Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пасол Беларусі патлумачыў, калі Масква здыме абмежаванні ў гандлі з Мінскам

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой
Кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2023
Падпісацца
Ва ўрад Расіі будзе перададзены пералік па некаторых таварных пазіцыях, па пастаўках якіх захоўваюцца пэўныя абмежаванні.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Расійскі бок гатоў у бліжэйшы час зняць абмежаванні яшчэ па асобных пазіцыях у гандлі з Беларуссю, паведаміў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой.
Паводле слоў дыпламата, на нядаўняй сустрэчы з расійскім віцэ-прэм’ерам і міністрам прамысловасці і гандлю Дзянісам Мантуравым абмяркоўвалася абарона агульнага рынку Саюзнай дзяржавы. Як адзначыў Крутой, да гэтага часу адбываецца "паралельны імпарт і дэмпінг трэціх краін".
У выніку бакі дамовіліся, што ў бліжэйшы час ва ўрад Расіі будзе перададзены пералік яшчэ па некаторых таварных пазіцыях, па пастаўках якіх захоўваюцца пэўныя абмежаванні. Як растлумачыў пасол Беларусі, гэтыя абмежаванні маюць або лакальны характар, або на ўзроўні нарматыўных актаў урада.
"Расійскі бок выказаў гатоўнасць гэтыя абмежаванні ў бліжэйшы час зняць, калі яны ёсць", - заявіў Крутой у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што для Беларусі ў гэтым плане вельмі важна машынабудаванне.
"Безумоўна, мы хочам захаваць хаця б долі нашых прадпрыемстваў па пастаўках у Расіі", - дадаў кіраўнік пасольства.

Планы – нарасціць экспарт

Акрамя таго, Крутой лічыць Урал, Сібір і Далёкі Усход вельмі важнымі рэгіёнамі з пункту гледжання паставак беларускага экспарту, дзе дастаткова высокі попыт на прадукцыю беларускай вытворчасці.
"Сёння Урал, Сібір і Далёкі Усход больш перспектыўныя, чым паўночна-заходняя зона, якая знаходзіцца на адлегласці да тысячы кіламетраў. І апошнія візіты ў рэгіёны Сібіры гэта паказваюць", - дадаў ён.
Паводле слоў пасла, зараз неабходна выбудаваць неабходную для паставак лагістыку, а таксама пастарацца адкрыць прамыя рэйсы, каб забяспечыць сувязь паміж бізнесам дзвюх краін. Дыпламат адзначыў, што ёсць запыты на будаўнічую прадукцыю і на паслугі беларускіх будаўнікоў.
"На Далёкі Усход трэба заходзіць больш актыўна", - лічыць Крутой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларуска-расійскі дзелавы форум пройдзе ў Екацярынбургу ў ліпені
Беларусь нацэлена на трывалыя адносіны з Іркуцкай вобласцю – Галоўчанка
Беларуская выстава на "Иннопроме" зойме 3 тыс кв метраў – Галоўчанка
Стужка навiн
0