https://bel.sputnik.by/20230515/da-racho-nakont-ukusu-klyashcha-zvyarnulasya--3-razy-bolsh-lyudzey-chym-u-2022-m-1075517856.html
Да ўрачоў наконт укусу кляшча звярнулася ў 3 разы больш людзей, чым у 2022-м
Да ўрачоў наконт укусу кляшча звярнулася ў 3 разы больш людзей, чым у 2022-м
Sputnik Беларусь
Клешчавую інфекцыю можна атрымаць не толькі праз укус, але і выпіўшы сырога казінага малака. У 2022 годзе было зафіксавана 19 такіх выпадкаў. 15.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-15T16:26+0300
2023-05-15T16:26+0300
2023-05-15T16:26+0300
грамадства
захворванне
клешч
здароўе
урач
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101552/06/1015520627_0:215:3010:1908_1920x0_80_0_0_15efcc6aca121f8b19544b52e963a90c.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. У мінулым годзе каля 70% выпадкаў клешчавога энцэфаліту выяўлена ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, расказала ўрач-энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова на прэс-канферэнцыі "Прафілактыка вострых інфекцыйных захворванняў у летні перыяд. Клешчавыя інфекцыі і захворванне адром".Яна таксама адзначыла, што ў 2022 годзе колькасць выпадкаў клешчавых інфекцый вырасла больш як у два разы, і гэта выклікае пэўную насцярожанасць.Аднак, паводле слоў спецыяліста, у гэтым годзе па дапамогу да ўрачоў наконт укусу кляшча звярнулася ў тры разы больш людзей, чым у мінулым.Яна таксама звярнула ўвагу, што інфекцыю можна атрымаць не толькі праз укус, але і выпіўшы сырога казінага малака. У 2022 годзе было зафіксавана 19 такіх выпадкаў.Распавяла ўрач і пра тых, хто мае права на бясплатную вакцыну ад клешчавога энцэфаліту: гэта супрацоўнікі нацыянальнага парку "Белавежская пушча" і Бярэзінскага біясфернага запаведніка, а таксама тыя, хто выязджае ў Расію ў эндэмічныя рэгіёны. А ад хваробы Лайма пакуль што вакцыны ў Беларусі няма.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101552/06/1015520627_279:0:3010:2048_1920x0_80_0_0_2988c7ce9179aa1cd0d4ceca90600b6c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, захворванне, клешч, здароўе, урач, у беларусі, беларусь, навіны
грамадства, захворванне, клешч, здароўе, урач, у беларусі, беларусь, навіны
Да ўрачоў наконт укусу кляшча звярнулася ў 3 разы больш людзей, чым у 2022-м
Клешчавую інфекцыю можна атрымаць не толькі праз укус, але і выпіўшы сырога казінага малака. У 2022 годзе было зафіксавана 19 такіх выпадкаў.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. У мінулым годзе каля 70% выпадкаў клешчавога энцэфаліту выяўлена ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, расказала ўрач-энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова на прэс-канферэнцыі "Прафілактыка вострых інфекцыйных захворванняў у летні перыяд. Клешчавыя інфекцыі і захворванне адром".
Яна таксама адзначыла, што ў 2022 годзе колькасць выпадкаў клешчавых інфекцый вырасла больш як у два разы, і гэта выклікае пэўную насцярожанасць.
"Што тычыцца гэтага сезона, захворванне знаходзіцца ў межах той лічбы, што і за аналагічны перыяд мінулага года. За 4 месяцы выяўлена толькі 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў хваробы Лайма", - расказала Святлана Яшкова.
Аднак, паводле слоў спецыяліста, у гэтым годзе па дапамогу да ўрачоў наконт укусу кляшча звярнулася ў тры разы больш людзей, чым у мінулым.
Яна таксама звярнула ўвагу, што інфекцыю можна атрымаць не толькі праз укус, але і выпіўшы сырога казінага малака. У 2022 годзе было зафіксавана 19 такіх выпадкаў.
Распавяла ўрач і пра тых, хто мае права на бясплатную вакцыну ад клешчавога энцэфаліту: гэта супрацоўнікі нацыянальнага парку "Белавежская пушча" і Бярэзінскага біясфернага запаведніка, а таксама тыя, хто выязджае ў Расію ў эндэмічныя рэгіёны. А ад хваробы Лайма пакуль што вакцыны ў Беларусі няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Што рабіць, калі ўкусіў клешч - рэкамендацыі інфекцыяніста