https://bel.sputnik.by/20230527/shto-paglyadzets-na-mzhnarodnay-vystave-vyasna--gomel--vdea-1076010345.html
Што паглядзець на Міжнароднай выставе "Вясна ў Гомелі" – відэа
Што паглядзець на Міжнароднай выставе "Вясна ў Гомелі" – відэа
Sputnik Беларусь
Удзел у найбуйнейшай рэгіянальнай выставе Беларусі пацвердзілі дэлегацыі з 15 краін. Расія прадстаўлена 10 рэгіёнамі. Глядзіце на відэа Sputnik, як развіваюць... 27.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-27T11:59+0300
2023-05-27T11:59+0300
2023-05-27T12:04+0300
відэа
відэа
гомель
выстава
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1b/1076009023_0:154:3092:1893_1920x0_80_0_0_5b6a4155e17057e998849b19a3cc8b0b.jpg
Для Гомеля гэта значная міжнародная падзея. Нядзіўна, што на працягу некалькіх дзён, пакуль ідзе выстава, да стэндаў з імпартнай і айчыннай прадукцыяй у Палацы лёгкай атлетыкі не прабіцца.Шматлюдна каля прадстаўнікоў "Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната". Усім не церпіцца паспрабаваць навінку – мяккае марожанае. Фрызеры для прыгатавання айчыннай прысмакі будуць устаноўлены ў аб’ектах гандлю і на аўтазапраўках рэспублікі.Непадалёк раскладзены, на першы погляд, звычайныя накаленнікі, гетры і чахлы для гаджэтаў. Унікальнымі вырабы робіць вугляродная тканіна. "Яна адбівае электрамагнітнае выпраменьванне, і за кошт гэтага нельга праслухаць тэлефон і адсачыць яго месцазнаходжанне", - дзеліцца ўдзельнік выставы ад "СветлагорскХімвалакно" Марыя Максіменка.Атрымалі поспех і беларускія пчаляры. Яны прапануюць засыпаць і прачынацца разам з пчоламі ў спецыяльных апідоміках (сон на вуллях). На выставу прывезены сапраўдныя пчолы і мёд са смакам журавін.Расіяне на выставе прасоўваюць паслугі турызму, нахвальваюць свае футляры-матрошкі ў этнічным стылі і расказваюць пра апошнія дасягненні навукі і тэхнікі. У сваю чаргу прадстаўнікі Пасольства рэспублікі В’етнам у Беларусі не паспяваюць разлічваць пакупнікоў экзатычных прадуктаў. З іх слоў, больш за ўсё беларусы любяць в’етнамскую гарбату і каву, а таксама натуральныя жэлейныя цукеркі.Сем’і вабіць стэнд з распрацоўкамі дзіцячага тэхнапарку. Каля дрона, які стварыў 16-гадовы беларускі школьнік, робяць сэлфі і цікавяцца, ці з’явіцца айчынны дрон для дачнікаў у продажы. "Цяпер вядуцца перагаворы і пошук інвестараў. Калі ўсё атрымаецца, то каштаваць такі дачны памочнік будзе ў раёне 150 у.е.", - адказваюць ім.Ажыўлена і на вуліцы – там разгарнулася пляцоўка для рамеснікаў. "Вось гэта вярэнька царскага перыяду, у такіх сумках з бяросты і скуры насілі ежу сяляне", - дэманструе рарытэт умелец са Столінскага раёна Міхаіл Дарошка і ашаламляе інфармацыяй, што сучасныя масквічы ходзяць да гэтага часу ў лапцях. Паводле яго слоў, лапці заказваюць для лазні, зручна ў іх ездзіць і на аўто.Выстава працягне сваю працу да 28 мая і завершыцца ўзнагароджваннем удзельнікаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1b/1076009023_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_9302543f963fa0a7678fb7a9dbe30ff4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, гомель, выстава, грамадства, у беларусі, беларусь, видео
відэа, гомель, выстава, грамадства, у беларусі, беларусь, видео
Што паглядзець на Міжнароднай выставе "Вясна ў Гомелі" – відэа
11:59 27.05.2023 (абноўлена: 12:04 27.05.2023) Эксклюзіў
Удзел у найбуйнейшай рэгіянальнай выставе Беларусі пацвердзілі дэлегацыі з 15 краін. Расія прадстаўлена 10 рэгіёнамі. Глядзіце на відэа Sputnik, як развіваюць у Беларусі пчалярства і глушаць сігнал мабільнага тэлефона ўнікальным чахлом.
Для Гомеля гэта значная міжнародная падзея. Нядзіўна, што на працягу некалькіх дзён, пакуль ідзе выстава, да стэндаў з імпартнай і айчыннай прадукцыяй у Палацы лёгкай атлетыкі не прабіцца.
Шматлюдна каля прадстаўнікоў "Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната". Усім не церпіцца паспрабаваць навінку – мяккае марожанае. Фрызеры для прыгатавання айчыннай прысмакі будуць устаноўлены ў аб’ектах гандлю і на аўтазапраўках рэспублікі.
Непадалёк раскладзены, на першы погляд, звычайныя накаленнікі, гетры і чахлы для гаджэтаў. Унікальнымі вырабы робіць вугляродная тканіна. "Яна адбівае электрамагнітнае выпраменьванне, і за кошт гэтага нельга праслухаць тэлефон і адсачыць яго месцазнаходжанне", - дзеліцца ўдзельнік выставы ад "СветлагорскХімвалакно" Марыя Максіменка.
Атрымалі поспех і беларускія пчаляры. Яны прапануюць засыпаць і прачынацца разам з пчоламі ў спецыяльных апідоміках (сон на вуллях). На выставу прывезены сапраўдныя пчолы і мёд са смакам журавін.
"У нас ёсць лабараторыя, дзе мы самі выводзім пчол. Турыстам вельмі падабаюцца нашы апідомікі. Усярэдзіне іх лежакі, а ўнізе – пчолы, абгароджаныя спецыяльнай сеткай са свабодным доступам вонкі. Пакуль пчолы лятаюць па сваіх справах, вы ляжыце і дыхаеце ўсім вуллевым паветрам: улоўліваеце пахі пылку, нектару. Такая тэрапія эфектыўна пры лёгачных захворваннях і астме", - падзялілася з карэспандэнтам Sputnik кіраўнік прыватнай сацыяльна-экалагічнай установы "АпіМір" Наталля Васько.
Расіяне на выставе прасоўваюць паслугі турызму, нахвальваюць свае футляры-матрошкі ў этнічным стылі і расказваюць пра апошнія дасягненні навукі і тэхнікі. У сваю чаргу прадстаўнікі Пасольства рэспублікі В’етнам у Беларусі не паспяваюць разлічваць пакупнікоў экзатычных прадуктаў. З іх слоў, больш за ўсё беларусы любяць в’етнамскую гарбату і каву, а таксама натуральныя жэлейныя цукеркі.
Сем’і вабіць стэнд з распрацоўкамі дзіцячага тэхнапарку. Каля дрона, які стварыў 16-гадовы беларускі школьнік, робяць сэлфі і цікавяцца, ці з’явіцца айчынны дрон для дачнікаў у продажы. "Цяпер вядуцца перагаворы і пошук інвестараў. Калі ўсё атрымаецца, то каштаваць такі дачны памочнік будзе ў раёне 150 у.е.", - адказваюць ім.
Ажыўлена і на вуліцы – там разгарнулася пляцоўка для рамеснікаў. "Вось гэта вярэнька царскага перыяду, у такіх сумках з бяросты і скуры насілі ежу сяляне", - дэманструе рарытэт умелец са Столінскага раёна Міхаіл Дарошка і ашаламляе інфармацыяй, што сучасныя масквічы ходзяць да гэтага часу ў лапцях. Паводле яго слоў, лапці заказваюць для лазні, зручна ў іх ездзіць і на аўто.
Выстава працягне сваю працу да 28 мая і завершыцца ўзнагароджваннем удзельнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Нафта сярэднявечча: як на Беларусі
адраджаюць бортнае пчалярстваНастолькі суровыя: чэлябінскія сталявары
зрабілі кактус з чыгуну