Яшчэ бліжэй да грамадзян: Лукашэнка змяніў Дырэктыву аб рабоце дзяржорганаў

© Sputnik / Владимир ФедоренкоЧыноўнік, архіўнае фота
Чыноўнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2023
Падпісацца
Згодна са змененай дырэктывай дзяржорганы, у прыватнасці, павінны стаць больш даступнымі для насельніцтва з улікам рэжыму працоўнага дня людзей і выключыць пераадрасацыю прыняцця рашэнняў на вышэйшы ўзровень, калі пытанне ўваходзіць у іх кампетэнцыю.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №172 аб змяненні Дырэктывы №2 ад 27 снежня 2006 года "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва", паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
"Указ накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных структур з грамадзянамі і суб’ектамі гаспадарання, ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем, якія хвалююць насельніцтва, якасці забеспячэння жыццядзейнасці грамадзян, адкрытасці дзяржаўных органаў", - растлумачылі ў прэс-службе.
У прыватнасці, адзначылі там, новая рэдакцыя Дырэктывы прадугледжвае:
спрашчэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння і ўнутранай работы дзяржорганаў шляхам адмовы ад залішніх справаздач і іншых дакументаў, якія маюць фармальны характар;
узмацненне прафілактычнай дзейнасці кантралюючых органаў;
патрабаванне да кіраўнікоў дзяржструктур выключыць выпадкі перадачы прыняцця рашэнняў і ўзгаднення пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю, на вышэйшы ўзровень;
павышэнне даступнасці звароту ў органы ўлады з улікам рэжыму працоўнага дня працуючага насельніцтва;
стварэнне ўмоў для звароту грамадзян па аказанні важнейшых паслуг у электроннай форме.

Інфарматызацыя і акаўнты ў сацсетках

Таксама новай рэдакцыяй Дырэктывы №2 прадугледжана развіццё інфарматызацыі ў рабоце дзяржорганаў з насельніцтвам, у тым ліку максімальнае выкарыстанне магчымасцей інфармацыйных сістэм і інтэрнэт-рэсурсаў.
Дзяржструктуры павінны будуць весці афіцыйныя акаўнты ў сацсетках. Пры гэтым яны абавязаны гарантаваць інфармацыйную бяспеку.
Акрамя таго, у Дырэктыве ўказана на неабходнасць ахапіць людзей, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, паслугамі сотавай сувязі і забяспечыць ім шырокапалосны доступ да Інтэрнэту.
У прэс-службе падкрэслілі, што ў мэтах скарачэння і спрашчэння адміністрацыйных працэдур на пастаяннай аснове будзе праводзіцца іх інвентарызацыя. Таксама працягнецца максімальная кансалідацыя працэдур у адным месцы – у службе "адно акно".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Новы мэр прызначаны ў Гродне – гэта былы міністр ЖКГ
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Дзяржпагранкамітэта – што пра яго вядома
Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера
Стужка навiн
0