https://bel.sputnik.by/20230418/yakya-peravag-sts-u-vr-perad-tradytsyynym-sm-1074532411.html
Якія перавагі ёсць у VR перад традыцыйнымі СМІ
Якія перавагі ёсць у VR перад традыцыйнымі СМІ
Sputnik Беларусь
Эмоцыі, якія застаюцца пасля апускання ў віртуальную рэальнасць, настолькі моцныя, што часам людзям складана ўспомніць падзеі, якія адбываліся падчас іх... 18.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-18T16:26+0300
2023-04-18T16:26+0300
2023-04-18T16:26+0300
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
смі
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/12/1074521203_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_934da521c0bc54dc08d7fc61eaac08fb.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. У 2017 годзе лабараторыя навін карпарацыі Google правяла даследаванне, як аўдыторыя перажывае VR-вопыт і як журналісты могуць гэта выкарыстоўваць у сваёй працы. Пра гэта распавёў кіраўнік цэнтра Дырэкцыі новых медыя Юрый Ануфрыеў падчас чарговага модуля праекта SputnikPRO, які праходзіць у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.Даследаванне паказала, што VR адрознівае ад іншых медыя некалькі момантаў. Напрыклад, у віртуальнай рэальнасці карыстальнік пражывае гісторыю, а не чытае расказ пра яе.Даследаванне таксама паказала, што VR стымулюе ў гледачоў асабліва моцныя эмацыянальныя рэакцыі пасля апускання ў выдуманую рэальнасць. Хаця часам гэта адбываецца ў шкоду перадачы канкрэтных фрагментаў інфармацыі."Апытаныя часта не змаглі расказаць падрабязнасці з перажытага. Пасля таго, як рэспандэнты выпрабавалі VR, яны часта спрабавалі асэнсаваць свой вопыт, шукаючы дадатковы кантэкст вакол гісторыі. Асноўная ўвага гледача была засяроджана на тым, каб прысутнічаць у гэтай прасторы і часе", - расказаў спецыяліст.Юрый Ануфрыеў таксама расказаў, у якіх сферах выкарыстоўваюцца тэхналогіі віртуальнай рэальнасці. Як правіла, гэта не толькі індустрыя камп’ютарных гульняў і забаў, а таксама медыцына, гандаль, прамысловасць.Што такое SputnikProSputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/12/1074521203_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_8fe7de97160a14f977143aceb212bb23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Якія перавагі ёсць у VR перад традыцыйнымі СМІ
Эмоцыі, якія застаюцца пасля апускання ў віртуальную рэальнасць, настолькі моцныя, што часам людзям складана ўспомніць падзеі, якія адбываліся падчас іх VR-вандравання.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. У 2017 годзе лабараторыя навін карпарацыі Google правяла даследаванне, як аўдыторыя перажывае VR-вопыт і як журналісты могуць гэта выкарыстоўваць у сваёй працы. Пра гэта распавёў кіраўнік цэнтра Дырэкцыі новых медыя Юрый Ануфрыеў падчас чарговага модуля праекта SputnikPRO, які праходзіць у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Даследаванне паказала, што VR адрознівае ад іншых медыя некалькі момантаў. Напрыклад, у віртуальнай рэальнасці карыстальнік пражывае гісторыю, а не чытае расказ пра яе.
"Аўдыторыя атрымлівае новую інфармацыю праз уключэнне ў гісторыю, перажыванне ўбачанага, узаемадзеянне з віртуальным светам. Глядач мяняе сваю віртуальную форму і вывучае гісторыю з раней недаступных пунктаў гледжання, бачыць свет пад іншым вуглом", - адзначыў Юрый Ануфрыеў.
Даследаванне таксама паказала, што VR стымулюе ў гледачоў асабліва моцныя эмацыянальныя рэакцыі пасля апускання ў выдуманую рэальнасць. Хаця часам гэта адбываецца ў шкоду перадачы канкрэтных фрагментаў інфармацыі.
"Апытаныя часта не змаглі расказаць падрабязнасці з перажытага. Пасля таго, як рэспандэнты выпрабавалі VR, яны часта спрабавалі асэнсаваць свой вопыт, шукаючы дадатковы кантэкст вакол гісторыі. Асноўная ўвага гледача была засяроджана на тым, каб прысутнічаць у гэтай прасторы і часе", - расказаў спецыяліст.
Юрый Ануфрыеў таксама расказаў, у якіх сферах выкарыстоўваюцца тэхналогіі віртуальнай рэальнасці. Як правіла, гэта не толькі індустрыя камп’ютарных гульняў і забаў, а таксама медыцына, гандаль, прамысловасць.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусы змогуць
прыняць удзел у VR-рэканструкцыі ў Брэсцкай крэпасці