Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія студэнты дапамаглі ў добраўпарадкаванні Брэсцкай крэпасці

© МИРЭА Расійскія студэнты-валанцёры праводзяць аўтапрабег па Беларусі
Расійскія студэнты-валанцёры праводзяць аўтапрабег па Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2023
Падпісацца
Студэнты-валанцёры з Расіі арганізавалі патрыятычны аўтапрабег, стартаваў ён у Маскве, а завяршыўся ў Брэсце.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Удзельнікі патрыятычнага аўтапрабегу з РТУ МІРЭА дапамаглі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, пра гэта паведамляецца на старонцы ўніверсітэта "ВКонтакте".
Студэнты прайшлі вялікі шлях і наведалі за час аўтапрабегу месцы бітваў Вялікай Айчыннай вайны, помнікі ахвярам нацызму ў Беларусі.
Наведалі яны мемарыяльны комплекс "Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці". А ў Магілёве валанцёры пазнаёміліся з гісторыяй "Буйніцкага поля". На гэтым месцы ў 1941 годе праходзіла лінія абароны і ішла барацьба за горад.
З’ездзілі студэнты Расійскага тэхналагічнага ўніверсітэта і ва ўрочышча Чырвоны Бераг у Гомельскай вобласці, там у гады вайны быў дзіцячы канцлагер.
Валанцёры таксама наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь", гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына", музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Фінальным пунктам паездкі стаў горад Брэст і крэпасць-герой, тут 22 чэрвеня студэнты прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які быў прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. А ў пятніцу валанцёры дапамаглі ў добраўпарадкаванні крэпасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Кіеўскі рэжым разгарнуў тэрор супраць жыхароў Данбаса – Грозаў
Кнігу аб генацыдзе савецкага народа прэзентавалі ў Брэсце
Рэканструкцыя пачатку вайны ў Брэсцкай крэпасці з вышыні птушынага палёту
Стужка навiн
0