https://bel.sputnik.by/20230520/belaruskaya-platsezhnaya-sstema-rastse-na-fone-sanktsyy--natsbank-1075551142.html
Беларуская плацежная сістэма расце на фоне санкцый – Нацбанк
Беларуская плацежная сістэма расце на фоне санкцый – Нацбанк
Sputnik Беларусь
Доля аперацый па новым відзе электронных кашалькоў Белкарт Pay пакуль яшчэ ніжэй, чым у замежных канкурэнтаў, але колькасць карыстальнікаў хутка павялічваецца. 20.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-20T10:46+0300
2023-05-20T10:46+0300
2023-05-20T10:46+0300
эканоміка
грамадства
банк
нацыянальны банк
плацёжная карта
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102882/71/1028827188_0:76:1200:751_1920x0_80_0_0_d70a52a0741242672b39f337d65bd948.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. З моманту запуску дзяржаўны плацежны сэрвіс Белкарт Pay вырас у сем разоў па колькасці транзакцый, паведамляецца ў свежым нумары "Банкаўскага весніка", афіцыйнага выдання Нацбанка Беларусі.Электронныя кашалькі Белкарт Pay сталі даступны карыстальнікам са жніўня 2022 года.У першы месяц абарот аперацый быў крыху большы за 500 тыс рублёў, а па выніках сакавіка 2023-га – ужо на ўзроўні 4 млн.Колькасць аперацый у жніўні мінулага года склала прыкладна 50 тыс, а ў сакавіку гэтага – больш за 300 тыс.Рост адбываецца на фоне санкцый, якія абмежавалі ў Беларусі выкарыстанне такіх кашалькоў, як Samsung Pay, Apple Pay. Менавіта абмежаванні сталі адной з прычын хуткага ўкаранення Белкарт Pay.Па аналогіі з замежнымі сістэмамі гэты сэрвіс дазваляе плаціць з дапамогай смартфонаў і іншых гаджэтаў.Паводле апошніх звестак, з беларускім кашальком працуюць больш за дзесяць банкаў, у тым ліку чатыры дзяржаўныя і два банкі, якія кантралююцца ўладамі Расіі. Ёсць таксама адзін банк са швейцарскім капіталам. Па даных Нацбанка, з новым сэрвісам працуюць практычна ўсе сістэмна значныя банкі.Колькасць карыстальнікаў беларускага кашалька – каля 55,3 тыс (у жніўні 2020-га было каля 16,6 тыс). Сярод іх 81% – актыўныя месячныя карыстальнікі. Актыўных штодзённых пакуль што толькі 15%.Таксама доля Белкарт Pay у агульным аб’ёме аперацый з электроннымі кашалькамі яшчэ невялікая – 5,8%. Лідарам застаецца Apple Pay – 74,4%. На другім месцы Samsung Pay – 15,5%. Доля Кашалёк Pay (Swoo Pay), які звязаны з адным з буйных банкаў Грузіі, – 4,1%. Пры гэтым першапачаткова з-за санкцый у Беларусі падала актыўнасць выкарыстання электронных кашалькоў.Як адзначаюць эксперты "Банкаўскага весніка", зараз актыўнасць аднаўляецца, у тым ліку дзякуючы Белкарт Pay.Рост "Белкарт"Сэрвіс з’яўляецца часткай сістэмы "Белкарт", якая зараз дамінуе ў Беларусі па плацяжах картамі. Яе доля – 60,2%. У абарачэнні знаходзіцца больш за 5,5 млн карт.На пачатак мінулага года іх было каля 3,5 млн. У чэрвені 2022-га – ужо 4,5 млн.Эмісія Visa, MasterCard на гэтым фоне ўпала. У 2021 годзе ў Беларусі было выпушчана 766 тыс картак Visa і 177 тыс – MasterCard.Па выніках мінулага года Нацбанк не стаў публікаваць дэталізаваную статыстыку. Але рэгулятар паведаміў, што ў цэлым у краіне ў 2022-м эмітавана 578 тыс штук карт замежных сістэм, а гэта значна менш за паказчыкі, якія раней у Беларусі мела толькі адна Visa.Адна з прычын росту папулярнасці "Белкарт" у тым, што яна спалучана з расійскай сістэмай "МИР". З-за санкцый трымальнікі карт Visa і MasterCard шэрага беларускіх банкаў сутыкнуліся з тым, што не могуць карыстацца імі ў Расіі. Таму яны перайшлі на "Белкарт".Раней ЗАТ "Белкарт" было асобнай кампаніяй пад кантролем дзяржавы. У 2020-м яе далучылі да ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", дзе прамая дзяржаўная доля, паводле апошніх звестак, перавышае 38%. Таксама акцыямі гэтай кампаніі валодаюць дзяржбанкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102882/71/1028827188_111:0:1200:817_1920x0_80_0_0_db269e324535be4aea57e1cb361baed7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, грамадства, банк, нацыянальны банк, плацёжная карта, у беларусі, беларусь, навіны
эканоміка, грамадства, банк, нацыянальны банк, плацёжная карта, у беларусі, беларусь, навіны
Беларуская плацежная сістэма расце на фоне санкцый – Нацбанк
Доля аперацый па новым відзе электронных кашалькоў Белкарт Pay пакуль яшчэ ніжэй, чым у замежных канкурэнтаў, але колькасць карыстальнікаў хутка павялічваецца.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. З моманту запуску дзяржаўны плацежны сэрвіс Белкарт Pay вырас у сем разоў па колькасці транзакцый, паведамляецца ў свежым нумары "Банкаўскага весніка", афіцыйнага выдання Нацбанка Беларусі.
Электронныя кашалькі Белкарт Pay сталі даступны карыстальнікам са жніўня 2022 года.
У першы месяц абарот аперацый быў крыху большы за 500 тыс рублёў, а па выніках сакавіка 2023-га – ужо на ўзроўні 4 млн.
Колькасць аперацый у жніўні мінулага года склала прыкладна 50 тыс, а ў сакавіку гэтага – больш за 300 тыс.
Рост адбываецца на фоне санкцый, якія абмежавалі ў Беларусі выкарыстанне такіх кашалькоў, як Samsung Pay, Apple Pay. Менавіта абмежаванні сталі адной з прычын хуткага ўкаранення Белкарт Pay.
Па аналогіі з замежнымі сістэмамі гэты сэрвіс дазваляе плаціць з дапамогай смартфонаў і іншых гаджэтаў.
Паводле апошніх звестак, з беларускім кашальком працуюць больш за дзесяць банкаў, у тым ліку чатыры дзяржаўныя і два банкі, якія кантралююцца ўладамі Расіі. Ёсць таксама адзін банк са швейцарскім капіталам. Па даных Нацбанка, з новым сэрвісам працуюць практычна ўсе сістэмна значныя банкі.
Колькасць карыстальнікаў беларускага кашалька – каля 55,3 тыс (у жніўні 2020-га было каля 16,6 тыс). Сярод іх 81% – актыўныя месячныя карыстальнікі. Актыўных штодзённых пакуль што толькі 15%.
Таксама доля Белкарт Pay у агульным аб’ёме аперацый з электроннымі кашалькамі яшчэ невялікая – 5,8%. Лідарам застаецца Apple Pay – 74,4%. На другім месцы Samsung Pay – 15,5%. Доля Кашалёк Pay (Swoo Pay), які звязаны з адным з буйных банкаў Грузіі, – 4,1%. Пры гэтым першапачаткова з-за санкцый у Беларусі падала актыўнасць выкарыстання электронных кашалькоў.
Як адзначаюць эксперты "Банкаўскага весніка", зараз актыўнасць аднаўляецца, у тым ліку дзякуючы Белкарт Pay.
Сэрвіс з’яўляецца часткай сістэмы "Белкарт", якая зараз дамінуе ў Беларусі па плацяжах картамі. Яе доля – 60,2%. У абарачэнні знаходзіцца больш за 5,5 млн карт.
На пачатак мінулага года іх было каля 3,5 млн. У чэрвені 2022-га – ужо 4,5 млн.
Эмісія Visa, MasterCard на гэтым фоне ўпала. У 2021 годзе ў Беларусі было выпушчана 766 тыс картак Visa і 177 тыс – MasterCard.
Па выніках мінулага года Нацбанк не стаў публікаваць дэталізаваную статыстыку. Але рэгулятар паведаміў, што ў цэлым у краіне ў 2022-м эмітавана 578 тыс штук карт замежных сістэм, а гэта значна менш за паказчыкі, якія раней у Беларусі мела толькі адна Visa.
Адна з прычын росту папулярнасці "Белкарт" у тым, што яна спалучана з расійскай сістэмай "МИР". З-за санкцый трымальнікі карт Visa і MasterCard шэрага беларускіх банкаў сутыкнуліся з тым, што не могуць карыстацца імі ў Расіі. Таму яны перайшлі на "Белкарт".
Раней ЗАТ "Белкарт" было асобнай кампаніяй пад кантролем дзяржавы. У 2020-м яе далучылі да ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", дзе прамая дзяржаўная доля, паводле апошніх звестак, перавышае 38%. Таксама акцыямі гэтай кампаніі валодаюць дзяржбанкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Сістэмы "Белкарт" і "Мир"
поўнасцю інтэгравалі