https://bel.sputnik.by/20230621/kolkasts-zagnulykh-z-za-razburennya-kakhoskay-ges-pavyalchylasya-1076797543.html
Колькасць загінулых з-за разбурэння Кахоўскай ГЭС павялічылася
Колькасць загінулых з-за разбурэння Кахоўскай ГЭС павялічылася
Sputnik Беларусь
Новая Кахоўка паступова выходзіць з рэжыму надзвычайнай сітуацыі па паводцы, у Алёшкінскай акрузе вада амаль сышла. 21.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-21T09:23+0300
2023-06-21T09:23+0300
2023-06-21T09:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
кахоўская гэс
расія
бяспека
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/15/1076796321_0:268:2935:1919_1920x0_80_0_0_9ddbb57ff7c0c39d1e764c94f41ec112.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Колькасць загінулых у выніку разбурэння Кахоўскай ГЭС і падтаплення тэрыторый у Херсонскай вобласці вырасла да 41, паведаміў кіраўнік урада гэтага рэгіёна Андрэй Аляксеенка.Разам з тым, паводле слоў Аляксеенкі, Новая Кахоўка паступова выходзіць з рэжыму НС па паводцы. Так, у Алёшкінскай акрузе вада амаль сышла, але населеныя пункты Галапрыстанскай акругі яшчэ застаюцца падтопленыя.Старшыня ўрада вобласці таксама паведаміў, што ад небяспечных інфекцый прышчапіліся ўжо тры з паловай тысячы чалавек, а выплаты па дзесяць тысяч расійскіх рублёў атрымалі больш за дзве тысячы пацярпелых.Што здарылася з ГЭСУ ноч з 5 на 6 чэрвеня ўкраінскія сілы нанеслі ўдары па Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Мяркуецца, што агонь вёўся з ракетнай сістэмы залпавага агню "Ольха". Частка ГЭС разбурылася, з-за чаго пачаліся затапленні найбліжэйшых тэрыторый.Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, каментуючы медыйнае суправаджэнне атакі на электрастанцыю, заявіў, што УСУ абстралялі яе для адцягнення ўвагі ад няўдалага контрнаступлення.Сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалай Патрушаў назваў падрыў плаціны Кахоўскай ГЭС спланаванай акцыяй кіеўскага рэжыму, падкрэсліўшы, што яе ўжо больш за год абстрэльвалі баевікі УСУ.Паводка закранула прыкладна 600 дамоў у пяці населеных пунктах. У цэлым жа ў зоне падтаплення знаходзяцца 14 населеных пунктаў з насельніцтвам больш за 22 тысячы чалавек. Пад ваду пайшлі і некаторыя астравы на Дняпры.Мясцовыя ўлады выдзелілі транспарт для эвакуацыі людзей. Былі арганізаваны пункты часовага размяшчэння з гарачым харчаваннем. Па факце здарэння Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу аб тэракце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/15/1076796321_204:0:2935:2048_1920x0_80_0_0_247c08354832fafd15a8f905ac954bed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, кахоўская гэс, расія, бяспека, грамадства, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, кахоўская гэс, расія, бяспека, грамадства, навіны
Колькасць загінулых з-за разбурэння Кахоўскай ГЭС павялічылася
Новая Кахоўка паступова выходзіць з рэжыму надзвычайнай сітуацыі па паводцы, у Алёшкінскай акрузе вада амаль сышла.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Колькасць загінулых у выніку разбурэння Кахоўскай ГЭС і падтаплення тэрыторый у Херсонскай вобласці вырасла да 41, паведаміў кіраўнік урада гэтага рэгіёна Андрэй Аляксеенка.
"Сітуацыя на раніцу 21 чэрвеня. На жаль, колькасць загінулых вырасла да 41 чалавека", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Разам з тым, паводле слоў Аляксеенкі, Новая Кахоўка паступова выходзіць з рэжыму НС па паводцы. Так, у Алёшкінскай акрузе вада амаль сышла, але населеныя пункты Галапрыстанскай акругі яшчэ застаюцца падтопленыя.
Старшыня ўрада вобласці таксама паведаміў, што ад небяспечных інфекцый прышчапіліся ўжо тры з паловай тысячы чалавек, а выплаты па дзесяць тысяч расійскіх рублёў атрымалі больш за дзве тысячы пацярпелых.
У ноч з 5 на 6 чэрвеня ўкраінскія сілы нанеслі ўдары па Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Мяркуецца, што агонь вёўся з ракетнай сістэмы залпавага агню "Ольха". Частка ГЭС разбурылася, з-за чаго пачаліся затапленні найбліжэйшых тэрыторый.
Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, каментуючы медыйнае суправаджэнне атакі на электрастанцыю, заявіў, што УСУ абстралялі яе для адцягнення ўвагі ад няўдалага контрнаступлення.
Сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалай Патрушаў назваў падрыў плаціны Кахоўскай ГЭС спланаванай акцыяй кіеўскага рэжыму, падкрэсліўшы, што яе ўжо больш за год абстрэльвалі баевікі УСУ.
Паводка закранула прыкладна 600 дамоў у пяці населеных пунктах. У цэлым жа ў зоне падтаплення знаходзяцца 14 населеных пунктаў з насельніцтвам больш за 22 тысячы чалавек. Пад ваду пайшлі і некаторыя астравы на Дняпры.
Мясцовыя ўлады выдзелілі транспарт для эвакуацыі людзей. Былі арганізаваны пункты часовага размяшчэння з гарачым харчаваннем. Па факце здарэння Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу аб тэракце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"