Гусакоў выказаў меркаванне, пра што будзе ісці размова ў пасланні Лукашэнкі ў пятніцу
10:16 29.03.2023 (абноўлена: 11:12 31.03.2023)
© Sputnik / Виктор ТолочкоПредседатель президиума НАН Беларуси Владимир Гусаков
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Беларускі лідар выступіць з традыцыйным пасланнем народу і Нацыянальнаму сходу, дзе акрэсліць прыярытэты дзяржаўнай палітыкі.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзніме тэмы выбудоўвання адносін са стратэгічнымі партнёрамі – Расіяй і Кітаем. Такое меркаванне выказаў старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў перад пленарным пасяджэннем кангрэса маладых вучоных, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у будучым пасланні народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка, напэўна, прадставіць матэрыял, які выклікае вялікую цікавасць і рэзананс.
"Мы ў нейкай меры свае прапановы ўносілі. Гэта тое, пра што я ўжо казаў. Нам трэба выбудоўваць адзіныя сістэмы (з Расіяй - Sputnik) і ў навуцы, і ў энергетыцы, і ў прамысловасці, і палітычнай сферы, і эканамічнай сферы". Мы павінны працаваць сумесна ва ўсіх сферах", - лічыць Уладзімір Гусакоў.
Пасля чаго дадаў, што з расійскім бокам трэба сумесна фарміраваць праграмы. За апошнія гады беларускія вучоныя выканалі з Расіяй больш як 50 сумесных навуковых праграм.
"Толькі акадэмія навук выканала больш як 20 праграм са сваімі расійскімі калегамі. Мы змаглі ў гэтай сферы вельмі моцна прасунуцца", - упэўнены старшыня прэзідыума НАН Беларусі.
Уладзімір Гусакоў звярнуў увагу, што гэта датычыцца як фундаментальнай навукі, так і прыкладной навукі: прыборнай базы і распрацовак у гэтай сферы.
"Нам ставіць задачу кіраўнік дзяржавы прадоўжыць выкананне і фарміраванне праграм. Мы падрыхтавалі ўжо каля 15 канцэпцый для новых праграм", - расказаў ён.
На яго думку, нельга забывацца на 28 саюзных праграм, якія таксама трэба выконваць. У большасці з іх удзельнічае і Акадэмія навук: вучоныя з аднаго і другога боку.
Беларускі вучоны выказаў меркаванне, што пра гэта таксама будзе ісці размова ў пасланні Аляксандра Лукашэнкі народу і Нацыянальнаму сходу.
"Нам трэба забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі – гэта, бясспрэчна. Думаю, кіраўнік дзяржавы будзе пра гэта гаварыць. І гарантаваць бяспеку краіны. Без гэтага таксама немагчыма ва ўмовах санкцый і націску. Трэба забяспечыць бяспеку Беларусі і Расіі, думаю аб гэтым таксама пойдзе размова", - выказаў здагадку ён.
Пры гэтым Уладзімір Гусакоў лічыць, што ў міжнародным разрэзе будзе ўзнімацца тэма дружбы з Кітаем і, вядома, з Расіяй, як прыярытэтнай краінай і стратэгічным нашым партнёрам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Кітай дамовіліся аб пастаўцы і вытворчасці медабсталявання
Беларуская касманаўтка паляціць на МКС пазней за намечаны тэрмін
Празрысты тэлевізар і не толькі: выстава высокіх тэхналогій у Мінску – фота
Беларусі патрэбен свой электрамабіль – Галоўчанка
Як Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у прамысловасці і навуцы?