларусі.
Палярныя паветраныя масы прынеслі ў Беларусь снегапады пасля па-вясноваму цёплага тыдня. Паўднёвы цыклон, сфарміраваны на тэрыторыі Румыніі, вярнуў у Беларусь зіму ў трэцяй дэкадзе сакавіка.
"У сераду, 29 сакавіка, цыклон перамесціцца на Цэнтральныя раёны Еўрапейскай часткі Расіі, а рэспубліка апынецца ў яго халоднай тылавой частцы, цёплыя паветраныя масы пойдуць за межы Беларусі", - паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.
Паводле слоў сіноптыкаў, на асноўнай частцы Беларусі заўтра прагназуецца снег, мокры снег, ноччу па ўсходзе з дажджом.
У Белгідрамеце папярэдзілі, што ў начны час на поўначы краіны чакаецца моцны снег, па ўсходзе – галалёд. Не абыдзецца без завірух і ўзмацнення паўночна-заходняга ветру.
"Уначы будзе –5..+1°С, днём чакаецца –2..+3°С, у паўднёвых рэгіёнах да +5°С", - сказалі сіноптыкі
У чацвер ноччу ў Беларусі будзе холадна, падмарозіць да –2…–8°С, пры праясненнях да –12°С, паведамілі ў Белгідрамеце.
Атмасферны фронт прынясе ў Беларусь новую порцыю ападкаў у выглядзе мокрага снегу і дажджу, але тэмпературны фон будзе павышацца, расказалі сіноптыкі.
Паводле іх слоў, днём у чацвер тэрмометры пакажуць +1..+8°С, у заходніх раёнах магчыма павышэнне да +9..+11°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь