https://bel.sputnik.by/20230702/mnzdaroya-skaratsla-termny-sanatorna-kurortnaga-lyachennya-za-kosht-byudzhetu-1077044015.html
Мінздароўя скараціла тэрміны санаторна-курортнага лячэння за кошт бюджэту
Мінздароўя скараціла тэрміны санаторна-курортнага лячэння за кошт бюджэту
Sputnik Беларусь
Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі ў гэтым годзе абыдуцца ў раёне 700 рублёў, аднак большую частку аплачвае дзяржава. 02.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-02T14:52+0300
2023-07-02T14:52+0300
2023-07-02T14:52+0300
санаторый
санаторна-курортныя аздараўляльныя арганізацыі
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
пастанова
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
адпачынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102428/50/1024285029_0:290:3000:1978_1920x0_80_0_0_440c143c60050f7c7bc0a44c700e92a5.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла новыя тэрміны санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту і сацыяльнага страхавання. Пра гэта гаворыцца ў ведамаснай пастанове №102, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Цяпер грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў змогуць купляць пуцёўкі ў санаторыі з дапамогай дзяржпадтрымкі не на 18 дзён, як раней, а не больш як на 15 сутак.У санаторна-курортныя арганізацыі для дзяцей з бацькамі – не больш за 18 сутак (раней 21), у дзіцячыя санаторыі – не больш за 18 сутак (раней таксама 21).Для дзяцей, якія едуць аздараўляцца за кошт дзяржбюджэту ў складзе арганізаваных груп, тэрміны знаходжання ў санаторна-курортных установах устаноўлены да аднаго месяца, але не менш як 21 дзень.Міністэрства аховы здароўя прызнала страціўшай сілу ранейшую пастанову №99 ад 17 снежня 2014 года, новая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2024 года.Як заяўлялі раней у Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячы санаторый у гэтым годзе будзе каштаваць 692 рублі. Пры гэтым, як правіла, каля 70% кошту аплачвае дзяржава. Для гэтага бацькі дзіцяці павінны звярнуцца ў камісію па аздараўленні, якая створана ў іх арганізацыі або на прадпрыемстве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102428/50/1024285029_253:0:3000:2060_1920x0_80_0_0_f76d90ed794143ee8e5661f6d00fad1b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
санаторый, санаторна-курортныя аздараўляльныя арганізацыі, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, адпачынак
санаторый, санаторна-курортныя аздараўляльныя арганізацыі, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, адпачынак
Мінздароўя скараціла тэрміны санаторна-курортнага лячэння за кошт бюджэту
Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі ў гэтым годзе абыдуцца ў раёне 700 рублёў, аднак большую частку аплачвае дзяржава.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла новыя тэрміны санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту і сацыяльнага страхавання. Пра гэта гаворыцца ў ведамаснай пастанове №102, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў змогуць купляць пуцёўкі ў санаторыі з дапамогай дзяржпадтрымкі не на 18 дзён, як раней, а не больш як на 15 сутак.
У санаторна-курортныя арганізацыі для дзяцей з бацькамі – не больш за 18 сутак (раней 21), у дзіцячыя санаторыі – не больш за 18 сутак (раней таксама 21).
Для дзяцей, якія едуць аздараўляцца за кошт дзяржбюджэту ў складзе арганізаваных груп, тэрміны знаходжання ў санаторна-курортных установах устаноўлены да аднаго месяца, але не менш як 21 дзень.
Міністэрства аховы здароўя прызнала страціўшай сілу ранейшую пастанову №99 ад 17 снежня 2014 года, новая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2024 года.
Як заяўлялі раней у Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячы санаторый у гэтым годзе будзе каштаваць 692 рублі. Пры гэтым, як правіла, каля 70% кошту аплачвае дзяржава. Для гэтага бацькі дзіцяці павінны звярнуцца ў камісію па аздараўленні, якая створана ў іх арганізацыі або на прадпрыемстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Эксперты расказалі, дзе можна
бюджэтна правесці водпуск