Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа Беларусі і парламента

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2023
Падпісацца
Традыцыйна зварот будзе трансліравацца ў прамым эфіры дзяржаўнага тэлебачання, а ў Палац рэспублікі запрошана больш як 2,5 тыс чалавек.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і Нацыянальнага схода ў пятніцу, 31 сакавіка.
Адміністрацыя кіраўніка дзяржавы за некалькі дзён паведамляла, што пасланне будуць трансліраваць у прамым эфіры беларускага тэлебачання. Яно пачнецца ў 11:00, у Палацы рэспублікі, запрошаны каля 2,5 тыс чалавек.
Як адзначыла напярэдадні прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант, прэзідэнцкае пасланне 2023 года будзе асаблівым з-за геапалітычнай сітуацыі ў свеце і рэгіёне.
"Сітуацыя настолькі імкліва вакол нас мяняецца. І ў сувязі з гэтым важнасць такіх мерапрыемстваў гэтак жа імкліва ўзрастае", - заявіла дзяржаўным СМІ прэс-сакратар.
Паводле яе слоў, пасланне заўсёды было фундаментальным і адной з найважнейшых падзей каляндарнага года кіраўніка дзяржавы.
"Але важнасць і тую ўвагу, якая прыкавана да паслання ў гэтым годзе, пераацаніць немагчыма", - падкрэсліла яна.
Паводле яе слоў, гэта ўвага не толькі ўнутры Беларусі, але і далёка за яе межамі.
"Тэзісы, якія агучыць кіраўнік дзяржавы, настолькі важныя для далейшага разумення, для далейшай работы ўсяго грамадства, усёй краіны", - адзначыла Эйсмант.
Яна таксама дадала, што менавіта таму падрыхтоўка да паслання была вельмі сур’ёзнай.
"Прэзідэнт выдатна ўсведамляе, як яго будуць слухаць у 2023 годзе, і адказнасць у падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства каласальная", - падкрэсліла прэс-сакратар беларускага лідара.
Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка заявіў, што ў пасланні будзе дадзены адказ на пытанні, якія хвалююць беларусаў. Пры падрыхтоўцы дакументаў для паслання, паводле яго слоў, былі задзейнічаны розныя структуры і падрыхтаваны матэрыялы, якія даюць магчымасць кіраўніку дзяржавы дадаткова прааналізаваць сітуацыю ў краіне і комплексна вызначыць, якая канцэпцыя павінна быць закладзена ў пасланне.
Нагадаем, мінулае пасланне народу Беларусі і парламенту адбылося напярэдадні рэферэндуму па Канстытуцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Гусакоў выказаў меркаванне, пра што будзе ісці размова ў пасланні Лукашэнкі ў пятніцу
Выбары ў 2024 годзе будуць няпростыя – Лукашэнка
Лукашэнка: Украіна хоча ўцягнуць Беларусь у вайну па камандзе амерыканцаў
Стужка навiн
0