Расія аднесла Венгрыю да "недружалюбных краін"
© Pixabay/Anna_01Венгрыя
© Pixabay/Anna_01
Падпісацца
Венгерскія ўлады раней выказаліся супраць націску ў дачыненні да Расіі, аднак былі вымушаны падпісацца пад усімі санкцыйнымі пакетамі Бруселя.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Расія аднесла Венгрыю да недружалюбных краін з-за далучэння да санкцый, заявіў расійскі пасол у гэтай краіне Яўген Станіславаў.
Ён адзначыў, што Будапешт дэманструе прагматычную пазіцыю, ад якой пакуль што не збіраецца адмаўляцца нават пад націскам сваіх саюзнікаў па ЕС і НАТА. Яна заключаецца ў тым, каб абараніць інтарэсы сваёй краіны на фоне негатыўных наступстваў украінскага крызісу.
"У нейкай меры Будапешту гэта ўдаецца, але факт застаецца фактам: Венгрыя падпісалася пад усімі антырасійскімі санкцыйнымі пакетамі Бруселя і вымушана іх строга выконваць. Менавіта таму яна аднесена да катэгорыі недружалюбных Расіі краін, у адрас якіх могуць прымяняцца нашы меры ў адказ", - растлумачыў кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва ў інтэрв’ю РІА Навіны.
Тым не менш, паводле яго слоў, Масква і Будапешт трымаюць каналы дыялогу адкрытымі і працягваюць супрацоўнічаць у многіх сферах. Напрыклад, днямі стала вядома, што па просьбе венгерскага боку зараз вядуцца дадатковыя пастаўкі расійскага газу.
"Мы застаемся аптымістамі і нават на гэтым фоне працягваем імкнуцца да канструктыўнага ўзаемадзеяння з Венгрыяй і трымаць каналы дыялогу адкрытымі дзеля захавання назапашанага за мінулыя гады багажу пазітыўных напрацовак", - дадаў Станіславаў.
Напярэдадні кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што краіна не ўмацоўвае сувязі з Масквой, а толькі падтрымлівае дыялог і супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, паколькі "без Расіі зараз фізічна немагчыма забяспечыць краіну неабходным аб’ёмам энерганосьбітаў".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прэм’ер Венгрыі Орбан заклікаў зняць санкцыі з Расіі да канца года
ЕС не павінен нават згадваць восьмы пакет санкцый супраць РФ – МЗС Венгрыі
Антырасійскія санкцыі паставяць Еўропу на калені, заявіў Орбан
Беларусь і Венгрыя падпісалі праграму сумесных дзеянняў на 2023 год
Працэс запушчаны: эксперты распавялі, калі разваліцца Еўрасаюз