https://bel.sputnik.by/20230626/vashka-vyletse-z-top-100-reytynga-atr-1076960051.html
Івашка вылецеў з топ-100 рэйтынга АТР
Івашка вылецеў з топ-100 рэйтынга АТР
Sputnik Беларусь
Тэнісіст зараз паказвае не лепшую сваю гульню, аднак у яго найвышэйшы вынік сярод дзеючых беларускіх атлетаў-мужчын. 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T12:29+0300
2023-06-26T12:29+0300
2023-06-26T12:32+0300
спорт
тэніс
у свеце
рэйтынг wta
рэйтынг атр
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1b/1067265020_0:273:3073:2001_1920x0_80_0_0_2f425b0fd832b1a7f00c7f7a460653d3.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) абнавіла рэйтынг у панядзелак, беларус Ілля Івашка апусціўся ў ім на шэсць пазіцый.Спартсмен за мінулы тыдзень не паказаў станоўчых вынікаў і ў выніку страціў шэсць пазіцый, заняўшы 102 месца выніковага пратакола. У Івашкі ў актыве 607 балаў.Тым не менш, на дадзены момант у яго лепшы вынік сярод беларускіх мужчын-прафесіяналаў.Адбыліся змены і ў лідараў. Цяпер узначальвае мужчынскі рэйтынг АТР іспанец Карлас Алькарас (7 675), другі радок займае серб Новак Джокавіч (7 595). Замыкае тройку лідараў расіянін Данііл Мядзведзеў (5 890).Жаночы рэйтынгА вось сітуацыя ў беларусак у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) істотна не змянілася. Арына Сабаленка па-ранейшаму знаходзіцца на другім месцы (8 066 балаў). Вікторыя Азаранка ўтрымлівае 19-ю пазіцыю (1 996).Аляксандра Сасновіч, дзякуючы таму, што дайшла да 1/8 фіналу турніру Bett1Open катэгорыі WTA-500 у Берліне, здолела палепшыць свой рэйтынг на чатыры пазіцыі. Цяпер яна 66-я (868).На першым радку сусветнага рэйтынгу размяшчаецца польская спартсменка Іга Свёнтэк (8 940), прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна размясцілася на трэцім месцы (5 090).Нагадаем, што на наступным тыдні стартуе Уімблдонскі тэнісны турнір. Пачынаецца ён 3 ліпеня і будзе доўжыцца два тыдні. На гэтых спаборніцтвах беларусы змогуць змяніць раўнавагу сіл і змяніць свае пазіцыі.З жанчын у адзіночным разрадзе заяўлены Арына Сабаленка (2 WTA), Вікторыя Азаранка (19) і Аляксандра Сасновіч (66). У мужчынскім адзіночным разрадзе Беларусь прадставіць толькі Ілья Івашка (102 АТР).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1b/1067265020_136:0:2867:2048_1920x0_80_0_0_17589497f3c9855bc6d740f42c477b8c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, тэніс, у свеце, рэйтынг wta, рэйтынг атр, навіны
спорт, тэніс, у свеце, рэйтынг wta, рэйтынг атр, навіны
Івашка вылецеў з топ-100 рэйтынга АТР
12:29 26.06.2023 (абноўлена: 12:32 26.06.2023) Тэнісіст зараз паказвае не лепшую сваю гульню, аднак у яго найвышэйшы вынік сярод дзеючых беларускіх атлетаў-мужчын.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) абнавіла рэйтынг у панядзелак, беларус Ілля Івашка апусціўся ў ім на шэсць пазіцый.
Спартсмен за мінулы тыдзень не паказаў станоўчых вынікаў і ў выніку страціў шэсць пазіцый, заняўшы 102 месца выніковага пратакола. У Івашкі ў актыве 607 балаў.
Тым не менш, на дадзены момант у яго лепшы вынік сярод беларускіх мужчын-прафесіяналаў.
Адбыліся змены і ў лідараў. Цяпер узначальвае мужчынскі рэйтынг АТР іспанец Карлас Алькарас (7 675), другі радок займае серб Новак Джокавіч (7 595). Замыкае тройку лідараў расіянін Данііл Мядзведзеў (5 890).
А вось сітуацыя ў беларусак у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) істотна не змянілася. Арына Сабаленка па-ранейшаму знаходзіцца на другім месцы (8 066 балаў). Вікторыя Азаранка ўтрымлівае 19-ю пазіцыю (1 996).
Аляксандра Сасновіч, дзякуючы таму, што дайшла да 1/8 фіналу турніру Bett1Open катэгорыі WTA-500 у Берліне, здолела палепшыць свой рэйтынг на чатыры пазіцыі. Цяпер яна 66-я (868).
На першым радку сусветнага рэйтынгу размяшчаецца польская спартсменка Іга Свёнтэк (8 940), прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна размясцілася на трэцім месцы (5 090).
Нагадаем, што на наступным тыдні стартуе Уімблдонскі тэнісны турнір. Пачынаецца ён 3 ліпеня і будзе доўжыцца два тыдні. На гэтых спаборніцтвах беларусы змогуць змяніць раўнавагу сіл і змяніць свае пазіцыі.
З жанчын у адзіночным разрадзе заяўлены Арына Сабаленка (2 WTA), Вікторыя Азаранка (19) і Аляксандра Сасновіч (66). У мужчынскім адзіночным разрадзе Беларусь прадставіць толькі Ілья Івашка (102 АТР).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"