https://bel.sputnik.by/20230627/belaruskkh-vayskotsa-navuchats-akazvats-meddapamogu-paranenym-u-abarone-1076987137.html
Беларускіх вайскоўцаў навучаць аказваць меддапамогу параненым у абароне
Беларускіх вайскоўцаў навучаць аказваць меддапамогу параненым у абароне
Sputnik Беларусь
Ваеннаслужачыя рэгулярна праводзяць трэніроўкі па адпрацоўцы розных сцэнарыяў, каб мець неабходныя навыкі. 27.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-27T09:48+0300
2023-06-27T09:48+0300
2023-06-27T09:48+0300
бяспека
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
ваенныя вучэнні
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1076985575_0:71:3072:1799_1920x0_80_0_0_11138db7b0a5644e14a211a42d530aa8.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Тактыка-спецыяльныя заняткі "Дапамога-2023" праходзяць на базе дзяржустановы "1134 ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Заходняга аператыўнага камандавання і палігона "Гожскі", паведамілі ў абаронным ведамстве рэспублікі.Вучэнні працягнуцца з 26 па 30 чэрвеня.У Мінабароны адзначылі, што вайскоўцы падчас заняткаў на практыцы адпрацуюць свае навыкі і ўменні пры дзеяннях асобнай механізаванай брыгады ў абароне.Ваенных навучаць аказваць першую дапамогу ў зоне агнявога кантакту, таксама яны вывучаць парадак даўрачэбнай і першай медыцынскай дапамогі параненым у медпункце батальёна. Акрамя таго, вайскоўцы навучацца аказваць кваліфікаваную хірургічную і тэрапеўтычную медыцынскую дапамогу ў асобным медыцынскім атрадзе.Сярод асноўных задач – навучыць ваенных медслужбы правільна разгортваць палаткі і абсталяванне функцыянальных падраздзяленняў медатрада. Таксама вайскоўцы палепшаць свае навыкі ў прыёме, рэгістрацыі і правядзенні медсартавання параненых (у тым ліку хворых) у пункце батальёна і атрадзе. Пакажуць вайскоўцам і працу медатрада па прыёме і аказанні дапамогі параненым.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1076985575_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_df1d9cc3a2975e2a1f1647b43372e84a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, ваенныя вучэнні, у беларусі, беларусь, навіны
бяспека, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, ваенныя вучэнні, у беларусі, беларусь, навіны
Беларускіх вайскоўцаў навучаць аказваць меддапамогу параненым у абароне
Ваеннаслужачыя рэгулярна праводзяць трэніроўкі па адпрацоўцы розных сцэнарыяў, каб мець неабходныя навыкі.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Тактыка-спецыяльныя заняткі "Дапамога-2023" праходзяць на базе дзяржустановы "1134 ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Заходняга аператыўнага камандавання і палігона "Гожскі", паведамілі ў абаронным ведамстве рэспублікі.
Вучэнні працягнуцца з 26 па 30 чэрвеня.
У Мінабароны адзначылі, што вайскоўцы падчас заняткаў на практыцы адпрацуюць свае навыкі і ўменні пры дзеяннях асобнай механізаванай брыгады ў абароне.
Ваенных навучаць аказваць першую дапамогу ў зоне агнявога кантакту, таксама яны вывучаць парадак даўрачэбнай і першай медыцынскай дапамогі параненым у медпункце батальёна. Акрамя таго, вайскоўцы навучацца аказваць кваліфікаваную хірургічную і тэрапеўтычную медыцынскую дапамогу ў асобным медыцынскім атрадзе.
Сярод асноўных задач – навучыць ваенных медслужбы правільна разгортваць палаткі і абсталяванне функцыянальных падраздзяленняў медатрада. Таксама вайскоўцы палепшаць свае навыкі ў прыёме, рэгістрацыі і правядзенні медсартавання параненых (у тым ліку хворых) у пункце батальёна і атрадзе. Пакажуць вайскоўцам і працу медатрада па прыёме і аказанні дапамогі параненым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"