https://bel.sputnik.by/20230329/maladyya-navukotsy-belarus--rf-buduts-zadavats-tendentsy--navutsy--gryzlo-1073773758.html
Маладыя навукоўцы Беларусі і РФ будуць задаваць тэндэнцыі ў навуцы – Грызлоў
Маладыя навукоўцы Беларусі і РФ будуць задаваць тэндэнцыі ў навуцы – Грызлоў
Sputnik Беларусь
Вынікі даследаванняў вучоных дзвюх краін паспяхова ўкараняюцца ў розных галінах эканомікі, пачынаючы з прамысловасці і заканчваючы IT-сектарам Саюзнай... 29.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-29T14:04+0300
2023-03-29T14:04+0300
2023-03-29T14:04+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
навіны
барыс грызлоў
пасол
навука
навука і тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073765141_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_cc479326933babf4230da7d7a3151614.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Маладыя беларускія і расійскія вучоныя будуць задаваць тэндэнцыі ў навуцы, заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.Кангрэс маладых вучоных пачаў сёння сваю работу ў Мінску.Ён адзначыў важнасць удзелу ў гэтай маштабнай рабоце маладых даследчыкаў – людзей, якія ў бліжэйшыя гады будуць задаваць тэндэнцыі развіцця нашай навукі."Мы цудоўна разумеем, што высокія тэхналогіі – гэта фундамент эканомікі Саюзнай дзяржавы. Нагадаю, што 27 сакавіка па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы было падпісана міжурадавае Пагадненне аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, якое надасць новы імпульс нашаму ўзаемадзеянню ў гэтай сферы. Ужо зараз вядуцца работы ў рамках 20 сумесных праектаў у самых запатрабаваных галінах. Размова ідзе ў першую чаргу аб машынабудаванні і электроніцы. Пры гэтым мы пашыраем гарызонт планавання і гаворым ужо не проста аб правядзенні сумесных прыкладных даследаванняў, але і аб рэалізацыі маштабных праектаў узроўню "мегасайенс". Сведчанне таму – адкрыццё філіяла Расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатовский институт", якое адбудзецца сёння на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", - сказаў Грызлоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073765141_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_193095de9646af253d66f06ea9c85db2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, навіны , барыс грызлоў, пасол, навука, навука і тэхналогіі, нан беларусі, маладыя навукоўцы
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, навіны , барыс грызлоў, пасол, навука, навука і тэхналогіі, нан беларусі, маладыя навукоўцы
Маладыя навукоўцы Беларусі і РФ будуць задаваць тэндэнцыі ў навуцы – Грызлоў
Вынікі даследаванняў вучоных дзвюх краін паспяхова ўкараняюцца ў розных галінах эканомікі, пачынаючы з прамысловасці і заканчваючы IT-сектарам Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Маладыя беларускія і расійскія вучоныя будуць задаваць тэндэнцыі ў навуцы, заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
Кангрэс маладых вучоных пачаў сёння сваю работу ў Мінску.
"Кангрэс маладых вучоных Расіі і Беларусі – не проста знакавае мерапрыемства па лініі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва нашых краін. Сённяшні форум ставіць перад навуковай супольнасцю Саюзнай дзяржавы канкрэтныя практычныя задачы па стымуляванні новых даследаванняў, стварэнні спрыяльных умоў для ажыццяўлення інавацыйных перспектыўных распрацовак у ключавых галінах – ад фізікі да фармацэўтыкі. Вынікі гэтых пошукаў знаходзяць сваё прымяненне ў рэальным сектары эканомікі Расіі і Беларусі, укараняюцца ў прамысловасці, IT-галіне і сельскай гаспадарцы, паскараюць працэсы імпартазамяшчэння, а ў канчатковым рахунку дазволяць нам забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт", - сказаў Грызлоў.
Ён адзначыў важнасць удзелу ў гэтай маштабнай рабоце маладых даследчыкаў – людзей, якія ў бліжэйшыя гады будуць задаваць тэндэнцыі развіцця нашай навукі.
"Мы цудоўна разумеем, што высокія тэхналогіі – гэта фундамент эканомікі Саюзнай дзяржавы. Нагадаю, што 27 сакавіка па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы было падпісана міжурадавае Пагадненне аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, якое надасць новы імпульс нашаму ўзаемадзеянню ў гэтай сферы. Ужо зараз вядуцца работы ў рамках 20 сумесных праектаў у самых запатрабаваных галінах. Размова ідзе ў першую чаргу аб машынабудаванні і электроніцы. Пры гэтым мы пашыраем гарызонт планавання і гаворым ужо не проста аб правядзенні сумесных прыкладных даследаванняў, але і аб рэалізацыі маштабных праектаў узроўню "мегасайенс". Сведчанне таму – адкрыццё філіяла Расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатовский институт", якое адбудзецца сёння на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", - сказаў Грызлоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Гусакоў выказаў меркаванне, пра што будзе ісці размова ў пасланні Лукашэнкі ў пятніцу