Як зрабіць інфаграфіку больш эфектыўнай, расказаў эксперт SputnikPro
12:40 25.01.2023 (абноўлена: 13:04 25.01.2023)
© Sputnik / Дмитрий МарковЯўген Тарасенка праводзіць майстар-клас SputnikPro: што такое эфектыўная інфаграфіка і як яе стварыць
![Яўген Тарасенка праводзіць майстар-клас SputnikPro: што такое эфектыўная інфаграфіка і як яе стварыць Яўген Тарасенка праводзіць майстар-клас SputnikPro: што такое эфектыўная інфаграфіка і як яе стварыць - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/19/1071555274_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_7bbdf701786b390abc3eac18c8cca421.jpg)
© Sputnik / Дмитрий Марков
Падпісацца
Калі зрабіць інфаграфіку прасцейшай, то людзі хутчэй зразумеюць тэму і закладзены сэнс.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Існуе мноства варыянтаў, як можна прэзентаваць інфаграфіку, паведаміў падчас майстар-класа "Эфектыўная інфаграфіка: Сэнс + Дызайн + Кантэкст" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik вядучы дызайнер медыягрупы "Россия сегодня" Яўген Тарасенка.
Гаворачы аб розных варыянтах інфаграфікі, эксперт адзначыў, што некаторыя з іх успрымаюцца людзьмі хутка і проста.
"Калі мы хочам перадаць нейкую думку з дапамогай інфаграфікі, важна ўлічваць, што можна рознымі спосабамі закласці ў інфаграфіку нейкае кадзіраванне. Але і людзі будуць па-рознаму яе ўспрымаць", - адзначыў ён.
© Sputnik / Дмитрий МарковЯўген Тарасенка праводзіць майстар-клас SputnikPro: што такое эфектыўная інфаграфіка і як яе стварыць
![Евгений Тарасенко проводит мастер-класс SputnikPro: что такое эффективная инфографика и как ее создать Евгений Тарасенко проводит мастер-класс SputnikPro: что такое эффективная инфографика и как ее создать - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/19/1071555401_0:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_5890fb0be47779e4a61b25fce5641b0b.jpg)
Яўген Тарасенка праводзіць майстар-клас SputnikPro: што такое эфектыўная інфаграфіка і як яе стварыць
© Sputnik / Дмитрий Марков
Так, калі зрабіць гэта ў больш спрошчаным варыянце, то людзі хутчэй зразумеюць тэму і закладзеныя ў інфаграфіку сэнсы.
"А калі выкарыстоўваць складанае кадзіраванне, то, дапусцім, для шырокай мэтавай катэгорыі гэта будзе складана, чалавек хутчэй за ўсё не зразумее, што вы хочаце сказаць і перагарне. Гэта значыць інфаграфіка яму не будзе цікавай, нягледзячы нават на тое, што вы, напрыклад, выкарыстоўвалі нейкія візуальныя ваў-эфекты. Чалавек проста не стане марнаваць час на тое, каб разабрацца ў вашых рэбусах", - растлумачыў Яўген Тарасенка.
Што такое SputnikPro
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджэраў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Чамаданава: SputnikPro – ідэальная пляцоўка для падрыхтоўкі блогераў
SputnikPro: у чым перавага кароткіх відэа для блогераў?
Эксперт назваў сакрэт раскруткі Telegram-канала