https://bel.sputnik.by/20230623/pase-vystupla-za-zabaronu-dzelu-atleta-belarus--ras--almpyadakh-1076868674.html
ПАСЕ выступіла за забарону ўдзелу атлетаў Беларусі і Расіі ў алімпіядах
ПАСЕ выступіла за забарону ўдзелу атлетаў Беларусі і Расіі ў алімпіядах
Sputnik Беларусь
Міжпарламенцкая арганізацыя настойвае, каб беларускіх і расійскіх спартсменаў не пускалі ні на алімпійскія, ні на паралімпійскія спаборніцтвы. 23.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-23T09:18+0300
2023-06-23T09:18+0300
2023-06-23T09:20+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
пасе
еўропа
у свеце
санкцыі
спорт
палітыка
спецаперацыя
навіны
расіяне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104151/33/1041513387_0:0:3381:1903_1920x0_80_0_0_e28935b6e0df56dfbf19cbfb7c24fcaa.jpg
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) з просьбай не здымаць забароны з атлетаў з Расіі і Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе ПАСЕ.Прычым ПАСЕ настойвае, каб атлетам забаранілі ездзіць і на алімпіяды, і на паралімпіяды, і на "іншыя важныя спартыўныя падзеі". Асамблея наўпрост звязвае сваю просьбу з падзеямі ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі.Ініцыятарам звароту ў МАК не падабаецца, што расіяне і беларусы могуць паехаць на спаборніцтвы ў статусе "нейтральных атлетаў". Прыхільнікі забароны лічаць, што "нейтральная" опцыя "не можа даць неабходных гарантый і не стане адказам, вартым каштоўнасцей чалавечай годнасці і міру, замацаваных у Алімпійскай хартыі".Пры гэтым у рэдакцыі Хартыі, якая дзейнічае з чэрвеня 2019 года, сказана, што "спартыўныя арганізацыі ўнутры Алімпійскага руху павінны выконваць палітычны нейтралітэт".Таксама ў дакуменце ёсць забарона дыскрымінацыі палітычнага характару.Раней у пачатку мая 2023 года прэзідэнт МАК Томас Бах заявіў, што робіцца ўсё магчымае для вяртання ў алімпійскі рух спартсменаў з расійскім і беларускім грамадзянствам.Спартыўныя санкцыіДля спартсменаў з Беларусі і Расіі закрылі шлях на міжнародныя старты ў сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай назвалі сітуацыю ва Украіне. Беларусы і расіяне не былі дапушчаны да ўдзелу ў Паралімпіядзе ў Пекіне-2022, а таксама да шэрага чэмпіянатаў свету і Еўропы.Праз год, у сакавіку 2023 года, выканкам МАК даў рэкамендацыю міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, але ў нейтральным статусе і толькі тых, хто не падтрымлівае СВА.Пры гэтым у якасці ўдзельнікаў сусветных і еўрапейскіх стартаў каманды па гульнявых відах з Беларусі і Расіі пакуль што не разглядаюцца. Таксама спартыўныя федэрацыі маюць права адмаўляць ва ўдзеле спартсменам, звязанымі з узброенымі сіламі і органамі бяспекі.Раней улады Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны заклікалі выканкам МАК перадумаць і даць рэкамендацыю не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104151/33/1041513387_549:0:3280:2048_1920x0_80_0_0_0f854c2ba8233473690e8b3c23825c7c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пасе, еўропа, у свеце, санкцыі, спорт, палітыка, спецаперацыя, навіны , расіяне, беларусы
пасе, еўропа, у свеце, санкцыі, спорт, палітыка, спецаперацыя, навіны , расіяне, беларусы
ПАСЕ выступіла за забарону ўдзелу атлетаў Беларусі і Расіі ў алімпіядах
09:18 23.06.2023 (абноўлена: 09:20 23.06.2023) Міжпарламенцкая арганізацыя настойвае, каб беларускіх і расійскіх спартсменаў не пускалі ні на алімпійскія, ні на паралімпійскія спаборніцтвы.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) з просьбай не здымаць забароны з атлетаў з Расіі і Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе ПАСЕ.
Прычым ПАСЕ настойвае, каб атлетам забаранілі ездзіць і на алімпіяды, і на паралімпіяды, і на "іншыя важныя спартыўныя падзеі". Асамблея наўпрост звязвае сваю просьбу з падзеямі ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Ініцыятарам звароту ў МАК не падабаецца, што расіяне і беларусы могуць паехаць на спаборніцтвы ў статусе "нейтральных атлетаў". Прыхільнікі забароны лічаць, што "нейтральная" опцыя "не можа даць неабходных гарантый і не стане адказам, вартым каштоўнасцей чалавечай годнасці і міру, замацаваных у Алімпійскай хартыі".
Пры гэтым у рэдакцыі Хартыі, якая дзейнічае з чэрвеня 2019 года, сказана, што "спартыўныя арганізацыі ўнутры Алімпійскага руху павінны выконваць палітычны нейтралітэт".
Таксама ў дакуменце ёсць забарона дыскрымінацыі палітычнага характару.
Раней у пачатку мая 2023 года прэзідэнт МАК Томас Бах заявіў, што робіцца ўсё магчымае для вяртання ў алімпійскі рух спартсменаў з расійскім і беларускім грамадзянствам.
Для спартсменаў з Беларусі і Расіі закрылі шлях на міжнародныя старты ў сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай назвалі сітуацыю ва Украіне. Беларусы і расіяне не былі дапушчаны да ўдзелу ў Паралімпіядзе ў Пекіне-2022, а таксама да шэрага чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Праз год, у сакавіку 2023 года, выканкам МАК даў рэкамендацыю міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, але ў нейтральным статусе і толькі тых, хто не падтрымлівае СВА.
Пры гэтым у якасці ўдзельнікаў сусветных і еўрапейскіх стартаў каманды па гульнявых відах з Беларусі і Расіі пакуль што не разглядаюцца. Таксама спартыўныя федэрацыі маюць права адмаўляць ва ўдзеле спартсменам, звязанымі з узброенымі сіламі і органамі бяспекі.
Раней улады Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны заклікалі выканкам МАК перадумаць і даць рэкамендацыю не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Стала вядома, колькі краін ужо
заявіліся на II Гульні СНД