https://bel.sputnik.by/20230404/bolsh-za-300-dzyatsey-z-danbasa-zno-pryekhal-na-adpachynak-u-belarus-1073979525.html
Больш за 300 дзяцей з Данбаса зноў прыехалі на адпачынак у Беларусь
Больш за 300 дзяцей з Данбаса зноў прыехалі на адпачынак у Беларусь
Sputnik Беларусь
Увосень мінулага года рабяты з пацярпелых у выніку баявых дзеянняў рэгіёнаў змаглі аздаравіцца ў нашай краіне – за амаль два месяцы ў лагеры, які знаходзіцца ў... 04.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-04T09:39+0300
2023-04-04T09:39+0300
2023-04-04T09:39+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
у беларусі
беларусь
дзеці
адпачынак
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1e/1067408729_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_941e0d2c41b2aa01ad2fac4306ad9d66.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Дзеці з розных гарадоў Данбаса зноў прыехалі ў Беларусь, паведамілі Sputnik арганізатары праекта.Першая група з 350 чалавек прыбыла ў Мінск на цягніку, рабяты ўжо адправіліся на аздараўленне ў лагер "Дубрава" пад Салігорскам. Як і ў мінулым годзе, адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак будзе арганізаваны ў тры змены – плануецца прывезці тры групы агульнай колькасцю больш за тысячу чалавек.У фондзе Аляксея Талая, які другі год запар з’яўляецца арганізатарам гэтай ініцыятывы, удакладнілі, што рабяты прыехалі з найбольш пацярпелых у выніку баявых дзеянняў гарадоў Данбаса – Горлаўкі, Марыупаля, Валнавахі, а таксама з дзіцячага дома горада Антрацыт. Многія з рабят пазбавіліся бацькоў, іншыя – атрымалі траўмы і інваліднасць з-за баявых дзеянняў.Культурная праграма ў Беларусі ў Данбаскіх дзяцей даволі насычаная: ім пакажуць галоўныя славутасці Мінска і Мінскай вобласці, арганізуюць канцэрты і сустрэчы з цікавымі персонамі.Не апошні разАрганізаваць адпачынак для дзяцей з Данбаса ў Беларусі дапамагаў у тым ліку Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.Як адзначаў яшчэ ў мінулым годзе дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў, гэта ініцыятыва будзе прадоўжана, "паколькі зацверджаны праект Саюзнай дзяржавы, выдзелены дзесяткі мільёнаў рублёў".Нагадаем, у 2022 годзе рабяты з пацярпелых у выніку баявых дзеянняў гарадоў змаглі аздаравіцца ў нашай краіне – за амаль два месяцы ў лагеры пад Салігорскам адпачылі больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1e/1067408729_120:0:1187:800_1920x0_80_0_0_806cf955e70a53992db6d18c9875beef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, у беларусі, беларусь, дзеці, адпачынак, грамадства, навіны
спецаперацыя, данбас, у беларусі, беларусь, дзеці, адпачынак, грамадства, навіны
Больш за 300 дзяцей з Данбаса зноў прыехалі на адпачынак у Беларусь
Увосень мінулага года рабяты з пацярпелых у выніку баявых дзеянняў рэгіёнаў змаглі аздаравіцца ў нашай краіне – за амаль два месяцы ў лагеры, які знаходзіцца ў Мінскай вобласці, адпачылі больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Дзеці з розных гарадоў Данбаса зноў прыехалі ў Беларусь, паведамілі Sputnik арганізатары праекта.
Першая група з 350 чалавек прыбыла ў Мінск на цягніку, рабяты ўжо адправіліся на аздараўленне ў лагер "Дубрава" пад Салігорскам. Як і ў мінулым годзе, адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак будзе арганізаваны ў тры змены – плануецца прывезці тры групы агульнай колькасцю больш за тысячу чалавек.
У фондзе Аляксея Талая, які другі год запар з’яўляецца арганізатарам гэтай ініцыятывы, удакладнілі, што рабяты прыехалі з найбольш пацярпелых у выніку баявых дзеянняў гарадоў Данбаса – Горлаўкі, Марыупаля, Валнавахі, а таксама з дзіцячага дома горада Антрацыт. Многія з рабят пазбавіліся бацькоў, іншыя – атрымалі траўмы і інваліднасць з-за баявых дзеянняў.
Культурная праграма ў Беларусі ў Данбаскіх дзяцей даволі насычаная: ім пакажуць галоўныя славутасці Мінска і Мінскай вобласці, арганізуюць канцэрты і сустрэчы з цікавымі персонамі.
Арганізаваць адпачынак для дзяцей з Данбаса ў Беларусі дапамагаў у тым ліку Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
Як адзначаў яшчэ ў мінулым годзе дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў, гэта ініцыятыва будзе прадоўжана, "паколькі зацверджаны праект Саюзнай дзяржавы, выдзелены дзесяткі мільёнаў рублёў".
Нагадаем, у 2022 годзе рабяты з пацярпелых у выніку баявых дзеянняў гарадоў змаглі аздаравіцца ў нашай краіне – за амаль два месяцы ў лагеры пад Салігорскам адпачылі больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь