Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Улады Францыі дазволілі правесці акцыю "Бессмертный полк" – пасол Расіі

© Sputnik / Ирина Калашникова / Перайсці ў медыябанкУдзельнікі маршу "Бессмертный полк" ускладаюць кветкі да помніка на могілках Пер-Лашэз у Парыжы
Удзельнікі маршу Бессмертный полк ускладаюць кветкі да помніка на могілках Пер-Лашэз у Парыжы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2023
Падпісацца
У мінулым годзе акцыя "Бессмертный полк" у Парыжы абмежавалася шэсцем па могілках Пер-Лашэз.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Французскія ўлады далі дазвол на правядзенне акцыі "Бессмертный полк" у традыцыйным фармаце, яна пройдзе 8 мая, пра гэта паведаміў пасол Расійскай Федэрацыі ў Парыжы Аляксей Мяшкоў.
Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Расіі ў Францыі 5 мая ўсклаў вянкі да помніка рускім удзельнікам руху Супраціўлення на могілках Пер-Лашэз у Парыжы. Акцыя была прымеркавана да Дня Перамогі 9 мая.

"Нашы суайчыннікі будуць праводзіць акцыю "Бессмертный полк" разам з некаторымі французскімі НДА", - прыводзіць словы расійскага пасла РІА Навіны.

Пасол растлумачыў, што дазволена прайсці з плошчы Рэспублікі да помніка рускім удзельнікам руху Супраціўлення, устаноўленым на могілках Пер-Лашэз.

"Бессмертный полк"

Падчас шэсця "Бессмертный полк" удзельнікі мерапрыемства нясуць фатаграфіі сваякоў або блізкіх людзей, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як правіла, "Бессмертный полк" праводзіцца 9 мая, але ў некаторых краінах такія акцыі праходзяць і на некалькі дзён раней.
Гэта некамерцыйная, непалітычная і недзяржаўная грамадзянская ініцыятыва, удзел у акцыі добраахвотны.
Асаблівую папулярнасць акцыя пачала набіраць у 2015 годзе, калі была ўключана ў федэральную праграму падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі. Менавіта 9 мая 2015 года шэсце ўпершыню прайшло па вуліцах Масквы і Краснай плошчы. На чале калоны ішоў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з партрэтам свайго бацькі-франтавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Не дазволім украсці нашу Перамогу
Стартавала міжнародная акцыя "Окна Победы"
Вечар-канцэрт напярэдадні дня Перамогі прайшоў у Мінску
Стужка навiн
0